Беларусы згуляюць на чэмпiянаце свету па футболу
Iрына ПРЫМАК
Дэбют Не здзiўляйцеся. Размова не аб падначаленых Юрыя Пунтуса, а аб футбольнай камандзе «Аrt Stаrs», якая возьме ўдзел у першым у гiсторыi чэмпiянаце свету сярод зборных, скамплектаваных з прадстаўнiкоў шоў-бiзнэсу, эстрады i спорту. Беларусы згуляюць у групе «D» разам з камандамi Аргенцiны, Японii i Камеруна, за апошнюю, дарэчы, выступае спявак П’ер Нарцыс, выпускнiк расiйскай «Фабрыкi зорак».Турнiр адбудзецца з 24 чэрвеня па 4 лiпеня ў Сочы з мэтай падтрымкi гэтага расiйскага горада, што прэтэндуе стаць сталiцай зiмовай Алiмпiяды-2014, а таксама ў рамках дабрачыннай акцыi «Пад сцягам дабра» (сродкi будуць накiраваны на лячэнне дзяцей Краснадарскага краю). Паралельна з футбольнымi матчамi пройдуць 10 гала-канцэртаў па паўтары гадзiны кожны. Беларусы выступяць на цырымонii адкрыцця (свой нумар падрыхтавалi Вячаслаў Харанека i Альберт Скараход) i ў асобны ад гульняў дзень разам з артыстамi расiйскай каманды «Старко». Чэмпiянат свету планавалi правесцi яшчэ ў 2000 годзе ў Маскве, але па розных прычынах не атрымалася яго арганiзаваць. Заявы на ўдзел у першынстве-2007 даслалі звыш 35 краiн, але адабралi толькi 16. Як сярод iх апынулася беларуская? Адбор вёўся, улiчваючы заслугi каманд. — Некаторыя зборныя iснуюць не так даўно, — тлумачыць капiтан «Аrt Stаrs» Альберт Скараход, — цi не праводзяць рэгулярных трэнiровак, а нашай камандзе ўжо 13 гадоў, яна зарэкамендавала сябе: за час свайго iснавання мы правялi звыш 40 матчаў, сярод iх сустрэчы з расiйскай камандай «Старко», прычым шэсць гадоў таму мы ўступiлi ёй у Мiнску (2:3), але ў 2003-м у Маскве ўзялi рэванш з такiм жа лiкам. Паводле меркавання капiтана, на чэмпiянат паехалi не ўсе вартыя гэтага каманды, асаблiва з прадстаўнiкоў былога СССР, таму Альберт Скараход плануе заручыцца падтрымкай прадстаўнiкоў федэрацыi футбола i спонсараў i правесцi ў Беларусi Кубак СНД, а потым можна замахнуцца i на турнiр больш высокага ўзроўню. — У нашу каманду могуць уваходзiць усе жадаючыя. Галоўнае — жаданне гуляць у футбол i, каб была дысцыплiна, — кажа трэнер «Аrt Stаrs» i сталiчнага клуба МТЗ-РIПО Анатоль Алейнiкаў. Паводле рэгламенту чэмпiянату ў камандзе могуць быць вядомыя артысты (у «Аrt Stаrs» гэта — Анатоль Длускi, Дзмiтрый Смольскi i г. д.), адзiн вядомы спартсмен (Вячаслаў Харанека), два ветэраны футбола (галкiпер Юрый Кусенка i абаронца Анатоль Алейнiкаў). — На жаль, склад нашай каманды ў Сочы не змогуць узмацнiць удзельнiкi гурта «Новы Iерусалiм», бо яны зараз знаходзяцца на гастролях у ЗША, а спявак Андрэй Хлястоў зламаў нагу, — паведамляе выканаўца, паўабаронца Сяргей Мiнскi. Якiя задачы ставiць перад сабой каманда? Майстар спорту мiжнароднага класа па гiравому спорту Вячаслаў Харанека на гэта пытанне адказвае так: «Якi б нi быў футбол — аматарскi цi прафесiйны — мы прадстаўляем сваю краiну. Нам выдалi два камплекты формы, разам з намi будуць сцяг i гiмн Беларусi, таму мы адчуваем адказнасць i гатовыя выкласцiся па максiмуму, каб потым нам не было сорамна i крыўдна». Цiкава, што ў якасцi талiсмана беларусы возьмуць у Сочы... вожыка, бо лiчаць, што ён асацыюецца з iх стылем гульнi. Паглядзiм, цi прынясе ён удачу на першым чэмпiянаце свету па футболу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не здзiўляйцеся. Размова не аб падначаленых Юрыя Пунтуса, а аб футбольнай камандзе «Аrt Stаrs», якая возьме ўдзел у першым у гiсторыi чэмпiянаце свету
|
|