21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Знайсцi цмока

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр СЯНЮЦЬ

«Знайсцi цмока» — з такiм дэвiзам адправiлiся ў падарожжа-экспедыцыю пяць дзяўчат i тры юнакi з розных мiнскiх унiверсiтэтаў, аб’яднаных у гiсторыка-краязнаўчым таварыстве «Этна». Месца, дзе павiнен жыць цмок, было выбрана не проста так. Згодна з паданнем, здаўна пачвары гуртуюцца дзесьцi на землях Астравеччыны. Дакладней — у Быстрыцкiх лясах...

ГАЛОПАМ-АЎТАСТОПАМ

«Экспедытары» — людзi творчыя. Таму звыклыя перамяшчэннi па краiне аўтобусам, цягнiком iм нецiкавыя. Студэнты мне расказалi, што «аўтастоп» дадае экстрыму iх падарожжам, ускладняе даезд да запланаванага месца i разам з тым дае магчымасць пазнаёмiцца з новымi цiкавымi людзьмi, якiя часта становяцца сябрамi «Этны».

У Мiнску васьмёрка энтузiястаў раздзялiлася — дзвюма парамi i тройкай адправiлiся «лавiць цмока». Галiна Фiлiкоп — намеснiк старшынi таварыства «Этна» «спадарожкамі» дабiралася з Лiды адна (!). Адважная дзяўчына, цi не так? Вадзiцелi, якiя падвозiлi незвычайных пасажыраў, як толькi даведвалiся, куды i чаго едзе моладзь, казалi, што сваiх дзяцей ў такое падарожжа не пусцiлi б. Але, паўтаруся, «этнаўцы» — моладзь незвычайная, таму дажджом, ветрам, нават дваццацiградусным марозам iх не спалохаеш. Дарэчы, вопыт працы па рэстаўрацыi Крэўскага замка ў летнюю спякоту навучыў моладзь пераносiць нягоды непагадзi.

«Сваiм ходам» маладыя людзi дабралiся да перакрыжавання Вiльнюс—Полацк—Варона—Быстрыца, адтуль да месца — пехатою. Дарэчы, Галiна расказала, што калi iшла праз лес, яе не пакiдала думка аб сустрэчы з ваўком. Але мясцовым «шэрым» было не да гасцей — пэўна, марозам са свайго логава не хацелi вылазiць.

Сустрэла «цмокалоўцаў» дырэктар быстрыцкага Дома культуры Соф’я Бранiславаўна Дэнюш, якая прадаставiла дах над галавой аматарам таямнiчага.

А ДЗЕ ГЭТЫ ЦМОК?

Творчыя асобы доўга не спяць. Пастулат «усё жыццё праспiш» — у iх на першым месцы. Нашы вандроўнiкi з рання пайшлi да старажылаў — мясцовых жыхароў — «прабiваць» iнфармацыю пра цмока. Дзiва, але пагаварыць на такую пiкантную тэму знайшлося нямала ахвотнiкаў. Большасць апавядальнiкаў расказвалi (на поўным сур’ёзе) пра двух цмокаў — зямнога i нябеснага.

Першы, паводле iх меркавання, з’явiўся прыкладна пяцьсот гадоў таму. Знешнi выгляд яго наводзiў жах на ўсiх жыхароў Быстрыцы i суседнiх вёсак: чырвоная шурпатая скура, у вачах полымя, язык — нiбы лязо, магутныя клыкi, iклы i вострыя даўжэзныя кiпцюры. Жыла пачвара пад зямлёй. Але для таго, каб цмок жыў, яму трэба былi сiлы, якiя ён высмоктваў з якой-небудзь жывой iстоты.

Адзiн з жыхароў расказаў «этнаўцам», што калiсь нейкi пастух бачыў сваiмi вачыма дзiўную рэч. Ён пасвiў кароў. Раптам зямля заварушылася, яркае святло, якое iшло з-пад ног, асляпiла вочы — нiчога не было вiдаць. Рукой пастух засланiў твар, бачыць — карова, нiбы падрэзаная, валiцца з ног. Усё раптоўна як пачалося, так i скончылася. Падбег пастух да жывёлы, а на мордзе ў каровы нiбы след ад змяiнага джала — цмок энергiяй падсiлкаваўся.

Цмок меў незвычайныя магчымасцi пераўвасабляцца: знойдзе ахвяру дзе-небудзь воддаль, ператворыцца ў стралу, утыркнецца ў цела — няма жывога...

Нябесны цмок — ён iншы. Калi пройдзе дождж, яркiмi рознакаляровымi кругамi ён з’яўляецца на небе. Здагадалiся, што гэта? Так, вясёлка.

Сталыя людзi апавядаюць, што калi яны, дзецьмi, любiлi хадзiць купацца на рэчку, то бацькi перажывалi за малых: каб тыя не ўтапiлiся, гаварылi што над Вяллёй, у небе, жыве цмок, якi крадзе малых дзяцей. А калi пасля дажджу над вадой пералiвалася вясёлка, гаварылi: «Вось ён, цмок, выйшаў на паляванне...»

Па сёння ў слоўнiкавым ужытку жыхароў вёскi Iгнацова, што ля Быстрыцы, няма тэрмiну «вясёлка». Як я нi спрабаваў растлумачыць тамтэйшай бабулi, што святло над вадою пасля дажджу называецца вясёлка, для яе гэтая з’ява прыроды — цмок. I ўсё...

Паданнi апавядаюць, што вялiзныя камянi каля лесу — атрыбут жылля цмока. Студэнты паказвалi мне на лiчбавай фотакамеры каля валуноў здымак слядоў, падобных на тыя, якiя пакiдала пачвара, а таксама запiсанае на дыктафон шыпенне, якое зыходзiла ад логава . «Ёсць цмок!» — радасна запэўнiвалi энтузiясты...

ВЕЧАР ТВОРЧАСЦI

Толькi вечарам прыемна стомленыя падарожнiкi вярнулiся з «палявання». Менавiта тады далучылiся да iх мы з сябрам. Пазнаёмiлiся — праз пяць хвiлiн мне падалося, што гэтых дзiвакоў я ведаю ўжо даўно.

Дзяўчаты шлiфавалi свой песенны i танцавальны рэпертуар — на заўтра было запланавана выступленне перад быстрыцкiмi жыхарамi. Паколькi хлопцаў не хапала, Вольга ўзяла мяне ў танец. Тое, што ногi ў мяне былi падобныя на «вараныя макароны», нiколькi не перашкодзiла пусцiцца ў скокi пад «Лявонiху», правальсiраваць пад «Гiшпань».

Змораныя вясёлымi танцамi i гульнямi, сталi спяваць песнi пад гiтару — пра родны кут, радзiмую старонку...

У палове другой ночы загучалi вершы — хто якiя ведаў, якiя ўспомнiў. I, здаецца, нiколi б гэты вечар не заканчваўся... Але — наперадзе новы дзень, новыя прыгоды...

301 МЕТР НАД УЗРОЎНЕМ МОРА

«Этнаўцы», па кропельках збiраючы звесткi пра нячысцiка, наткнулiся на цiкавую гiсторыю пра Замкавую гару. Не скарыстаць магчымасцi «раскапаць» аб ёй што-небудзь iм проста не дазвалялi «службовы абавязак» i асабiстая цiкаўнасць. Дарэчы, на трэцi дзень экспедыцыi кола аматараў мiстыкi пашырылася: акрамя нас з сябрам, далучылiся два лiтоўцы — таямнiцы цiкавяць усiх.

Мясцовыя жыхары расказалi пра гару тое, што некалькi стагоддзяў таму на ёй стаяў замак, у цэнтры якога знаходзiўся касцёл. Нiхто не ведае гаспадара. У адзiн дзень замак разам з усiмi пабудовамi правалiўся пад зямлю — можа, ад таго, што цмок рабiў сабе падземныя хады, мяркуюць старажылы. На месцы, дзе стаяў замак, ляжаў вялiзны камень, а побач з iм была яма. Кiнеш у яе каменьчык — доўга ён ляцiць. А праз некалькi соцень метраў стукаецца аб штосьцi жалезнае — мабыць, аб крыж касцёла...

Узброiлiся мы аповедам жыхароў, тэрмасамi з гарбатай — i адправiлiся шукаць дзiва-гару. На шчасце, Алесь Юркойць, якi цiкавiцца краязнаўствам Астравеччыны, ведаў прыкладнае месцазнаходжанне прадмета паданняў — не давялося нам доўга прадзiрацца праз лес. Узнялiся «масцiтыя» падарожнiкi на самы высокi пункт раёна — 301 метр над узроўнем мора — даволi лёгка. На вяршынi нас сустрэлi два сюрпрызы: першы — не зусiм прыемны, другi — цiкавы. Не знайшлi мы таго каменя, якi атаясамлiваўся з замкам, ды i яма была завалена нечым ... А можа, яе нiколi не было?

Здзiвiлiся, калi на гары ў «мабiльнiках» з’явiлiся «антэнкi» — цягне «МТС» i «Vеlсоm», якiмi ў быстрыцкiх ваколiцах нават i не пахла. «Этнаўцы» выдалi сваё тлумачэнне: напэўна, адзiн з дамоў цмока знаходзiцца акурат пад намi. Мабыць, сучасныя цмокi — камунiкабельныя, таму паставiлi вышкi мабiльнай сувязi — прасцей звязацца з сабе падобнымi...

З Замкавай гары па-звыкламу сыходзiць не хацелася: хто бегам, хто — перакульваючыся праз галаву...

Не хацелi «этнаўцы» спыняць «паглынанне» цiкавасцяў Астравеччыны: адразу з гары адправiлiся ў Ракiшкi (быстрыцкiя ваколiцы). «Хiтры» свiран, канюшня, выкладзеныя каменнем, уразiлi гасцей незвычайным для сучаснасцi стылем кладкi.

ЗА ЎСЁ ДОБРАЕ...

Жыхары Астравеччыны — народ добразычлiвы. Аб тым мне неаднаразова даводзiлася чуць ад «немясцовых». Краязнаўцы адчулi гэта на сабе: яны мелi не толькi дах над галавой, але i «кавалак у роце». Адна жанчына пачаставала даследчыкаў мясцовым далiкатэсам — цэпелiнамi. Дарэчы, моладзь упершыню не толькi пачула iншую назву традыцыйных «калдуноў», але i была прыемна здзiўлена быстрыцкай гасцiннасцю.

Студэнты-энтузiясты не забылiся аддзячыць — усе свае самыя прыгожыя песнi аб роднай старонцы, вясёлыя нацыянальныя танцы i гульнi пад беларускую «валынку» яны падарылi гасцям, якiх запрасiлi ў быстрыцкi Дом культуры.

На мажорнай ноце шчырасцi, удзячнасцi, сяброўства i цеплынi закончылiся прыгоды «этнаўцаў».

Як мне здаецца, не да канца была дасягнута мэта экспедытараў — чулi мы шыпенне цмока, бачылi яго след, але яго самога так i не знайшлi. Значыць, ёсць нагода прыехаць яшчэ i закончыць пачатае!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Знайсцi цмока» — з такiм дэвiзам адправiлiся ў падарожжа-экспедыцыю пяць дзяўчат i тры юнакi з розных мiнскiх унiверсiтэтаў, аб’яднаных у гiсторыка-к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика