Не запiвайце мяса малаком
Чай, кава, пiва, вiно — у такiм пiтве арганiзму карысцi мала. Яно толькi стымулюе работу нырак, iнакш кажучы, у большай ступенi спрыяе страце вады, чым яе засваенню.
Але гэта яшчэ не ўсе сакрэты адносна таго, што i як варта пiць. Вядома, што нi грэчку, нi мясныя стравы нельга запiваць малаком. Яно тармозiць засваенне жалеза. Той жа эфект дае шчолачная мiнералка i моцны чай — танiн, якi ўваходзiць у яго склад, запавольвае ўсмоктванне жыццёва важных элементаў. Рыбу i мяса можна не толькi палiваць лiмонным сокам, але i запiваць iх iм жа, а таксама сокам грэйпфрута, апельсiна, граната, яблыка, адным словам, любым кiслым сокам або адварам шыпшыны цi журавiнавым морсам. Страўнiкавы сок усё роўна застанецца кiслым, а жалеза засвоiцца па максiмуму. Нi ў якiм разе нельга сумяшчаць у страўнiку плоў i шампанскае з лёдам цi любы iншы напой, якi толькi што дасталi з халадзiльнiка. Тугаплаўкi барановы тлушч доўгi час будзе знаходзiцца без руху i не зможа ператраўлiвацца. Лепей за ўсё запiваць плоў свежым чаем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чай, кава, пiва, вiно — у такiм пiтве арганiзму карысцi мала. Яно толькi стымулюе работу нырак, iнакш кажучы, у большай ступенi спрыяе страце вады, чы |
|