21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жанчыны розных кантынентаў — за аднолькавыя правы

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

У межах знаходжання ў нашай краiне з афiцыйным вiзiтам па запрашэнню Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь парламенцкай дэлегацыi Нацыянальнага савета правiнцый Парламента Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi ў ААБ «Беларусбанк» адбылася сустрэча старшынi Праўлення ААБ «Беларусбанк», старшынi Беларускага саюза жанчын Надзеi Ермаковай з жанчынамi — членамi парламенцкай дэлегацыi ПАР на чале з жонкай старшынi Нацыянальнага савета правiнцый Парламента ПАР Намасвазi Крысцiнай Махлангу. Тэмай размовы стала гендэрная роўнасць у абодвух дзяржавах.

У сваiм вiтальным слове спадарыня Ермакова заўважыла, што адной з буйных грамадскiх арганiзацый рэспублiкi застаецца Беларускi саюз жанчын, якi налiчвае ў сваiх шэрагах звыш 170 тысяч прадстаўнiц слабага полу. Надзея Андрэеўна, у прыватнасцi, адзначыла, што менавiта па iнiцыятыве БСЖ мiнулы год стаў Годам мацi, сёлетнi — Годам дзiцяцi, а наступны плануецца абвясцiць Годам сям’i. Зараз БСЖ асаблiва цесныя ўзаемасувязi падтрымлiвае з жанчынамi В’етнама, Сiрыi, Кiтая i з задавальненнем будзе супрацоўнiчаць з жанчынамi Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi.

Намеснiк дырэктара Iнстытута дзяржаўнай службы Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, доктар эканамiчных навук, сустаршыня Беларускага саюза жанчын Антанiна Морава падрабязна растлумачыла замежным гасцям, чаму Беларусь у галiне гендэрнага раўнапраўя займае першае месца сярод краiн былога Саюза i 52-е — у свеце.

Зараз у Нацыянальным сходзе працуе звыш 30 працэнтаў жанчын, што больш, чым у Вялiкабрытанii, ЗША, Iталii. Што датычыцца выканаўчай улады, то яе прадстаўляе ўсяго адна жанчына-мiнiстр. Iстотна за апошнiя выбары вырасла колькасць жанчын у мясцовых Саветах дэпутатаў — 45,7 працэнта. Звыш 90 працэнтаў жанчын занятыя ў бюджэтнай, нiзкааплатнай, але стабiльнай галiне. Наогул асноўная частка работнiкаў у краiне сёння — жанчыны. Тлумачыцца гэта ў тым лiку i тым, што 53 працэнты насельнiцтва Беларусi — жанчыны. У адрозненне, скажам, ад Швецыi, у якой, можна сказаць, па аб’ектыўных прычынах вядучыя пазiцыi ў галiне выканаўчай улады належаць мужчынам. Затое ў парламенце жанчын — 45 працэнтаў.

Працоўныя гарантыi для сем’яў з дзецьмi — аплатны водпуск па догляду дзiцяцi на працягу трох гадоў можа прадастаўляцца з 2000 года як мацi, так i бацьку. У той жа Швецыi, дзе падобны водпуск доўжыцца паўтара года, бацька абавязаны пабываць у iм хоць бы два месяцы. Iнакш ён не атрымае свой законны водпуск. Нягледзячы на гэта, рэалiзуюць такое сваё права толькi 40 працэнтаў шведскiх мужчын. На заахвочванне, а дакладней, на актыўнае прымушэнне мужчын заклiканы ўздзейнiчаць спецыяльны грамадскi iнстытут. «Мы таксама маем намер эканамiчна прымушаць нашых мужчын рэалiзоўваць сваё права клопату пра дзяцей», — падкрэслiла Антанiна Пятроўна. Плануецца прадаставiць мужчынам i некаторыя iншыя «жаночыя» гарантыi: свабодны дзень на тыднi для татаў траiх i болей дзяцей, для тых, хто выхоўвае дзяцей-iнвалiдаў i для адзiнокiх бацькаў, якiя маюць дваiх i болей дзяцей.

Намеснiк старшынi Сумеснага назiральнага камiтэта па паляпшэнню ўзроўню жыцця i статуса жанчын Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi Мэйб Элiза Сiсi паведамiла, што ў яе краiне жанчыны складаюць 54 працэнты. Пры гэтым колькасць жанчын у парламенце складае 13 працэнтаў i трэцюю частку — сярод мiнiстраў, прычым жанчыны-мiнiстры займаюцца не толькi жаночымi пытаннямi, але i прыроднымi рэсурсамi, напрыклад. Наогул, што датычыцца працоўнай занятасцi афрыканскiх жанчын, то праблемай апошняга часу для краiны стала пачашчэнне выпадкаў скасавання шлюбу па прычыне высокага ўзроўню заработнай платы жанчыны.

«Нам вельмi многае трэба яшчэ зрабiць у галiне падрыхтоўкi навуковых кадраў», — заўважыла спадарыня Мэйб. Нагадаем, што ў беларускай навуцы на сёння працуе 61 працэнт жанчын, 58 працэнтаў кандыдатаў i 45 працэнтаў дактароў навук — жанчыны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах знаходжання ў нашай краiне з афiцыйным вiзiтам па запрашэнню Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь парламенцкай дэлегацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика