21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Белая Русь» — на Мiншчыне

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ВАЛЯНЦIНАЎ

Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» пачало дзейнiчаць i ў маштабах Мiнскай вобласцi. Напрыканцы мiнулага тыдня была праведзена ўстаноўча-выбарчая канферэнцыя, на якой прадстаўнiкi з кожнага рэгiёна Мiншчыны сабралiся разам, каб стварыць новае грамадскае аб’яднанне ў рамках вобласцi. Дагэтуль раённыя арганiзацыi ГА «Белая Русь» ужо зарэгiстраваныя ў Слуцкiм, Лагойскiм, Барысаўскiм i Крупскiм раёнах.

Адным з iнiцыятараў стварэння абласной арганiзацыi быў Вiктар Гумiнскi, дэпутат ПП НС, намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па нацыянальнай бяспецы. На прайшоўшай канферэнцыi яго выбралi старшынёй савета абласнога ГА «Белая Русь». Таксама вызначылiся са складам кiруючых органаў новага грамадскага аб’яднання.

— Мы не выключаем магчымасцi таго, што «Белая Русь» выйдзе на рэспублiканскi ўзровень свайго iснавання. Пакуль мы стаiм толькi ў пачатку шляху — трэба арганiзавацца, — тлумачыць Вiктар Гумiнскi. — Але ўжо вызначылi мэты i задачы нашага грамадскага аб’яднання. У прыватнасцi, будзем займацца iнфармаваннем людзей аб унутранай i знешняй палiтыцы дзяржавы, пытаннях эканамiчнага садзейнiчання, культурнага развiцця, аказваць гуманiтарную дапамогу. Увогуле, ставiм сваёй мэтай дапамагаць ажыццяўляць рашэннi, якiя былi вызначаны трэцiм усебеларускiм народным сходам.

Iдэя стварэння аб’яднання «Белая Русь» зыходзiла «з нiзу». Паводле слоў аднаго з удзельнiкаў канферэнцыi, генеральнага дырэктара «Беларускалiя» Андрэя Башуры, iнiцыятыва па стварэнню абласнога аб’яднання належыць людзям працы i навукi:

— Такая арганiзацыя павiнна быць у рэспублiцы. Яе дзейнасць павiнна быць скiравана на вырашэнне сацыяльных пытанняў. Работнiкi нашага прадпрыемства падтрымлiваюць стварэнне Мiнскай абласной арганiзацыi «Белая Русь». Як вялiкае дзяржаўнае прадпрыемства, якое трывала стаiць на нагах, i якое ўжо некалькi гадоў прыносiць у бюджэт больш за мiльярд долараў, мы можам з упэўненасцю сказаць, што дзейнасць грамадскага аб’яднання прынясе вялiкую карысць.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» пачало дзейнiчаць i ў маштабах Мiнскай вобласцi. Напрыканцы мiнулага тыдня была праведзена ўстаноўча-выбарчая канфе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика