21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урокi гiсторыi ад «Каляды-тура»

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Пазнай Беларусь!

Больш за 20 экскурсiйных тураў па Беларусi прапануе гродзенскае турыстычнае бюро «Каляда-тур» — структурнае падраздзяленне Лядовага палаца спорту. Цiкавасць да знаёмства са славутасцямi нашай гiстарычнай спадчыны ўзрастае: толькi ў маi па самых розных маршрутах, якiя распрацаваны фiрмай сумесна са спецыялiстамi рэгiянальных навучальных устаноў, накiравалiся 23 групы турыстаў (па 40—50 чалавек у кожнай). На думку кiраўнiка турбюро Жанны Столяр, добра арганiзаваная экскурсiя можа стаць для школьнiкаў, ды i не толькi для iх, выдатным урокам гiсторыi, якi запомнiцца на ўсё жыццё.

Прыярытэты фiрмы бачныя ўжо па афармленню iнтэр’ера офiса — тут i калаўрот, i узоры нацыянальнага ткацтва, i збаны, i рыцарская атрыбутыка...

— Вось гэтыя рэчы ткала мая бабуля, — расказвае Жанна Анатольеўна. — А iншае збiрала ў падарожжах па Беларусi, ва Украiне. Абавязкова нешта новае прывозiм з рыцарскiх турнiраў.

— А што гэта за манеты?

— I старадаўнiя, i сучасныя, з розных краiн. Пачатак калекцыi паклалi мы самi, каб зацiкавiць клiентаў нейкай «фiшкай», а цяпер i яны прыносяць.

Але галоўная «фiшка» турбюро — гэта, канешне, шырокi выбар экскурсiйных маршрутаў па нашай краiне. Тут i «Старажытныя замкi Беларусi» (Навагрудак—Мiр—Нясвiж—возера Свiцязь), i «Чароўная казка Палесся» (Ружаны—Косава—Марачоўшчына—Лагiшын—Дастоева—Пiнск), i «Святынi Беларусi» (Ваўкавыск—Сынкавiчы—Слонiм—Жыровiчы), i «Гасцiнцам Купалы» (Вязынка—Мiнск—Акопы—Харужанцы), i «Горад майстроў» (Мажэйкава—Бярозаўка—Лiда), i «Шляхам старажытных гудаў» (Гудзевiчы—Рось—Багатырэвiчы—Мiневiчы), i Аўгустоўскi канал (Гродна—Свяцк—Сапоцкiн—Сонiчы—Дамброўка—Нямнова)... Па кожнаму маршруту — таблiца з коштам праезду (фiрма мае аўтобусы «Неаплан», «Мерседэс», а неўзабаве будзе i яшчэ адзiн), экскурсiйнага абслугоўвання, уваходнага бiлета на той цi iншы экскурсiйны аб’ект.

Галоўныя партнёры «Каляды-тура» — гэта школы, ВНУ, прафсаюзныя камiтэты прадпрыемстваў i арганiзацый.

— Цяпер, летам, вельмi цiкавяцца адпачынкам у Крыме, — гаворыць Жанна Столяр. — Але кожны, хто прыходзiць да нас па пуцёўку, атрымлiвае i рэкламу падарожжаў па Беларусi. Перадайце, прашу, вашаму старшынi прафкама, мо зацiкавiцца. I попыт ёсць. А ў школы з прапановамi па экскурсiйных турах мы iдзём самi, з дапамогай перасоўнага стэнда. Шкада толькi, што экскурсii для навучальных устаноў дазволены толькi па суботах i нядзелях — у гэтыя днi аўтобусаў для ўсiх жадаючых не хапае, праблематычна з экскурсаводамi. Да таго ж, шмат цяганiны з афармленнем дакументаў на экскурсiю школьнiкаў, не пазайздросцiш настаўнiкам, якiя павiнны абысцi ўсе iнстанцыi.

— Якiя настроi пераважаюць сярод вашых клiентаў: жаданне адпачыць альбо пазнаць Беларусь?

— Яны, як правiла, стараюцца як мага больш убачыць. Хоць вельмi важна, асаблiва для дзяцей, i тое, што спадарожнiчае знаёмству з экскурсiйнымi аб’ектамi. Патлумачу сваю думку ўбачаным у Тунiсе. Сярод работнiкаў тутэйшага турсэрвiсу важная роля належыць анiматарам — людзям, якiя прафесiйна займаюцца арганiзацыяй адпачынку турыстаў. Ранiцай яны — са свiсткамi, запрашаюць на зарадку. Увечары — стаяць у фраках ля бараў. Заходзiш у клуб — анiматары ўжо на сцэне, праводзяць вiктарыны. Пайшлi пагуляць у тэнiс — яны цягнуць п’едэстал, на рукавах — медалi, аб’яўляюць, што група беларускiх турыстаў праводзiць турнiр, каментуюць яго... Анiматары — гэта работнiкi будучынi ў сферы турызму i адпачынку, i нам, лiчу, абавязкова трэба рыхтаваць такiх прафесiяналаў у навучальных установах. Бо адна справа — сфатаграфавацца з рыцарам, якi стаiць, як укапаны, у адным месцы. I зусiм iншы эфект — калi ў Нясвiжы вас сустрэне тэатралiзаваная група з тых жа рыцараў, прыдворных дамаў у гiстарычных касцюмах i паспрабуе зачараваць нейкiм дзействам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 20 экскурсiйных тураў па Беларусi прапануе гродзенскае турыстычнае бюро «Каляда-тур» — структурнае падраздзяленне Лядовага палаца спорту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика