Задымiў трамвай
Iгар ГРЫШЫН
Учора ранiцай у Мiнску на прыпынку Змiтрака Бядулi з-за ўзгарання электраправодкi ў трамваi, якi рухаўся па маршруту № 4, пасажырам давялося тэрмiнова эвакуiравацца з салона.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнскiм гарадскiм упраўленнi МНС, паведамленне аб iнцыдэнце паступiла выратавальнiкам каля а паловы дзесятай ранiцы. Пажарным, якiя прыбылi на месца здарэння, спатрэбiлася лiтаральна дзве мiнуты, каб лiквiдаваць небяспеку. На шчасце, нiхто з людзей не пацярпеў. 10 чалавек, што ехалi ў трамваi, самастойна пакiнулi салон. Паводле папярэдняй iнфармацыi, прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ранiцай у Мiнску на прыпынку Змiтрака Бядулi з-за ўзгарання электраправодкi ў трамваi, якi рухаўся па маршруту № 4, пасажырам давялося тэрмiнова |
|