Фiнансы — на амбулаторыі і палiклiнiкі
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Сёння распрацоўваецца праект новай Канцэпцыi развiцця аховы здароўя на блiжэйшыя гады. Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу першы намеснiк мiнiстра аховы здароўя Роберт Часнойць.
У першую чаргу ўвага будзе звернута на сiстэму пярвiчнай медыка-санiтарнай дапамогi, у якой «сёння аказваецца каля 80 працэнтаў» медыцынскай дапамогi насельнiцтву. У 2006 годзе ўрачамi пярвiчнага звяна ў Беларусi было прынята 123 млн чалавек. Сёлета назiраюцца пазiтыўныя зрухi ў дэмаграфiчнай сферы. Так, колькасць народжаных за 5 месяцаў «павялiчылася на 9,1 працэнта i склала 41 338 чалавек у параўнаннi з 37 873 за 5 месяцаў летась. Разам з тым колькасць памерлых паменшылася на 3,3 працэнта». На гэтым тыднi дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ухвалiлi ў першым чытаннi законапраект, якi выкладае ў новай рэдакцыi Закон «Аб ахове здароўя». Мiнiстр аховы здароўя Васiль Жарко адзначыў, што у дакуменце, у прыватнасці выкладзены ў новай рэдакцыi нормы, якiя замацоўваюць права грамадзян «на атрыманне медыцынскай дапамогi за кошт уласных сродкаў альбо сродкаў юрыдычных асобаў у дзяржаўных унiтарных прадпрыемствах, арганiзацыях прыватнай формы ўласнасцi i ў iндывiдуальных прадпрымальнiкаў».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння распрацоўваецца праект новай Канцэпцыi развiцця аховы здароўя на блiжэйшыя гады. Аб гэтым паведамiў на прэс-канферэнцыi ў Палаце прадстаўнiкоў Н
|
|