«Нашы хлопцы ведаюць, чаго хочуць у жыццi»
Iрына ПРЫМАК
Учора кiраўнiкi рэспублiканскiх СМI азнаёмiлiся з узорамi ўзбраення i амунiцыi беларускiх ваенных i паспрабавалi самастойна трапiць у мiшэні з розных вiдаў зброi. Магчымасць далучыцца да ваенных будняў журналiстам была прадастаўлена Мiнiстэрствам абароны.
Спачатку прадстаўнiкi беларускiх СМI наведалi 5-ю асобую брыгаду спецыяльнага назначэння (Мар’iна Горка), дзе журналiстам паказалi арсенал зброi i сувязi, разнастайную вопратку спецназаўцаў i дазволiлi панюхаць пораху: стралялi i стоячы, i лежачы з кулямётаў, аўтаматаў i г.д. — У ваенкаматах мы карыстаемся правам выбiраць першымi, бо служыць у нас ганарова. Адбiраем маладых юнакоў — самых здаровых, моцных i кемлiвых, — паведамiў палкоўнiк Павел Цiханаў, камандзiр 5-й брыгады спецыяльнага назначэння. — Звальняючыся з 5-й брыгады, нашы хлопцы ведаюць, чаго хочуць у жыццi. Наступным прыпынкам стала 50-я змешаная авiяцыйная база ВПС i войскаў ППА. Усiх прысутных уразiла майстэрства пiлатажу лётчыкаў першага класа, падпалкоўнiкаў Аляксандра Жураўлевiча (намеснiк камандзiра 61-й знiшчальнай авiяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы) i Анатоля Мароза (камандзiр першай авiяцыйнай эскадрыллi). Пакуль яны луналi ў паветры, нам расказвалi аб тым, што Беларусь — адзiная дзяржава на постсавецкай прасторы, дзе з нуля пачалася падрыхтоўка ваенных лётчыкаў, а два гады таму беларусы ўстанавiлi 15 сусветных рэкордаў у паветры. Важнасць гэтай сустрэчы тлумачыць генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў, міністр абароны Рэспублікі Беларусь наступным чынам: — Узброеныя Сiлы не могуць iснаваць без шырокай падтрымкi свайго народа, а каб народ нас падтрымлiваў, ён павiнен быць у курсе працэсаў, якiя адбываюцца ў армii. Зараз ходзiць шмат чутак. У прыватнасцi, быццам Беларусь ператварылася ў мiлiтарызаваную краiну, маўляў, значна павялiчыла свой ваенны бюджэт. Аднак мала хто тлумачыць, — заяўляе Леанiд Сямёнавіч, — што ў нашай рэспублiцы ваенны бюджэт складае толькi 1,4 працэнта ад ВУП пры еўрапейскiм стандарце 2 працэнты. У той жа Польшчы ён раўняецца 1,95 працэнта ад ВУП. Падрабязней на тэме развiцця i будаўнiцтва Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь мiнiстр абароны спынiўся на семiнары ў Ваеннай акадэмii. — У сучасных умовах армiя — сродак не для вядзення вайны, а для яе прадухiлення, — перакананы Леанiд Мальцаў. — З 2002 года на ўзбраенне прынята звыш 20 найменняў узораў узбраення i ваеннай тэхнiкi. Ваенныя кадры куюцца не толькi ў Ваеннай акадэмii Беларусi, пры якой летась адкрыўся факультэт Генеральнага штаба, але i на шасцi ваенных факультэтах i пяцi кафедрах грамадзянскiх ВНУ. Удасканаленне Узброеных Сiл — бесперапынны працэс, — заўважае Леанiд Мальцаў. — Фундамент для далейшай працы мы ўжо заклалi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора кiраўнiкi рэспублiканскiх СМI азнаёмiлiся з узорамi ўзбраення i амунiцыi беларускiх ваенных i паспрабавалi самастойна трапiць у мiшэні з розных
|
|