МТЗ-РIПа скарачае адрыўСпорт-тайм Нечаканы вынiк прынёс 10-ы тур вышэйшай лiгi чэмпiянату Беларусi па футболу: лiдар першынства, барысаўскi БАТЭ, не змог на сваiм стадыёне аказаць супрацiўленне свайму блiжэйшаму праследавацелю мiнскаму МТЗ-РIПА — 0:3. Адрыў трактаразаводцаў ад каманды Iгара Крыушэнкi скарацiўся на 4 ачкi. У спiну МТЗ-РIПА «дыхае» жодзiнскае «Тарпеда» (19 ачкоў), якое ў 10-м туры выйграла ў сябе дома ў гамяльчан — 2:1. Iншыя сустрэчы завяршылiся наступным чынам: «Вiцебск»—«Нафтан» (Наваполацк) — 1:2, «Мiнск»— Дынама» (Мiнск) — 2:2, «Днепр» (Магiлёў)—«Нёман» (Гродна) — 1:3, «Дынама» (Брэст)—«Дарыда» (Ждановiчы) — 2:1, «Смаргонь»—«Шахцёр» (Салiгорск) — 0:2.КАРНIЛЕНКА ДЫСКВАЛIФIКАВАНЫ Нападаючы нацыянальнай зборнай па футболу i днепрапятроўскага «Дняпра» Сяргей Карнiленка (на фота) выйдзе на поле ў 17-м чэмпiянаце Украiны толькi 18 жнiўня ў шостым туры ў матчы супраць «Зары» ў Луганску: беларус дысквалiфiкаваны на пяць матчаў. Такое пакаранне яму было вынесена Бюро Прафесiйнай футбольнай лiгi Украiны за iнцыдэнт у гульнi апошняга тура чэмпiянату, дзе «Днепр» сустракаўся з «Металiстам». У тым матчы Карнiленка атрымаў чырвоную картку за штуршок арбiтра i нецэнзурныя абвiнавачваннi ў яго адрас. НЕ ГОРЫ, ДЫК ВАДА У Падмаскоўi загiнуў вядомы беларускi альпiнiст 45-гадовы Вiктар Кульбачэнка. Цела было знойдзена ля возера, дзе ён збiраўся вудзiць рыбу. Барысаўчанiн неаднойчы рызыкаваў сваiм жыццём у гарах: у прыватнасцi, летась, калi ўзыходзiў на гару Чагоры ў Гiмалаях ён ледзь застаўся жывым, пад снежнай лавiнай загiнула 4 расiянiны. Кульбачэнка стаў першым беларусам, каму ўдалося ўзняцца на вышэйшую кропку планеты — Эверэст (1998). За свае дасягненнi (Вiктар здзейснiў 7 узыходжанняў вышэйшай катэгорыi цяжкасцi) альпiнiст заваяваў тытул «Снежны барс». ВАЛЕЙБАЛIСТКI РЫХТУЮЦЦА ДА ЧЭМПIЯНАТУ ЕЎРОПЫ У вераснi на пляцоўках Люксембурга i Бельгii 16 лепшых еўрапейскiх валейбольных жаночых каманд будуць змагацца за ўзнагароды кантынентальнага першынства. На папярэднiм этапе зборная Беларусi сустрэнецца ў групе «А» з азербайджанкамi, немкамi i iтальянкамi. Пакуль жа спартсменкi рыхтуюцца да турнiру ў Стайках. Галоўны трэнер зборнай Уладзiмiр Казлоў выклiкаў у каманду валейбалiстак, якiя выступаюць не толькi ў нашай краiне, але i ў Польшчы i Турцыi. 26 чэрвеня беларускi адправяцца на традыцыйныя спаборнiцтвы «Кубак Барыса Ельцына» ў Нiжнiм Тагiле i Екацярынбургу, а пасля свайго вяртання — на збор у Алушту, мiжнародныя турнiры ў Бельгii i Францыi. На фiнiшнай прамой у падрыхтоўцы да «Еўра» ў жнiўнi запланаваны турнiр у брэсцкiм спарткомплексе «Вiкторыя». ШОСТЫ КУБАК ЛIБЕРТАДОРЭС У Паўднёвай Амерыцы разыграны аналаг еўрапейскай Лiгi чэмпiёнаў па футболу — Кубак Лiбертадорэс. Уладальнiкам трафея стаў аргенцiнскi «Бока Хунiёрс», якi разграмiў у фiнале бразiльскi «Грэмiо» з агульным лiкам 5:0. «Бока Хунiёрс» выйграў чэмпiянат свайго кантынента ў шосты раз. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нечаканы вынiк прынёс 10-ы тур вышэйшай лiгi чэмпiянату Беларусi па футболу: лiдар першынства, барысаўскi БАТЭ, не змог на сваiм стадыёне аказаць супр
|
|