На прафiлактыку ВIЧ-iнфекцыi — 2,8 млрд рублёў
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Каб зменшыць рызыку распаўсюджвання ВIЧ-iнфекцыi, у цэнтральным рэгiёне працуюць 16 ананiмных спецыялiзаваных кансультацыйных пунктаў. У Салiгорску, Слуцку, Барысаве, Маладзечне, Жодзiне i ў абласным наркадыспансэры адпаведныя падраздзяленнi фiнансуюцца Глабальным фондам ААН. На працягу мiнулага года ў кансультацыйныя пункты звярнулася 2,3 тысячы наркаспажыўцоў.
Ва ўсiх лячэбных установах Мiнскай вобласцi маецца магчымасць зрабiць ананiмнае i бясплатнае тэсцiраванне на ВIЧ, летась падчас такiх даследаванняў было выяўлена 105 iнфiцыраваных. Увогуле найбольшая iх колькасць (580 выпадкаў) зарэгiстравана ў Салiгорскiм раёне, у Мiнскiм — 95, у Слуцкiм — 80, у Барысаўскiм — 53. Большая частка ВIЧ-iнфiцыраваных — маладыя людзi ва ўзросце 20—29 гадоў. Летась ад хворых мацi нарадзiлася 140 дзяцей, 18 з якiх быў пастаўлены страшны дыягназ. Як паведамiлi ва ўпраўленнi аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама, медыцынскiмi ўстановамi на мерапрыемствы па прафiлактыцы ВIЧ-iнфекцыi ў мiнулым годзе было выдаткавана 2,8 мiльярда рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб зменшыць рызыку распаўсюджвання ВIЧ-iнфекцыi, у цэнтральным рэгiёне працуюць 16 ананiмных спецыялiзаваных кансультацыйных пунктаў |
|