Адказнасць за запазычанасць па аплаце за паслугі ЖКГ павінна стаць больш жорсткай?
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Учора адбылася вучоба дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, падчас якой парламентарыi знаёмiлiся з дзейнасцю сiстэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркi Беларусi на прыкладзе арганiзацый горада Мiнска.
Выступаючы на пленарным пасяджэннi ў будынку Мiнгарвыканкама, намеснiк старшынi Палаты прадстаўнiкоў Сяргей Забалоцец заявiў, што зараз прыйшоў час «для паступовага пераводу жыллёва-камунальнай гаспадаркi ў рэжым бясстратнага функцыянавання. Пры гэтым неабходна забяспечыць адрасную сацыяльную падтрымку грамадзян, якiя маюць найбольшую патрэбу ў падтрымцы з боку дзяржавы». Сяргей Забалоцец дадаў, што сёння абслугоўванне жыллёвага фонду ў краiне ажыццяўляюць амаль заўсёды дзяржаўныя арганiзацыi. Толькi 1 працэнт ад арганiзацый ЖКГ займаюць прыватныя арганiзацыi. Паводле слоў першага намеснiка старшынi Мiнгарвыканкама Анатоля Кунцэвiча, гарадскiя ўлады зараз актыўна займаюцца ўстаноўкай iндывiдуальных прыбораў улiку ў кватэрах Мiнска. «Сёння ў горадзе ўжо больш за 50 працэнтаў кватэр аснашчаны прыборамi ўлiку. Да канца наступнага года неабходна ўсе кватэры забяспечыць iмi». Пры гэтым першы намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама адзначыў, што часам адпаведныя службы, якiя займаюцца ўстаноўкай прыбораў улiку, сутыкаюцца з «недастатковым разуменнем» гэтага працэсу людзьмi. Анатоль Кунцэвiч паведамiў таксама, што на працягу апошнiх гадоў у горадзе iснуе вялiкая запазычанасць жыхароў па аплаце за паслугi ЖКГ. «Яна складае прыкладна 10 млрд рублёў». У сувязi з гэтым першы намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама звярнуўся да парламентарыяў з просьбай аб узмацненнi ў заканадаўчых актах адказнасцi за парушэннi ў гэтай сферы. «Закон у першую чаргу павiнен абараняць законапаслухмянага чалавека. На таго, хто дазваляе сабе не плацiць, павiнна быць уздзеянне больш дзейснае, больш строгае».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылася вучоба дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу, падчас якой парламентарыi знаёмiлiся з дзейнасцю сiстэмы жыллёва-камунальнай
|
|