Дарагiя юнакi i дзяўчаты!
Сардэчна вiншую вас са святам маладосцi i энтузiязму — Днём моладзi.
У паспяховым сацыяльна-эканамiчным i культурна-духоўным развiццi незалежнай Беларусi моладзь прымае самы актыўны ўдзел, з’яўляючыся iнiцыятарам i праваднiком новых, прагрэсiўных поглядаў i iдэй ва ўсiх сферах жыцця. Кiраўнiцтва краiны высока ацэньвае вашу працу i надае першарадную ўвагу пытанням дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi. Вы маеце магчымасць вучыцца i працаваць, ствараць i тварыць. У рэспублiцы ёсць усе ўмовы для кожнага маладога чалавека, каб ён мог самарэалiзавацца i прынесцi карысць грамадству, зрабiць свой выбар i дасягнуць пастаўленых мэтаў. Мы ўскладаем вялiкiя надзеi на моладзь, якая заўсёды нацэлена ў будучыню. Менавiта вам належыць прадоўжыць тое станоўчае, што створана старэйшымi пакаленнямi, захаваць стабiльнасць i грамадзянскi мiр, зрабiць усё ў iмя ўмацавання i росквiту роднай Беларусi. Жадаю вам шчасця, здароўя, любовi, аптымiзму i ўдачы. Няхай чыстымi i высакароднымi будуць вашы душы i задумы. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас са святам маладосцi i энтузiязму — Днём моладзi |
|