Ватыкан выдаў 10 запаведзяў для аўтамабiлiстаў
Ватыкан выпусцiў брашуру «Пасланне аб бяспецы на дарогах», паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы. У ёй утрымлiваюцца 10 запаведзяў для вадзiцеляў аўтамабiляў, якiм рэкамендуецца «ўстрымацца ад грахоўных паводзiнаў на дарогах». Пасланне, якое налiчвае 36 старонак, таксама заклiкае вадзiцеляў-католiкаў, сярод iншага, хрысцiцца перад тым, як адправiцца ў дарогу.
Запаведзi, прыведзеныя ў брашуры, падобныя на «класiчныя». Першая запаведзь гаворыць: «Не забi»; другая — «Дарога павiнна быць месцам яднання, а не крынiцай смяротнай бяспекi»; трэцяя — «Ветлiвасць, беззаганнасць i разважлiвасць дапамогуць вам справiцца з непрадбачанымi сiтуацыямi»; чацвёртая — «Дапамагайце блiзкаму свайму, асаблiва ахвярам ДТЗ»; пятая — «Аўтамабiль не павiнен быць дэманстрацыяй улады i дамiнавання над iншымi»; шостая — «Добрымi словамi пераканайце моладзь, i не толькi яе, не садзiцца за руль, калi яны не ў стане весцi машыну»; сёмая — «Падтрымлiвайце сем’i пацярпелых у ДТЗ»; восьмая — «Мiрыце ахвяраў ДТЗ i вiнаваты бок, калi гэта магчыма, каб яны змаглi адчуць вопыт даравання»; дзевятая — «На дарозе абараняйце безабаронных» i дзесятая — «Будзьце адказнымi за iншых». Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ватыкан выпусцiў брашуру «Пасланне аб бяспецы на дарогах», паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы. У ёй утрымлiваюцца 10 запаведзяў для вадзiцеляў аўтама
|
|