Святочныя абмежаванні для транспарту
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У сувязi са святочнымi мерапрыемствамi, прымеркаванымi да Дня Незалежнасцi, на цэнтральных вулiцах сталiцы будуць уведзены абмежаваннi для руху транспарту.
Паводле звестак упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi ГУУС Мiнгарвыканкама, 1 лiпеня адбудзецца фiзкультурна-спартыўнае свята. Таму з 8.30 да 15.00 будзе абмежаваны рух транспарту па праспекце Пераможцаў (ад вул. Арлоўскай да пр. Незалежнасцi), па вулiцы Iнтэрнацыянальнай (ад вул. Камсамольскай да вул. Энгельса), па праспекце Машэрава (ад вул. Даўмана да вул. Заслаўскай). Трэцяга лiпеня падчас ускладання кветак да помнiка Перамогi з 9.30 да 11.00 будзе цалкам перакрыты рух па праспекце Незалежнасцi (ад вул. Гарадскi вал да вул. Казлова), па вулiцы Захарава (ад вул. Першамайскай да пл. Перамогi), па вулiцы Кiсялёва (ад вул. Чырвонай да пл. Перамогi). У гэты ж дзень у сувязi з правядзеннем парада з 10.00 да 14.00 будзе спынены рух транспарту па праспекце Машэрава (ад вул. Даўмана да вул. Цiмiразева) i па праспекце Пераможцаў (ад вул. Арлоўскай да вул. Мельнiкайтэ). На гэтых жа ўчастках сталiчных магiстраляў будзе забаронены рух транспартных сродкаў з 20.00 да 1 гадзiны ночы, паколькi паблiзу стэлы «Мiнск — горад-герой» адбудзецца гала-канцэрт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi са святочнымi мерапрыемствамi, прымеркаванымi да Дня Незалежнасцi, на цэнтральных вулiцах сталiцы будуць уведзены абмежаваннi для руху трансп
|
|