21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Другi хлеб» Ладуцькi i Бабiновiча

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Прыватны сектар ў вёсцы атрымаў актыўнае развiццё дзесьцi на пачатку 1990-х. З таго часу, канешне, шмат што змянiлася, многiя з тых, хто пачынаў сваю справу на зямлi, не вытрымалi выпрабаванняў. Аднак пэўная колькасць фермерскiх гаспадарак пры ўсiх аб’ектыўных i суб’ектыўных цяжкасцях усё ж здолелi ўтрымацца i знайсцi сваё «месца пад сонцам». Цяпер па асобных пазiцыях па вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi ў лiдарах менавiта прыватнiкi. У людзей не знiкае жаданне да працы на зямлi — штогод утвараюцца новыя фермерскiя гаспадаркi, якiя iмкнуцца адшукаць свае «рэцэпты» поспеху...

Вартая перавага

Леанiд Ладуцька i Вiктар Бабiновiч фермерствам занялiся адносна нядаўна — у 2001-м годзе. Менавiта тады ў Чэрвеньскiм раёне i была зарэгiстравана гаспадарка з пяшчотнай i нязвыклай назвай «Ладуцька» (па прозвiшчу аднаго з кампаньёнаў). Пачыналi з 14 гектараў зямлi, уласнай тэхнiкi тады не было (яе даводзiлася арандаваць). Праз пэўны час, калi «ўзбiлiся» на грошы, адразу набылi трактар. Пакрысе дабаўлялi i зямлi: было 40 гектараў, пасля — 50, а зараз апрацоўваюць ужо больш чым 100. У фермерскай гаспадарцы, акрамя Леанiда i Вiктара, пастаянна працуюць яшчэ чатыры чалавекi — тры механiзатары i бухгалтар. «Штат», як бачым, зусiм невялiкi, але з усiм гэтыя людзi спраўляюцца паспяхова.

Побач — вёска Новая Нiва, дзе нарадзiўся Леанiд Ладуцька. У тутэйшай гаспадарцы (раней гэта быў саўгас «Нiва», а цяпер — камунальнае сельскагаспадарчае ўнiтарнае прадпрыемства «Новая Нiва») ён адпрацаваў два дзесяткi гадоў — прайшоў шлях ад брыгадзiра да галоўнага агранома. Аднак увесь час марыў аб уласнай справе, спрабаваў розныя варыянты, пакуль не «асеў» у родных мясцiнах. Змяняць стыль жыцця («профiль», як кажа Ладуцька) вельмi ўжо не хацелася, таму i вярнуўся да спрадвечнага сялянскага занятку.

— На сябе працаваць значна цяжэй, — заўважае Леанiд. — Узровень адказнасцi значна большы, укладваеш свае сродкi i сродкi немаленькiя. Заўсёды рызыкуеш — у любы момант можаш застацца без нiчога. Гэта ж не прамысловая вытворчасць, нават калi арганiзацыя не «кульгае», усё адладжана, тым не менш многае залежыць ад «нябеснай канцылярыi». Калi хочаш дасягнуць станоўчых вынiкаў, развiвацца, то трэба ўвесь час «круцiцца», iнакш нельга. Аднак тут ёсць неаспрэчная перавага, якая, напэўна, вартая ўсiх цяжкасцяў: ты свабодны ў выбары i займаешся тым, што лiчыш мэтазгодным рабiць. Калi гэта адчуеш, то сапраўды здольны на многае.

Ладуцьку зараз 51 год — час, як ён сам лiчыць, адказных рашэнняў i сур’ёзных спраў. Многае з таго, аб чым раней нават i марыць не мог, пацiху ўвасабляецца ў жыццё. Даволi цяжка прыйшлося менавiта на пачатковым этапе, калi вельмi не хапала абаротных сродкаў. У вялiкiя крэдыты ўлазiць не хацелася, бо ўмовы ўжо iншыя, чым былi, напрыклад, у пачатку 1990-х. «Першай хвалi» айчынных фермераў тады сапраўды пашанцавала — падчас iнфляцыi вяртаць пазыкi можна было без асаблiвых праблем. Тады многiя iмкнулiся разгарнуць уласную справу: як узгадвае Ладуцька, у блiжэйшай акрузе працавалi 13 фермерскiх гаспадарак. Зараз не засталося нiводнай...

Бацьку ў яго справе дапамагае сын Алег — калi ў таго выпадае вольны час. Старэйшыя дочкi i жонка пакуль канчаткова не вызначылiся наконт таго, цi iсцi ў фермерства. Вiктар нiкога не прымушае, паколькi лiчыць, што выбар заўсёды трэба рабiць асэнсавана. Праца на зямлi цяжкая i адказная, i не кожны здолее з ёй справiцца.

Унікальны прадукт — бульба

Жывёлагадоўляй фермеры не займаюцца, iх асноўная спецыялiзацыя — вырошчванне гароднiны. Набор культур, можна сказаць, традыцыйны: капуста, сталовыя буракi, морква, крыху памiдораў. Ураджаi ў iх стабiльна высокiя, праўда, вагаюцца ў той цi iншы бок у залежнасцi ад надвор’я. «Амплiтуда», здаецца, атрымлiваецца значная. Аднак вынiкi сапраўды ўражваюць: буракоў кампаньёны збiраюць па 400 цэнтнераў з гектара, морквы — 500—700, а капусты — ажно тысячу ц/га. Стаўку робяць менавiта на раннюю гароднiну, паколькi тут такi прынцып: хто першы выйдзе на рынак са сваёй прапановай, той i значна большыя шанцы на поспех мае. А фермеры дакладна пралiчваюць эканамiчную кан’юнктуру. Мяркуйце самi: цяпер тая ж ранняя капуста рэалiзуецца ў сярэднiм па 1600—1800 рублёў за кiло, а позняя летась iшла ўсяго за 300 руб. Вось вам i ўся «арыфметыка»!

Асноўная ўвага — бульбе. Пэўна, зусiм не будзе перабольшваннем, калi сказаць, што ў вырошчваннi «другога хлеба» фермеры выйшлi ўжо на буйнатаварныя формы. Цяпер пад бульбай у кампаньёнаў каля 60 гектараў. Ураджайнасць гэтай традыцыйнай для беларусаў сельскагаспадарчай культуры дасягае 400 цэнтнераў з гектара. Няцяжка падлiчыць, з якiмi аб’ёмамi рэалiзацыi даводзiцца мець справу.

— Бульба — надзвычай актуальны, сапраўды ўнiкальны прадукт, — лiчыць Вiктар Бабiновiч. — «Другi хлеб» заўсёды будзе карыстацца вялiкiм попытам сярод спажыўцоў. Ёсць шмат гатункаў для самых розных патрэб — цяжка, напэўна, нават прыблiзна акрэслiць сферу прымянення гэтай культуры i прадуктаў яе перапрацоўкi. Даўно вядома, што гэта аснова кулiнарыi, з бульбы можна прыгатаваць тысячы смачных страў. Сучасны вытворца ў стане забяспечыць любыя запатрабаваннi спажыўца наконт уласцiвасцяў прадукцыi — мы, напрыклад, вырошчваем 10—15 гатункаў, на любы густ. Асноўная праблема — адсутнасць найноўшых тэхналогiй перапрацоўкi. Калi б забяспечвалася гэтая ўмова, то з нашай бульбы можна было б атрымлiваць якасны крухмал, якi можна нават у ёгурты дадаваць.

Фермеры iмкнуцца гаспадарыць на сучасным узроўнi: штогод укараняць эфектыўныя тэхналогii, набываць высокапрадукцыйную тэхнiку. Зараз у iх тры трактары з практычна ўсiм неабходным навясным абсталяваннем. Праўда, пакуль няма ўласнага вялiкага грузавога аўтамабiля. Мяркуюць, што хутка i гэтая праблема будзе вырашана — адправiлi заяўку на МАЗ, аднак пэўнага адказу з завода пакуль не атрымалi (кажуць, што прадпрыемства ўсё нiяк не можа вызначыцца наконт цаны). Фермеры ўжо могуць дазволiць сабе набыццё тэхнiкi, раней, калi былi малыя плошчы, аб гэтым нават i марыць не маглi. Трактары ў iх айчыннай вытворчасцi, а вось бульбаўборачны камбайн нямецкi. Тэхнiкай «загадвае» 42-гадовы Вiктар Бабiновiч, ён па адукацыi iнжынер, дагэтуль працаваў у мясцовым леспрамгасе. З Леанiдам яны поруч гадоў з пятнаццаць, яшчэ да фермерства разам шукалi варыянты агульнай справы.

«Офiс» у альтанцы

Сёлета ў вырошчваннi бульбы фермеры перайшлi на «тэхналогiю 75». Гэтае загадкавае вызначэнне «расшыфроўваецца» проста: адлегласць памiж радамi павялiчваецца i бульба расце больш вольна, што дазваляе павышаць ураджайнасць. Як заўважаюць Ладуцька i Бабiновiч, гэта больш прадукцыйная тэхналогiя. Калi для агароднiны выкарыстоўваецца пераважна замежнае насенне (у асноўным галандскае), то па бульбе аддаюць перавагу толькi айчынным гатункам. У iх, кажуць фермеры, смак лепшы — гэта ўсе спажыўцы адзначаюць.

— А вы кожны гатунак па смаку адрознiваеце?

— Канешне, — адразу адказвае Леанiд. — Ёсць i любiмыя гатункi: я, напрыклад, больш «паважаю» «Скарб», а Вiктар — «Журавiнку». Так i нашы пакупнiкi: кожны патрабуе i набывае прадукцыю, зыходзячы з уласных пераваг.

На рознiцу фермеры даўно не арыентуюцца — аб’ёмы не тыя, рэалiзаваць на рынку можна было б, напрыклад, калi б вырошчвалi некалькi гектараў бульбы. А калi 60 га, то ўжо даводзiцца шукаць iншыя каналы збыту. У iх зараз ёсць вялiкiя заказчыкi — у асноўным гэта сталiчныя ўстановы. Пастаўляюць сваю прадукцыю i ў Чэрвеньскi раён, а таксама ў блiжэйшыя Бярэзiнскi, Асiповiцкi, Барысаўскi. Ёсць планы выйсцi на расiйскi рынак — гэта, канешне, вялiкая перспектыва. Пакуль бульбу ў кампаньёнаў забiраюць пасрэднiкi, але хутка, напэўна, усё ж удасца выйсцi на прамыя кантакты з Масквой, Пiцерам, Мурманскам, Псковам.

Прадукцыя ў фермераў экалагiчна чыстая — «хiмii» iмкнуцца выкарыстоўваць па мiнiмуму. Аднак, як яны заўважаюць, спажыўцоў у большасцi ўсё ж цiкавiць менавiта знешнi выгляд, а не «змест»: каб агароднiна блiшчэла i ў слоiк залазiла. I прыводзяць прыклад — летась у iх выраслi буйныя памiдоры, якiя ў спажыўцоў не карысталiся попытам. Калi людзi пакаштавалi, то прыходзiлi яшчэ i яшчэ, бо фермерскiя таматы прыйшлiся да густу. «На Захадзе зараз iмкнуцца вырошчваць экалагiчна чыстую прадукцыю, — заўважае Бабiновiч. — I кошт у яе значна вышэйшы».

Фермеры з трывогай глядзяць на неба — анi хмаркi. А дождж вельмi патрэбен, паколькi можна не далiчыцца ўраджаю. «Офiс» у фермераў своеасаблiвы: вялiкая ўтульная альтанка, абгорнутая полiэтыленавай плёнкай. Самая зручная i функцыянальная «кантора», якую толькi даводзiлася бачыць — побач з палеткамi, на ўскрайку лесу. Праўда, сядзець тут кампаньёнам выпадае вельмi рэдка, паколькi ад цямна да цямна розных спраў хапае.

— Вялiкая гаспадарка патрабуе пастаяннага клопату, беражлiвага догляду — толькi ў такiм разе можна на нешта разлiчваць, — заўважае Леанiд Ладуцька. — Бо дрэннай зямлi не бывае, бываюць кепскiя гаспадары.


Чэрвеньскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыватны сектар ў вёсцы атрымаў актыўнае развiццё дзесьцi на пачатку 1990-х. З таго часу, канешне, шмат што змянiлася, многiя з тых, хто пачынаў сваю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика