Цяпер сядзяць самi
Аляксандр ПУКШАНСКI
Судом Аршанскага раёна i Оршы прыгавораны да пазбаўлення волi два супрацоўнiкi аршанскай папраўчай калонii № 8. Яны падазравалiся ў тым, што выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы, вымагалi грошы ў асуджаных i членаў iх сем’яў за афармленне дакументаў для ўмоўна-датэрмiновага вызвалення. За што i былi затрыманы аператыўнай групай упраўлення. Выкарыстоўвалi цэлую «схему» атрымання хабару: грашовыя пераводы i паштовыя бандэролi афармлялiся на падстаўных асобаў.
Як паведамляе прэс-група УКДБ па Вiцебскай вобласцi, начальнiк атрада, старшы лейтэнант унутранай службы прыгавораны да 6 гадоў i 1 месяца пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi i пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адмiнiстрацыйна-распарадчых функцый, — тэрмiнам на 2 гады, а яго калега — начальнiк атрада, маёр унутранай службы — атрымаў 6 гадоў i 6 месяцаў iзаляцыi ад грамадства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Судом Аршанскага раёна i Оршы прыгавораны да пазбаўлення волi два супрацоўнiкi аршанскай папраўчай калонii № 8. Яны падазравалiся ў тым, што выкарысто
|
|