Ерамееву сказалi «не», Мезiн чакае
Iрына ПРЫМАК
Шайбу, шайбу! Час разгляду справы Андрэя Мезiна, якi выступаў за зборную Беларусi, а зараз не хоча лiчыцца легiянерам у Расii, перанесены на 4 лiпеня.Рашэнне было прынята з-за таго, што ў маскоўскi суд не з’явiлiся iстцы — адвакат варатара i прадстаўнiкi магнiтагорскага «Металурга», вароты якога галкiпер будзе абараняць у наступным сезоне. Прэтэнзii ў адрас расiйскай федэрацыi хакея з’явiлiся не толькi ў Мезiна, якi нарадзiўся ў Чалябiнску i мае расiйскi пашпарт, але i яшчэ ў двух галкiпераў клубаў расiйскай суперлiгi — Канстанцiна Сiмчука i Вiталя Ерамеева (выступалi адпаведна за зборныя Украiны i Казахстана). 19 чэрвеня справа Ерамеева ўжо разгледжана: вердыкт вынесены не на карысць варатара, таму маскоўскаму «Дынама» давядзецца плацiць за замежнага галкiпера 9 мiльёнаў расiйскiх рублёў цi адмовiцца ад яго паслуг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Час разгляду справы Андрэя Мезiна, якi выступаў за зборную Беларусi, а зараз не хоча лiчыцца легiянерам у Расii, перанесены на 4 лiпеня
|
|