21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У аснову закона — патрабаваннi жыцця

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Канаплёва У.М. на закрыццi шостай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання (29 чэрвеня 2007 года)

Паважаныя дэпутаты!

Паважаныя члены Урада, журналiсты i запрошаныя!

Завяршаецца работа шостай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання.

Разгледжана 124 пытаннi. Прынятыя 34 законапраекты ў першым чытаннi, 71 — у другiм, у тым лiку ратыфiкаваныя 23 мiжнародныя дагаворы. Да ведама прынята 7 часовых дэкрэтаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

У цэлым сесiя атрымалася нерадавая. Не толькi таму, што ўзраслi iнтэнсiўнасць i аб’ём работы. Галоўнае — вырашаны шэраг прынцыпова важных для будучага краiны пытанняў. Прыняты законапраекты, накiраваныя на рэфармаванне пенсiйнай сiстэмы, удасканаленне механiзму падтрымкi сям’i, мацярынства i дзяцiнства, сферы працоўных адносiнаў.

У гэтым шэрагу трэба адзначыць Закон «Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», абмеркаванне якога выклiкала вялiкi грамадскi рэзананс.

Яшчэ раз падкрэслю: яго прыняцце не азначае адыходу ад заяўленай дзяржавай моцнай сацыяльнай палiтыкi. Гэта неабходны крок у мэтах стварэння больш справядлiвай i эфектыўнай сiстэмы сацыяльнай падтрымкi, што павiнна забяспечыць рэальную абарону iнтарэсаў грамадзян, якiя маюць у ёй патрэбу.

У аснову гэтай работы пакладзены прынцып, сфармуляваны Прэзiдэнтам у Пасланнi беларускаму народу i Парламенту: дзяржава абавязана дапамагаць тым, хто сапраўды мае патрэбу ў падтрымцы. Астатнiм трэба стварыць аптымальныя ўмовы для самарэалiзацыi.

Менавiта ў гэтым ключы вялася работа над праектам законаў, прызначаных забяспечыць рытмiчнае развiццё народнагаспадарчага комплексу, стымуляваць эканамiчную актыўнасць насельнiцтва. Гэта законапраекты, накiраваныя на развiццё гандлю, аўтамабiльнага транспарту i аўтамабiльных перавозак, электрасувязi, спажывецкай кааперацыi, рэкламнай дзейнасцi.

Прыняты законапраекты аб унясеннi значных змяненняў i дапаўненняў у Гаспадарчы працэсуальны, Працоўны, Водны кодэксы.

Сярод праектаў законаў, што садзейнiчаюць актывiзацыi маладзёжнай палiтыкi, у якасцi найбольш важнага адзначу законапраект аб вышэйшай школе, дзякуючы якому прававое рэгуляванне нашай сiстэмы адукацыi набывае лагiчную завершанасць.

Значная ўвага ў ходзе сесii ўдзелена пытанням умацавання законнасцi i правапарадку. Найбольш важнымi тут з’яўляюцца новы Закон аб пракуратуры, праект Закона аб барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю. У двух чытаннях прыняты праект закона, якi ўзмацняе адказнасць за злачынствы, звязаныя з карупцыяй.

У цэлым заканадаўчая дзейнасць праводзiлася ў рэчышчы забеспячэння балансу дзяржаўных i грамадскiх iнтарэсаў, комплекснага вырашэння заканадаўчых праблем. У сувязi з гэтым асаблiва хачу адзначыць знешне непрыкметную, але вельмi важную i карпатлiвую работу па ўпарадкаванню заканадаўства, адмене ўстарэлых актаў, устараненню няўзгодненасцi ў нормах кодэксаў i законаў.

Аператыўна дэпутацкi корпус адрэагаваў i на неабходнасць умацавання энергетычнай бяспекi краiны. Праведзены шэраг выязных мерапрыемстваў, у ходзе якiх дэпутаты дэталёва вывучылi перспектывы развiцця айчыннай энергетыкi, пытаннi ўкаранення энергазберагальных тэхналогiй у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, прааналiзавалi заканадаўчыя праблемы ў гэтай галiне.

Больш дынамiчнай i, як вынiк, рэзультатыўнай была мiжнародная дзейнасць Палаты прадстаўнiкоў. У першую чаргу актыўнасць дэпутацкага корпуса была накiравана на стварэнне аптымальных умоў для вырашэння задач сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, павышэнне яе iнвестыцыйнай прывабнасцi.

На працягу шостай сесii Палата прадстаўнiкоў прымала з рабочымi вiзiтамi парламентарыяў з Турцыi, Iзраiля, ПАР.

У Мiнску было праведзена пасяджэнне Агульнага камiтэта парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы па пытаннях эканомiкi. У iм прынялi ўдзел парламентарыi з сямi краiн — удзельнiц гэтай Арганiзацыi. Адбылося чарговае пасяджэнне Савета Славянскага Парламенцкага Саюза.

У сваю чаргу дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў наведалi Азербайджан, Арменiю, Iнданезiю, Iталiю, Казахстан, Лiтву, Расiю, Румынiю, Швецыю, прынялi ўдзел у мерапрыемствах Мiжпарламенцкага Саюза, Парламенцкай Асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва, Парламенцкай Асамблеi ЕўрАзЭС, Мiжпарламенцкай Асамблеi СНД, Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii.

Падкрэслю: дэпутаты не проста ўдзельнiчалi ў названых мерапрыемствах, але актыўна праводзiлi ў жыццё знешнепалiтычную i знешнеэканамiчную лiнiю нашай дзяржавы, фармiравалi ў вачах мiжнароднай грамадскасцi, замежных парламентарыяў пазiтыўны iмiдж Рэспублiкi Беларусь.

Паважаныя дэпутаты!

Завяршэнне сесii азначае перанос цэнтра цяжару нашай дзейнасцi ў выбарчыя акругi, хоць напружаная работа тут не спынялася i ў сесiйнны перыяд.

Дэпутаты прынялi больш як 8 тысяч грамадзян, правялi больш за 1200 сустрэч у працоўных калектывах, разгледзелi каля 8000 зваротаў.

Дадатковы рэсурс часу дасць магчымасць нам больш актыўна ўдзельнiчаць у вырашэннi рэгiянальных праблем, аказаннi дапамогi грамадзянам i, вядома ж, у правядзеннi iнфармацыйна-растлумачальнай работы з насельнiцтвам.

Гэты час неабходна максiмальна эфектыўна выкарыстаць i для падрыхтоўкi да асенняй сесii. Наперадзе — удзел у рабоце над праектам Закона аб бюджэце, Бюджэтнага i Зямельнага кодэксаў, законапраектамi ў сферах iпатэчнага крэдытавання, абароны правоў спажыўцоў.

З улiкам асаблiвай значнасцi пытання забеспячэння энергетычнай бяспекi краiны самых сур’ёзных адносiнаў запатрабуе законапраект «Аб нетрадыцыйных i аднаўляльных крынiцах энергii».

У цэнтры ўвагi павiнны заставацца пытаннi ўзмацнення аховы мацярынства i дзяцiнства, удасканалення пенсiйннага забеспячэння, развiцця аховы здароўя, фiзiчнай культуры i спорту.

На заканчэнне, паважаныя калегi, хачу падзякаваць вам за плённую работу i павiншаваць усiх прысутных з надыходзячым святам — Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.

Дазвольце пажадаць вам здароўя, шчасця, новых здзяйсненняў на карысць Радзiмы!

Работу шостай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання аб’яўляю закрытай.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Канаплёва У.М. на закрыццi шостай сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыяна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика