Час узгаднення праграм Саюзнай дзяржавы будзе максiмальна скарочаны
Кар. БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА па вынiках праведзенага ў Маскве пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы. Сяргей Сiдорскi таксама дадаў, што ў будучым годзе плануецца павялiчыць на 10 працэнтаў узносы Беларусi i Расii ў саюзны бюджэт. Паводле яго слоў, дадатковыя асiгнаваннi будуць накiраваны на рэалiзацыю актуальных для Беларусi i Расii вытворчых праграм. Праблемы ва ўзаемным гандлi Беларусi i Расii ў асноўным урэгуляваны, аб гэтым заявiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi. Гаворачы аб развiццi ўзаемнага гандлю, Сяргей Сiдорскi канстатаваў, што ў студзенi — красавiку гэтага года беларуска-расiйскi тавараабарот павялiчыўся на 16,8 працэнта. Разам з тым у гандлi з Расiяй павялiчваецца адмоўнае сальда — па вынiках чатырох месяцаў яно склала $2 млрд... Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА па вынiках праведзенага ў Маскве пасяджэння Сав
|
|