21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка»

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА.

Геральдычныя сiмвалы

(Заканчэнне. Пачатак у нумары ад 23 чэрвеня. )

Сёння сакратар Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, галоўны спецыялiст Дэпартамента па архiвах i справаводству Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь кандыдат гiстарычных навук Марына Елiнская раскажа пра новаствораныя геральдычныя сiмвалы гарадоў Iўе, Свiслач, Скiдаль, гарадскiх пасёлкаў Зэльва, Жалудок Шчучынскага раёна, гарадскога пасёлка Астравец i Астравецкага раёна.

Ад гербаў уладальнiкаў да багаццяў краю

Пяць з шасцi вышэйназваных гербаў (за выключэннем герба горада Свiслач) былi створаны на падставе iдэй i распрацовак нашага суразмоўцы ў цесным творчым супрацоўнiцтве з мастаком-геральдыстам Вiктарам Ляхарам.




— Працэс стварэння геральдычнага сiмвала Iўя заняў некалькi гадоў, мы доўга не маглi прыйсцi да нейкай адзiнай канцэпцыi, — прыгадвае Марына Елiнская. — Нагадаю, што гэты горад у пэўным сэнсе ўнiкальная з’ява для Беларусi, паколькi тут практычна ў аднолькавых суадносiнах пражываюць прадстаўнiкi чатырох рэлiгiйных канфесiй: католiкi, праваслаўныя, iудзеi i мусульмане. Першапачаткова было iмкненне адлюстраваць на гербе нейкiм чынам найперш гэту асаблiвасць, але ў вынiку быў выбраны iншы шлях.

Вывучаючы гiсторыю Iўя, спецыялiсты звярнулi ўвагу, што гэта старажытны горад. Iм на працягу стагоддзяў — з ХV па ХIХ — валодалi прадстаўнiкi многiх вядомых у Беларусi родаў, якiя шмат зрабiлi для яго. Але, як нi дзiўна, магчыма, прагучыць, асаблiвы ўклад у развiццё горада ўнеслi не гэтыя главы родаў, а iх прыгожыя палавiнкi — дочкi, жонкi. Прычым гэта былi не адзiнкавыя выпадкi — iмёнаў жанчын назбiралася вельмi шмат.

Другой асаблiвасцю было тое, што ў Iўi дзейнiчалi школы (iншая назва — акадэмii), друкарня, рэктарам якой у 1585—1593 гадах быў Ян Лiцiнiй Немыслоўскi. Што азначала ў тыя часы для Беларусi, для асветы тая ж друкарня, тлумачыць асаблiва, думаецца, не трэба. Таму на гербе горада было вырашана размясцiць жанчыну ў княжацкiм строгiм, але прыгожым строi з раскрытай кнiгай у руках.




Iдэя герба горада Свiслач зыходзiла ад мясцовых уладаў, але была iстотна дапрацавана з улiкам патрабаванняў геральдыкi Вiктарам Ляхарам: унiфiкавана па колеру, памеру i форме. Герб выкананы на варажскiм цi «прасападобным» шчыце. У верхняй яго частцы адлюстраваны ў зялёным полi залаты зубр з сярэбранымi капытамi i рагамi — адзiн з самых буйных прадстаўнiкоў Белавежскай пушчы, што сiмвалiзуе прыроднае багацце. У нiжняй частцы герба мы бачым частку фасада будынка славутай Свiслацкай гiмназii. Будынак быў узведзены ў 1827 годзе, а перад гэтым — у 1804 годзе — Iмператар Аляксандр I сваiм рэскрыптам даў дазвол на будаўнiцтва ў Свiслачы гiмназii — першай школы на тэрыторыi Беларусi, чаму садзейнiчаў куратар Вiленскай вучэбнай акругi Адам Чартарыйскi.




— Калi гаварыць пра герб горада Скiдаля, варта адзначыць адну яго асаблiвасць. Геральдыка, асаблiва ў дачыненнi да адлюстравання архiтэктуры, мае схiльнасць да сiметрыi. Але на геральдычным сiмвале гэтага горада мы бачым зусiм iншае: вежы рознай вышынi, з рознай колькасцю вокнаў, iх формай, што адрознiваецца. А справа ў тым, што ў аснову герба, — i мастак-геральдыст цудоўна зразумеў iдэю, — было пакладзена аўтэнтычнае адлюстраванне брамы, якая дагэтуль захавалася. Цяпер, дарэчы, гэта ўваход у гарадскi парк, — тлумачыць далей наш суразмоўца. — Старажытны княжацкi род Чацвярцiнскiх, якi ўпершыню згадваецца ў 1388 годзе, доўгi час валодаў Скiдалем, потым — Радзiвiлы. I гэты факт, а дакладней, элемент iх родавага герба, узяты за аснову адлюстравання геральдычнага сiмвала горада.




Герб гарадскога пасёлка Зэльва Шчучынскага раёна вельмi складаны па кампазiцыi. Тут дарэчы будзе сказаць пра геральдычны тэрмiн «блазанiраванне» — ад французскага «blаzоn», што азначае «трубiць у рог». Раней герольды падчас рыцарскага турнiру не толькi трубiлi ў рог i аб’яўлялi iмя ўдзельнiка, але i апiсвалi яго герб. Геральдычны сiмвал Зэльвы якраз шмат расказвае пра сябе. Ён уяўляе сабой варажскi шчыт, у блакiтным полi якога адлюстраваны ўзыходзячы з залатой брамы з чырвоным дахам чорны конь з залатой грывай, капытамi i аброццю.

— Калiсьцi мястэчка было вельмi заможным, тут праходзiлi кiрмашы па продажы буйной жывёлы, у тым лiку i коней. У гэтыя днi горад станавiўся сапраўдным цэнтрам грамадскага жыцця, паколькi, акрамя ўласна кiрмашоў, тут працавалi шматлiкiя шынкi, карчмы, пастаялыя двары, зразумела, канюшнi. Залаты колер на гербе падкрэслiвае заможнасць, геральдычная поза ўзыходзячага каня (верхняй яго часткi) указвае на асноўны прадмет гандлю, — працягвае расшыфроўку сiмвалаў Марына Мiхайлаўна.




Жалудок вядомы з ХVI стагоддзя, на працягу стагоддзяў знаходзiўся ў прыватным уладаннi. Пачынаючы з ХVIII стагоддзя, iм валодалi прадстаўнiкi вядомага на Беларусi роду Тызенгаўзаў (цi Тызенгаўзенаў). Перасялiлiся на нашы землi яны з Гальшцiнii праз Лiвонiю ў 1198 годзе. Гэты род валодаў гербам «Буйвал», якi ўяўляў сабой адлюстраванне чорнага быка на залатым полi шчыта. Ён i быў узяты на ганаровую верхнюю частку герба Жалудка.

— Нават не ведаючы гiсторыi ў падрабязнасцях, многiя людзi змогуць яго прачытаць. Глядзiце — сем цвiкоў у падкове ў нiжняй частцы герба, магiя лiчбаў. Насамрэч гэта колькасць шляхетных родаў, што валодалi Жалудком. Сам па сабе сiмвал «падкова» мае шырокае тлумачэнне, адзiн з варыянтаў — поспех, удача, шчасце.




Герб гарадскога пасёлка Астравец i Астравецкага раёна... Мястэчкам валодалi Гоштальды; у другой палове ХV стагоддзя кiеўскi ваявода Гоштальд заснаваў тут касцёл i манастыр дамiнiканцаў. З аднаго боку, як i ў некаторых папярэднiх выпадках, можна было б узяць за аснову геральдычнага сiмвала элементы прыватнаўласнiцкага герба. Але, па-першае, гэта не зусiм адпавядае дзяржаўнай пазiцыi ў геральдыцы, якая патрабуе разнастайнасцi ў гербах; па-другое, быў абавязак улiчыць пажаданнi мясцовых уладаў, насельнiкаў горада i раёна. А яны выказалiся за адлюстраванне на геральдычным сiмвале прыродных багаццяў краю — усяго, што ёсць у наваколлi. Таму мы i бачым дуб — характэрнае для гэтых мясцiн дрэва (прычым гэта не проста мастацкi малюнак: яго крона па геральдычных канонах складаецца з 12 — нi больш нi менш — лiстоў; памятаеце пра магiю лiчбаў?). У рацэ (на блакiтным краi герба) мы бачым сярэбраную фарэль, прычым павернутая яна ў найбольш ганаровы правы бок шчыта (даўнiя чытачы памятаюць — шчыт разглядаецца з боку, як яго трымаў бы ў руках рыцар). Усе элементы герба выдатна спалучаюцца графiчна, што робiць яго даволi адметным i цiкавым.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння сакратар Геральдычнага савета пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, галоўны спецыялiст Дэпартамента па архiвах i справаводству Мiнiстэрства юстыцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика