Калi хочацца пiць...
Анастасiя ФАНДО
Салон прыгажосці Каб захаваць маладосць, чалавеку неабходна пiць шмат вадкасцi (да 3 лiтраў у дзень), асаблiва актуальна гэта, калi на вулiцы +30. Вучоныя, дарэчы, падлiчылi, што пры страце 1 лiтра вадкасцi нас пачынае мучыць смага, 2 лiтраў — знiжаецца разумовая дзейнасць, 3 лiтраў — магчыма страта прытомнасцi i сардэчныя прыступы. Прыблiзна на трэць недахват вадкасцi могуць запоўнiць сабой розныя прадукты харчавання — супы, садавiна, агароднiна i iнш., а на дзве трэцi — напоi. Звычайна арганiзм чалавека выпарае 2—2,5 л вiльгацi ў суткi, але ў спякотнае надвор’е i пры фiзiчных нагрузках «уцечка» даходзiць да 4 л...Такiм чынам, што мы п’ём? Чай На думку вучоных, гэта — найлепшы сродак для наталення смагi. I не мае значэння, халодны ён, гарачы або цёплы. На карысць зялёнага чаю гаворыць высокае ўтрыманне ў iм вiтамiну Р, якi спрыяльна ўздзейнiчае на сасуды, лягчэй п’ецца, не пакiдае жаўцiзны на зубах. А вось чорны чай лепш танiзуе. У адной шклянцы як таго, так i другога чаю ўтрымлiваецца 12—15 мг флаваноiдаў, якiя з’яўляюцца выдатным сродкам прафiлактыкi раку i сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Сакрэт. Гарачы зялёны чай здольны абаранiць скуру ад ультрафiялетавых промняў, але не рэкамендуецца больш як 8 кубачкаў у дзень. Вада Самы распаўсюджаны i недарагi напой. Па здольнасцi наталяць смагу з-за вялiкай колькасцi соляў i бiялагiчна актыўных рэчываў халаднаватая мiнералка займае другое месца пасля чаю. Яна выдатна асвяжае, стымулюе апетыт i нават знiмае стому. Калi ў вас няма гастрыту цi язвы страўнiка, аддавайце перавагу газаванай мiнеральнай вадзе. Вуглекiслата яе выклiкае слiнавыдзяленне, што дапамагае, сярод iншага, страваванню i паспяхова перамагае смагу. Сакрэт. Наталiць смагу дапамогуць i долькi лiмона, кiнутыя ў звычайную ваду, цi некалькi кiслых ягад — бруснiц цi журавiн. Каб вадкасць затрымалася ў арганiзме, у склад чаю, соку цi газаванай вады павiнны ўваходзiць арганiчныя кiслоты i мiнералы, бо сэнс наталення смагi — не ў тым, каб прыняць як мага больш вадкасцi, а ў аднаўленнi сiлы i папаўненнi запасу соляў, якiх пазбавiўся наш арганiзм разам з потам. Не рэкамендуецца. Пiць ваду з-пад крана, вельмi халодную i дыстыляваную ваду. Газаваныя напоi У адной бутэльцы «пэпсi-колы» ёмiстасцю 0,33 лiтра ўтрымлiваецца прыблiзна 8 кавалачкаў цукру, у «кока-коле» — 6, што ў пераразлiку на калорыi дае 190 i 140 ккал адпаведна. Як бачым, галоўныя складовыя гэтых напояў — цукар, а таксама кiслата — не такiя ўжо i бяскрыўдныя для здароўя чалавека. Калорыi, якiя лёгка засвойваюцца, застаюцца незаўважанымi, памяншаюць пачуццё голаду, але адбiваюцца на талii. Таму людзям, якi маюць схiльнасць да паўнаты, а таксама да цукровага дыябету, трэба наперш уважлiва вывучыць этыкетку. Акрамя гэтых праблем, салодкiя газаваныя напоi спрыяюць развiццю карыесу, а кiслата, якая ў iх утрымлiваецца, вымывае кальцый з касцей, што можа прывесцi да астэапарозу i iншага кальцыядэфiцытнага стану. Яшчэ адзiн абавязковы iнгрэдыент любога лiманаду — вуглякiслы газ. Сам па сабе ён бясшкодны, але яго прысутнасць у вадзе ўзбуджае страўнiкавую сакрэцыю, павышае кiслотнасць страўнiкавага соку, правакуе метэарызм. Улiчваючы ўсе гэтыя фактары, не трэба захапляцца салодкiмi газаванымi напоямi i асаблiва важна — не даваць у вялiкай колькасцi iх дзецям. Не рэкамендуецца. Людзям, якiя маюць язвавую хваробу страўнiка, гастрыт з павышанай кiслотнасцю i iншыя захворваннi страўнiка i кiшэчнiка. Перад ужываннем газаваных напояў трэба выпусцiць газ з бутэлькi. Сокi i нектары Летам у спякоту добра дапамагаюць таматны, вiшнёвы, грэйпфрутавы, слiвавы, алычовы сокi, а вось сокi з мякаццю, а таксама змешаныя сокi наталяюць смагу значна горш. Аднак апошнiя ўтрымлiваюць яшчэ i клятчатку, пекцін, тлушчарастваральныя вiтамiны, таму iх харчовая каштоўнасць вышэйшая. Сакрэт. У спякотнае надвор’е найлепш пiць разбаўлены сок. Справа ў тым, што iзатанiчныя (блiзкiя па канцэнтрацыi да плазмы крывi) напоi хутчэй усмоктваюцца i прыносяць палёгку. Не рэкамендуецца. Сок, прыгатаваны з сухога канцэнтрату. Кiсламалочныя прадукты Кефiр, ражанка, ёгурт, кiслае малако — прадукты, якiя ўключаюць у сябе арганiчныя кiслоты, таму яны выдатна спраўляюцца са смагай. Да таго ж, яны хутка засвойваюцца (за гадзiну — больш як на 90 працэнтаў; у той час як малако, напрыклад, толькi на 30 працэнтаў). Некаторыя з iх (бiфiдакефiр, бiфiдок) дапамагаюць аднавiць нармальны састаў мiкрафлоры кiшэчнiка. Кiслае малако ўсiх вiдаў можна есцi з салодкай садавiной, ягадамi. Сакрэт. У працэсе браджэння лактоза ператвараецца ў малочную кiслату, таму кiсламалочныя прадукты падыходзяць людзям, якiя маюць iндывiдуальную непераноснасць малочнага цукру. Малако Калi тэмпература «за бортам» перавысiла ўсе магчымыя межы, выпiце шклянку абястлушчанага малака (цi — цэльнага, разбаўленага вадой). Яно (пры рэгулярным ужываннi) знiме стрэс, папярэдзiць астэапароз (хваробу, якая прыводзiць да крохкасцi касцей), рак грудзей, знiзiць цiск крывi. Сакрэт. Чай з малаком — танiзуючы напой, спрыяльна ўздзейнiчае на слiзiстую абалонку страўнiка. Не рэкамендуецца. Пiць малако пасля яды, бо яно знiжае сакрэцыю страўнiкавага соку. Квас Напой карысны, выдатна наталяе смагу. Ён быў вядомы i папулярны са старажытных часоў — медыкi мiнулых стагоддзяў звярнулi на яго ўвагу, i яшчэ ў XVIII стагоддзi квас абавязкова прымяняўся ў шпiтальных рацыёнах. Вялiкiм аматарам i папулярызатарам квасу быў Дз. Мендзялееў. У народнай медыцыне квас выкарыстоўваўся пры лiхаманцы, прастудзе, як мачагонны i слабiцельны сродак. I сапраўды, хлебны квас рэгулюе дзейнасць стрававальнага тракту, перашкаджае размнажэнню шкодных i хваробатворных мiкробаў, павышае тонус, паляпшае абмен рэчываў i спрыяльна ўплывае на сардэчную дзейнасць. Карысныя ўласцiвасцi хлебнага квасу абумоўлены экстрактыўнымi i водарнымi рэчывамi, якiя ўтвараюцца ў iм на розных этапах яго прыгатавання — настойвання, браджэння i г.д. Квас — спажыўны i карысны напой, у iм утрымлiваюцца вугляводы, бялкi, вiтамiны Е, С, групы В, мiнеральныя солi — кальцыю, магнiю, фосфару, марганцу. Дрожджы, малочнакiслыя бактэрыi абагачаюць яго вiтамiнамi РР, D, малочнай кiслатой, таму ён такi смачны i так выдатна асвяжае. Сакрэт. Пры рэгулярным ужываннi квас паляпшае работу нервовай сiстэмы. Не рэкамендуецца. Пiць газаваны квас, што прадаецца ў бутэльках. Дабаўкi харчовых фарбавальнiкаў, падсалоджвальнiкаў, лiмоннай, сарбiнавай i бензойнай кiслот ператвараюць яго ў звычайны лiманад, якi толькi аддалена нагадвае па смаку першапачатковы прадукт. Пiва На жаль, любiмае многiмi пiва ўтрымлiвае алкаголь, а таму больш за пару бутэлек у дзень — гэта перабор. Справа нават не ў пiўным алкагалiзме, а ў тым, што спiртныя напоi не могуць паўнавартасна запоўнiць страту вады. Акрамя таго, пiва каларыйнае, а значыць, не падыходзiць тым, хто сочыць за фiгурай. Сакрэт. Чэшскiя i нямецкiя ўрачы сцвярджаюць: у невялiкай колькасцi (не больш за 1 л у дзень) пiва знiжае рызыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў, станоўча ўздзейнiчае на ныркi, папярэджвае ўзнiкненне камянёў, павышае iмунiтэт арганiзма. Не рэкамендуецца. Больш як 1 лiтр напою ў дзень. Кампот Калi быць дакладным, кампот адносiцца не да напояў, а да салодкiх дэсертных страў, бо самае спажыўнае ў iм — не вадкасць, а ягады цi садавiна. Смаганаталяльныя ўласцiвасцi кампоту даволi нiзкiя — за кошт таго, што цукру ў iм больш, чым арганiчных кiслот i мiнеральных соляў. Сакрэт. Калi ў спякотны дзень вы вырашылi выпiць халоднага кампоту, развядзiце яго невялiкай колькасцю вады i дабаўце туды чырвонага сухога вiна (з разлiку 1 шклянка на 3 л кампоту). Не рэкамендуецца. Пiць ледзяны кампот.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб захаваць маладосць, чалавеку неабходна пiць шмат вадкасцi (да 3 лiтраў у дзень), асаблiва актуальна гэта, калi на вулiцы +30. Вучоныя, дарэчы, пад |
|