Любiлiся, кахалiсяАнталогiя беларускай песнi Купальскi агонь вабiць моладзь i падлеткаў, трывожыць iх душы, абуджае мроi. Кожнаму ж хочацца кахаць, адчуваць ласку i паразуменне. На Купаллi — на вольнай прасторы, ля вады, вогнiшча — выразна выяўляюцца пачуццi-трымценнi. Калi не словам, дык песняй можна расказаць пра iх. I ў вянок абрадавых песень уплятаюцца лiрычныя — i разлiваецца наўкол душэўная споведзь. Так i з народнай песняй «Любiлiся, кахалiся»: з тужлiвай цеплынёй гучыць на спатканнях i звонка пераклiкаецца ў таночку-карагодзе. Мiхась ШАВЫРКIН.
Народная песня Любiлiся, кахалiся, Як галубкi ў стрэсе, А цяпер мы разышлiся, Як ягадкi ў лесе. — Як не хочаш, мой мiленькi, Маiм дружком быцi, То дай жа мне таго зелля. Каб магла забыць. — А ёсць у мяне тое зелле Вышэй пералазу, Як наварыш i нап’ешся — Забудзеш адразу. — Буду варыць, буду пiцi, Iз рук не выпушчу. Тады цябе, мiл, забуду, Як вочанькi сплюшчу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Купальскi агонь вабiць моладзь i падлеткаў, трывожыць iх душы, абуджае мроi. Кожнаму ж хочацца кахаць, адчуваць ласку i паразуменне
|
|