21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь i Венесуэла выйшлі на ўзровень стратэгiчнага партнёрства

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь i Венесуэла выйшлi на ўзровень стратэгiчнага партнёрства, пра што сведчаць i рэгулярныя кантакты лiдараў дзвюх краiн. Аб гэтым заявiў кiраўнiк беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прэзiдэнтам Балiварыянскай Рэспублiкi Венесуэла Уга Чавесам.



Беларусь i Венесуэла ў адпаведнасцi з дасягнутымi на самым высокiм узроўнi дамоўленасцямi пачалi рэалiзацыю буйнамаштабных праектаў у гандлёва-эканамiчнай, ваенна-тэхнiчнай i навукова-тэхнiчнай галiнах.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ўжо сёння ёсць канкрэтныя вынiкi па пытаннях здабычы нафты, пастаўцы ў Венесуэлу беларускiх калiйных угнаенняў, кар’ерных самазвалаў, грузавых аўтамабiляў, трактароў, ажыццяўляюцца праекты ў галiне сейсмаразведкi i сейсматэхнiкi, газiфiкацыi, прамысловасцi, архiтэктуры i будаўнiцтва, сельскай гаспадаркi i харчавання.

Паводле слоў Прэзiдэнта, гэтыя праекты «iдуць шырокiм фронтам, i мы гэтага дасягнулi ўсяго за год, пачынаючы практычна з нуля».

«Я ўспрымаю Вашы словы аб тым, што Вы шчаслiвы тут быць, як сапраўды ўлюбёнасць у нашу краiну i наш народ. Таму я вельмi ўдзячны за тое, што Вы прыехалi», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. На гэта Уга Чавес адказаў, што ён з кожным прыездам «яшчэ больш улюбляецца ў Беларусь».

Прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес высока ацэньвае эфектыўнасць сумесных з Беларуссю праектаў у сферы нафтаздабычы.

Паводле яго слоў, бакi ўжо разглядаюць мноства праектаў у розных сферах, у тым лiку ў нафтавай, нафтахiмiчнай галiне, а таксама ў сейсмалогii. «Нас вельмi ўражвае эфектыўнасць работы беларускай каманды», — сказаў прэзiдэнт Венесуэлы.

Ён адзначыў высокую рэзультатыўнасць вiзiту Дзяржсакратара Савета бяспекi Беларусi Вiктара Шэймана ў Венесуэлу ў сакавiку гэтага года. «Мы вельмi добра папрацавалi i значна рушылi наперад дзякуючы гэтаму вiзiту», — адзначыў венесуэльскi лiдар.

Для абмеркавання пытанняў двухбаковага супрацоўнiцтва Уга Чавес «прывёз у Беларусь усю сваю каманду». «Вельмi важная падтрымка, якую вы нам цяпер аказваеце», — дадаў прэзiдэнт Венесуэлы, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкi.

Уга Чавес падкрэслiў таксама, што беларусы ўжо сталi для венесуэльцаў брацкiм народам. «Нават не трэба папярэджваць загадзя аб вiзiце, а проста сказаць, што я ўжо еду», — сказаў ён. Пры гэтым ён падкрэслiў, што як толькi Аляксандр Лукашэнка збярэцца наведаць Венесуэлу, яго заўсёды гатовы там прыняць.

Кар. БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Венесуэла выйшлi на ўзровень стратэгiчнага партнёрства, пра што сведчаць i рэгулярныя кантакты лiдараў дзвюх краiн. Аб гэтым заявiў кiраўнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика