Дапамаглi сям’i ў бядзе
Кар. БЕЛТА
У Новалукомлi мiлiцыя i выратавальнiкi дапамаглi сям’i, якая апынулася ў бядзе.
Як паведамiлi ў прэс-службе Дэпартамента аховы МУС Беларусi, нарад Чашнiцкага аддзела аховы ў складзе мiлiцыянера-вадзiцеля малодшага сяржанта мiлiцыi Леанiда Надзежкi i мiлiцыянера-кiнолага радавога мiлiцыi Дзмiтрыя Праскiна дасталi з падвала аднаго з гаражоў мужа i жонку, якiя фарбавалi там, атруцiлiся парамi фарбы i страцiлi прытомнасць. Суседзi па гаражу своечасова выявiлi пацярпелых i выклiкалi хуткую дапамогу i разлiк МНС, аднак дастаць людзей з пасткi было вельмi цяжка з-за малых памераў люка. Мiлiцыянеры ацанiлi сiтуацыю i, выкарыстаўшы процiвагазы медыцынскай брыгады, паднялi пацярпелых наверх, дзе iх прынялi выратавальнiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Новалукомлi мiлiцыя i выратавальнiкi дапамаглi сям’i, якая апынулася ў бядзе
|
|