21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пераможцы Алiмпа нараджаюцца на Рэспублiканскай спартакiядзе

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Спартыўныя школы ўсё больш папулярныя сярод моладзi

Паўстагоддзя таму будучыя спартыўныя чэмпiёны басаногай дваровай камандай ганялi мяч усюды, дзе можна было знайсцi хоць крыху месца для любiмых заняткаў. Пераможцаў будучых Алiмпiяд трэнеры адбiралi на самаробных гульнявых пляцоўках, дзе дзятва збiралася кожны дзень, з пачатку раставання першага снегу i ажно да лiстападаўскiх маразоў. Потым спартыўныя кiраўнiкi зразумелi, што выхоўваць сусветнавядомых рэкардсменаў лепш у спецыяльна створаных месцах, i так у краiне пачало з’яўляцца ўсё больш ДзЮСШаў, школ алiмпiйскага рэзерву i iншых цэнтраў падрыхтоўкi юных зорак вялiкага спорту. Лозунг «Спорт у масы» стаў сапраўдным арыенцiрам на многiя гады наперад. Менавiта дзякуючы яму мiльёны пасляваенных школьнiкаў выраслi здаровымi людзьмi, змаглi нарадзiць i паставiць на ногi дужае пакаленне сваiх дзяцей. Сучасныя адносiны да спорту засталiся такiмi ж. Краiна, якая хоча мець надзейную будучыню, павiнна з дзяцiнства развiваць любоў да спорту. Ужо некалькi гадоў выпускнiкi беларускiх школ з усё большым задавальненнем здаюць экзамены па фiзiчнай культуры, акрамя таго, пачала праводзiцца алiмпiяда па фiзiчнай культуры. А восенню пройдзе ўжо рэспублiканская прадметная алiмпiяда па гэтай школьнай дысцыплiне.

У нашай краiне працягваецца традыцыя разнастайных спартакiяд, спаборнiцтваў, спартыўных гульняў. Святы фiзiчнай культуры заўсёды прыцягваюць цiкавасць дзяцей i дарослых. Так склалася, што самай аўтарытэтнай спартыўнай падзеяй у свеце масавага дзiцячага спорту сёлета стала Рэспублiканская комплексная спартакiяда школьнiкаў па 23 вiдах, якая прайшла з 11 па 21 чэрвеня ў трох абласных цэнтрах — Вiцебску, Брэсце, Магiлёве, а таксама ў Оршы i Полацку. З савецкiх часоў правядзення такiх спартыўных святаў спартакiяды дазваляюць узняць асабiсты узровень, напрыклад, юнак можа выканаць праграму майстра спорту цi кандыдата ў майстры. Самых таленавiтых ўдзельнiкаў абавязкова заўважаюць спецыялiсты, якiя шукаюць новых, перспектыўных зорак-прафесiяналаў.

У спартакiядзе бралі удзел каманды са сталiцы i з кожнай вобласцi. Акрабатыка, баскетбол, грэка-рымская барацьба, вольная барацьба, бокс, веласпорт, мастацкая гiмнастыка, веславанне на байдарках i каноэ, тэнiс, цяжкая атлетыка, гандбол. На спаборнiцтвы прыяджала больш за 3000 дзяцей з усёй Беларусi, толькi з Мiнскай вобласцi ў спартакiядзе ўзялі удзел 435 удзельнiкаў.

Юнацкiя спартыўныя школы, як i гадоў трыццаць таму, могуць зараз дазволiць сабе адбiраць да ўдзелу ў аўтарытэтных спаборнiцтвах толькi лепшых, i падрыхтаваць iх належным чынам. Але памятаюць яшчэ дырэктары беларускiх школ час, калi нават не было чым заплацiць за абагрэў вады ў басейне — у некаторых школах займалiся толькi па суботах i нядзелях, i тое калi дазваляў стан цеплатрас. Зараз сiтуацыя нармалiзавалася. Актыўны лад жыцця сучаснага школьнiка спалучаецца з карысным баўленнем часу. Пасля школы моладзь наведвае трэнiровачныя залы, а якi, дарэчы, можна знайсцi лепшы занятак пасля ўрокаў?

На Мiншчыне працуюць 59 дзiцяча-юнацкiх спартыўных школ. За мiнулы год трэнеры цэнтральнага рэгiёна падрыхтавалi 13 майстроў спорту мiжнароднага класа i 121 майстра спорту нашай краiны. Ужо зараз на ўдзел у Пекiнскай алiмпiядзе прэтэндуюць 43 спартсмены з вобласцi. Мiж тым, цiкавасць да спорту праяўляюць не толькi тыя, хто вырашыў звязаць сваё жыццё з дасягненнямi ў галiне вялiкага спорту. Амаль па ўсёй Беларусi ў спартыўныя школы маладыя людзi запiсваюцца з самага ранняга ўзросту ў масавым парадку. Канешне, з-за напружанай дэмаграфiчнай сiтуацыi скарачаецца колькасць школьнiкаў агульнаадукацыйных школ, i, адпаведна, наведвальнiкаў вучэбна-спартыўных устаноў. Але з кожным сезонам усё больш юнакоў i дзяўчат выбiраюць спорт i фiзiчную культуру асноўным сваiм заняткам у вольны час. Так, калi шэсць гадоў таму працэнт прыцягнення новых аматараў спорту з лiку школьнiкаў цэнтральнай вобласцi да пастаянных заняткаў спортам складаў 8,9 працэнта, то ўжо летась колькасць наведвальнiкаў спартыўных школ узрасла да 14,1 працэнта.

— У нашай школе ўстойлiвая пераемнасць пакаленняў. Да нас прыязджаюць працаваць былыя выхаванцы ўстановы, — адзначае дырэктар Слуцкай спецыялiзаванай дзiцяча-юнацкай школы алiмпiйскага рэзерву Аляксандр Панцялееў. — Памятаю час, калi ў год прыходзiлi да нас займацца каля 600 дзяцей. Зараз спартыўную падрыхтоўку стабiльна атрымлiваюць у нас больш за 750 школьнiкаў. Пры тым, што ў горадзе ёсць яшчэ шмат iншых цэнтраў, заняткi ў якiх дазваляюць дзiцяцi з карысцю праводзiць свой вольны час. Дзякуючы таму, што два гады таму ў горадзе праводзiлiся свята рэспублiканскiх «Дажынак», школа змагла iстотна паправiць сваю базу. Адрамантавалi гульнявую залу, паставiлi новыя вокны i дзверы, у басейне з’явiлiся вiтражы i новы дах.

Самае галоўнае, што захавалi вучэбна-спартыўныя ўстановы, — гэта бясплатныя заняткi. Наведваючы спартыўную школу, дзiця набывае бясцэнны скарб — яно замацоўвае здароўе на ўсе жыццё. I за тое, што немагчыма атрымаць нi за якiя фiнансавыя сродкi, бацькам не трэба трацiць грошы. Каб пакрываць выдаткi на адукацыю дзяцей, ДзЮСШы самастойна шукаюць крынiцы, iншымi словамi — прадаюць свае паслугi ўсiм аматарам здаровага ладу жыцця. За 2006 год спартыўныя школы цэнтральнага рэгiёна зарабiлi 405 мiльёнаў рублёў за кошт продажу абанементаў у басейн, паслуг саўны, трэнажорных залаў, арэнды памяшканняў для гульнi ў футбол, спартыўных танцаў, заняткаў у спартыўных секцыях для дарослых.

ДзЮСШам быць, i ў гэтым сумненняў няма. Канешне, у iх дзейнасцi не абыходзiцца i без праблем, якiя актуальныя для ўсiх навучальна-спартыўных устаноў Беларусi. Трэнеры жадалi б атрымлiваць большую заработную плату, многiя спецыялiсты з лiку маладых кадраў маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Часам у школах адсутнiчае i ўласная матэрыяльна-тэхнiчная база. Аднак з цягам часу ўсё вырашыцца. Галоўнае, што школы не страцiлi свайго патэнцыялу, i таму iм застаўся толькi адзiн шлях — развiццё.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спартыўныя школы ўсё больш папулярныя сярод моладзi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика