Прапанаванне замежнай валюты перавысiла попыт
У першай палове чэрвеня гэтага года прапанаванне насельнiцтвам замежнай валюты перавысiла попыт на яе.
Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi Нацыянальнага банка, паводле папярэднiх даных, з 1 па 15 чэрвеня продаж насельнiцтвам валюты перавысiў яе куплю на $0,2 млн (на працягу гэтага перыяду грамадзяне краiны прадалi $210,2 млн наяўнай замежнай валюты, набылi яе на суму $210 млн). За май насельнiцтва набыло замежнай валюты на суму $448,9 млн. у эквiваленце, прадало — $435,9 млн. Сальда куплi/продажу насельнiцтвам замежнай валюты ў касах i абменных пунктах банкаў за гэты перыяд склала $13 млн, што амаль у 14 разоў менш, чым у студзенi бягучага года. Усяго ў студзенi — маi сальда куплi/продажу насельнiцтвам замежнай валюты ў касах i абменных пунктах банкаў склалася ў аб’ёме $291,75 млн (гэта на 2 працэнты менш, чым за аналагiчны перыяд 2006 года), або $58,35 млн у сярэднiм за месяц. Нагадаем, у рэспублiцы, пачынаючы з сярэдзiны снежня мiнулага года па люты гэтага года, адзначаўся павышаны попыт насельнiцтва на замежную валюту. Так, на працягу гэтага перыяду штодзённыя аб’ёмы куплi грамадзянамi валюты ў 4—5 разоў перасягалi аналагiчныя паказчыкi ў сярэднiм па году. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першай палове чэрвеня гэтага года прапанаванне насельнiцтвам замежнай валюты перавысiла попыт на яе |
|