У Беларусi самая танная тэлефонная сувязь
Алена САЛАНЕНКА, БЕЛТА
У Беларусi мясцовая тэлефонная сувязь самая танная сярод краiн постсавецкай прасторы, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе нацыянальнага аператара электрасувязi РУП «Белтэлекам».
На тэлефонныя размовы стацыянарнай сеткi ў Беларусi дзейнiчае памiнутная тарыфiкацыя — Br8,05 за мiнуту i штомесячная абаненцкая плата — Br1660. Напрыклад, у Расii абаненцкая плата ў пераразлiку на беларускiя рублi складае Br10315, ва Украiне i Эстонii — амаль Br9000, пры гэтым у Эстонii памiнутная тарыфiкацыя размоў складае Br52,9. Жыхары Казахстана штомесяц плацяць за тэлефон Br8941, у Малдове Br4222 складае абаненцкая плата плюс Br16,8 за кожную мiнуту мясцовых размоў. У Латвii няма фiксаванай абаненцкай платы за тэлефонную сувязь, аднак памiнутная тарыфiкацыя складае Br96,7. Мiжгародняя сувязь у Беларусi таксама больш танная: Br20 за мiнуту размоў у межах вобласцi, Br41 — у межах рэспублiкi. У Расii мiжгароднiя перагаворы каштуюць ад Br196 да Br354, у Малдове — па Br74 рублі незалежна ад месцазнаходжання горада, у Латвii — Br291, ва Украiне — ад Br205 да Br256 за мiнуту размоў. «Такi просты параўнальны аналiз паказвае, што Беларусь найбольш лаяльная да сваiх абанентаў тэлефоннай сувязi», — падкрэслiлi ў «Белтэлекаме». РУП «Белтэлекам» створана 3 лiпеня 1995 года. «Белтэлекам» ажыццяўляе перадачу даных па камутуемай сетцы агульнага карыстання, доступ да мiжнародных i беларускiх рэсурсаў сеткi Iнтэрнэт, прадастаўляе ў карыстанне мiжнародныя лiчбавыя патокi i каналы практычна любой ёмiстасцi, а таксама забяспечвае роўныя ўмовы работы аператараў мабiльнай сувязi Беларусi шляхам падключэння iх да мiжнароднай станцыi, прадастаўляе мiжгароднi i мiжнародны роўмiнг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi мясцовая тэлефонная сувязь самая танная сярод краiн постсавецкай прасторы, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе нацыянальнага аператара электрасу
|
|