21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Iмкнуцца да стабiльнасцi заканадаўства

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




Выступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Навiцкага Г.В. на закрыццi сёмай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання (29 чэрвеня 2007 года)

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Паважаныя журналiсты i запрошаныя!

Падводзячы вынiкi нашай работы, трэба адзначыць, што ў ходзе сёмай сесii вялiкая ўвага ўдзялялася павышэнню якасцi законапраектнай дзейнасцi. Мы зыходзiлi з таго, што нарматыўныя прававыя акты, якiя намi адабраюцца, павiнны забяспечваць аптымальны баланс дзяржаўных i грамадскiх iнтарэсаў. Менавiта такое даручэнне дадзена парламенту ў Пасланнi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь. У iм, у прыватнасцi, адзначана: «Трэба iмкнуцца да стабiльнасцi заканадаўства, а не змяняць адзiн i той жа закон па некалькi разоў у год. ...Вельмi важна, каб пры прыняццi законаў улiчвалiся iнтарэсы ўсiх груп i слаёў насельнiцтва. У дзяржаве для народа «маленькiх людзей» не бывае».

Выкананню гэтай задачы садзейнiчала правядзенне ў Савеце Рэспублiкi тэматычных пасяджэнняў пастаянных камiсiй, семiнараў i «круглых сталоў». Па iх вынiках распрацоўвалiся адпаведныя рэкамендацыi, якiя накiроўвалiся зацiкаўленым дзяржаўным органам. Саветам Рэспублiкi адобраны 71 законапраект i прынятыя да ведама 7 дэкрэтаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

У фiнансавай сферы намi зацверджана справаздача аб выкананнi рэспублiканскага бюджэту за 2006 год. Пры гэтым звяртае на сябе ў вагу той факт, што даходы бюджэту склалi 28,7 трыльёна рублёў. Гэта на 1,2 трыльёна рублёў больш за расходы.

На сесii адобраны шэраг законаў, якiя закранаюць пытаннi нацыянальнай бяспекi, а таксама канстытуцыйнага, крымiнальнага i крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства. У законе «Аб пракуратуры Рэспублiкi Беларусь» устанаўлiваюцца прававыя i арганiзацыйныя асновы дзейнасцi пракуратуры. Гэта, на наш погляд, узмацняе яе ролю ў барацьбе са злачыннасцю i ўмацоўвае законнасць у дзяржаве. Мэтам абароны правоў i законных iнтарэсаў асобы, грамадства i дзяржавы будзе служыць закон «Аб барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю». Закон «Аб дзяржаўнай праграме ўзбраення i дзяржаўным абаронным заказе» стварае ўмовы для забеспячэння воiнскiх фармiраванняў i ваенiзаваных арганiзацый узбраеннем, ваеннай i спецыяльнай тэхнiкай.

У шэрагу адобраных намi законаў удакладняецца парадак прымянення мераў адмiнiстрацыйнага ўздзеяння за парушэннi ў фiнансавай i банкаўскай галiнах, а таксама ў сферах занятасцi насельнiцтва, вытворчасцi генна-iнжынерных арганiзмаў i iншых.

Закон «Аб дзяржаўных сацыяльных iльготах, правах i гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» накiраваны на ўдасканаленне сiстэмы сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва. Аналiз паказвае, што льготы размяркоўвалiся без улiку наяўнасцi патрэбы канкрэтных грамадзян i практычна не ўплывалi на iх сямейны бюджэт. Пры гэтым больш забяспечаныя грамадзяне атрымлiвалi льгот i датацый амаль у паўтара раза больш, чым менш забяспечаныя.

У абароне, безумоўна, маюць патрэбу iнвалiды, адзiнокiя старыя, дзецi-сiроты, дзецi, якiя пражываюць у зоне радыеактыўнага забруджання. Прыняцце гэтага закона — важны крок ва ўпарадкаваннi дзяржаўнай сацыяльнай дапамогi. Яна будзе прадастаўляцца тым, хто сапраўды ў ёй мае патрэбу.

Дзякуючы змяненням, унесеным у Працоўны кодэкс, удасканальваецца прававое рэгуляванне працоўных адносiнаў. Павышаецца роля дзяржавы ў забеспячэннi аховы працы на ўсiх узроўнях кiравання. Выбраны таксама iншыя падыходы да прадастаўлення работнiкам водпускаў.

Закон «Аб рэкламе» ўдасканальвае прававую аснову рынку рэкламных паслуг з улiкам нацыянальных iнтарэсаў. У iм устаноўлены патрабаваннi да нядобрасумленнай рэкламы, дадатковыя патрабаваннi да медыцынскай рэкламы, рэкламы ў сродках масавай iнфармацыi, а таксама да iншых вiдаў рэкламы. Упершыню ўстаноўлены патрабаваннi да рэкламы зброi i ваеннай тэхнiкi.

У сесiйны перыяд адобраны шэраг законаў у сферы адукацыi. У законе «Аб вышэйшай адукацыi» замацоўваецца пераход на двухступеньчатую сiстэму падрыхтоўкi спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй. На першай ступенi навучання забяспечваецца падрыхтоўка дыпламаваных спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй, якiя маюць фундаментальныя i спецыяльныя веды. У ходзе другой ступенi падрыхтоўкi ў iх фармiруюцца веды i навыкi ў сферы навукова-педагагiчнай i навукова-даследчай работы.

Такая рэформа вышэйшай школы абумоўлена патрэбнасцямi эканамiчнага развiцця краiны на сучасным этапе, а таксама неабходнасцю павышэння канкурэнтаздольнасцi дыпламаваных спецыялiстаў — выпускнiкоў беларускiх ВНУ на сусветным рынку працы.

Паважаныя калегi!

У сесiйны перыяд вялiкая ўвага ўдзялялася мiжпарламенцкай дзейнасцi. Савет Рэспублiкi разгледзеў 23 законы аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў. Праводзiлася работа па пашырэнню двухбаковых адносiнаў з замежнымi парламентамi i вырашэнню пытанняў мiжнароднага парадку дня ў рамках мiжпарламенцкiх форумаў. Гэта, безумоўна, дало магчымасць умацаваць пазiцыi беларускага парламента на мiжнароднай арэне.

Па нашаму запрашэнню Рэспублiку Беларусь нядаўна наведала парламенцкая дэлегацыя ПАР на чале са Старшынёй Нацыянальнага савета правiнцый Парламента гэтай краiны. Па вынiках афiцыйнага вiзiту падпiсаны Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Саветам Рэспублiкi i верхняй палатай Парламента Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi. Закладзеныя ў iм асновы ўзаемадзеяння, на наш погляд, будуць садзейнiчаць не толькi ўмацаванню мiжпарламенцкiх сувязяў, але i развiццю ўсяго спектра двухбаковых адносiнаў памiж Рэспублiкай Беларусь i ПАР.

Развiццё беларуска-расiйскiх адносiнаў па-ранейшаму займае важнае месца ў нашай рабоце. Гэта датычыцца такiх сфераў, як ахова здароўя, дэмаграфiя, культура, спорт, сацыяльная абарона насельнiцтва i забеспячэнне роўных правоў грамадзян. На пятым пасяджэннi мiжпарламенцкай камiсii Савета Рэспублiкi i Савета Федэрацыi па мiжрэгiянальнаму супрацоўнiцтву разглядалiся пытаннi iнвестыцыйнага ўзаемадзеяння, пашырэння сувязяў рэгiёнаў у гуманiтарнай галiне, перамяшчэння пасажыраў i грузаў праз беларуска-расiйскую гранiцу.

У сесiйны перыяд у Мiнску адбылося выязное пасяджэнне Агульнага камiтэта парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы па пытаннях эканомiкi. На iм абмяркоўвалiся праблемы развiцця традыцыйнай i альтэрнатыўнай энергетыкi, малога i сярэдняга бiзнэсу.

Шматбаковае супрацоўнiцтва членаў Савета Рэспублiкi з замежнымi парламентарыямi ажыццяўлялася таксама ў рамках МПА СНД, МПА ЕўрАзЭС, Парламенцкай Асамблеi АДКБ, Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва, Мiжпарламенцкага Саюза. На пасяджэннях гэтых арганiзацый абмяркоўвалiся пытаннi гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва, мiжнароднай бяспекi, экалогii, барацьбы з тэрарызмам, а таксама развiцця адносiнаў у сферы культуры, транспарту, турызму i iншыя.

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Цяпер асаблiвае месца ў нашай дзейнасцi займае работа з мясцовымi Саветамi дэпутатаў. На веснавой сесii быў утвораны Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання пры Савеце Рэспублiкi i зацверджаны Палажэнне аб iм, а таксама яго персанальны склад. На першым пасяджэннi Савета абмяркоўвалася роля мясцовых прадстаўнiчых органаў улады ў выкананнi патрабаванняў, што вынiкаюць з Паслання Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

У Пасланнi, у прыватнасцi, падкрэслена, што забеспячэнне энергетычнай бяспекi краiны з’яўляецца важнейшай умовай стабiльнага развiцця дзяржавы i грамадства. У вырашэннi гэтага пытання асаблiвыя надзеi Кiраўнiк дзяржавы ўскладае на мясцовыя Саветы дэпутатаў.

У Дырэктыве № 3 Саветы дэпутатаў усiх узроўняў заклiканы нацэльваць працоўныя калектывы на ўзмацненне рэжыму эканомii энергарэсурсаў i мабiлiзацыю ўсiх iснуючых у гэтай сферы рэзерваў. У сувязi з гэтым Саветам па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання найбольш важнымi напрамкамi дзейнасцi Саветаў дэпутатаў на блiжэйшую перспектыву вызначаны распрацоўка комплексных тэрытарыяльных праграм энергазберажэння, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторый i развiццё iнфраструктуры аграгарадкоў, садзейнiчанне пашырэнню прыдарожнага сэрвiсу i сельскага турызму, забеспячэнне адраснай сацыяльнай дапамогi насельнiцтву.

Станоўчыя вынiкi дае ўдзел членаў Савета Рэспублiкi ў сесiях, пасяджэннях прэзiдыумаў Саветаў дэпутатаў, семiнарах i iншых мерапрыемствах, праводзiмых у рэгiёнах. Гэта дапамагае выяўляць i вырашаць канкрэтныя праблемы людзей.

Правядзенне выязнога рэспублiканскага семiнара ў Брэсцкай вобласцi дало магчымасць вызначыць найбольш эфектыўныя формы i метады сумеснай работы органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння сельскага насельнiцтва. На Брэстчыне ў гэтай сферы намецiлiся станоўчыя тэндэнцыi. Яны заснаваны на цесным узаемадзеяннi органаў выканаўчай i прадстаўнiчай улады з грамадскiмi структурамi i структурамi гаспадарання. Гэты вопыт можа быць выкарыстаны i ў iншых рэгiёнах.

У Савеце Рэспублiкi прадаўжалася работа са старшынямi Саветаў дэпутатаў розных тэрытарыяльных узроўняў. З iмi абмяркоўвалiся праблемы iнвентарызацыi i перадачы на баланс спецыялiзаваным арганiзацыям сiстэм водазабеспячэння i водаадводу, дарог сельскiх населеных пунктаў i iншых аб’ектаў нерухомай маёмасцi. Разглядалiся таксама пытаннi арганiзацыi вулiчнага асвятлення населеных пунктаў.

У мэтах вызначэння механiзмаў вырашэння названых праблем у Савеце Рэспублiкi запланавана правядзенне «круглага стала». У iм прымуць удзел кiраўнiкi адпаведных мiнiстэрстваў, ведамстваў, мясцовых выканаўчых i прадстаўнiчых органаў улады, члены Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання. Лiчу, гэта будзе садзейнiчаць рэалiзацыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва».

Паважаныя калегi!

У перыяд памiж сесiямi важна працягваць сумесную работу парламентарыяў з прадстаўнiчымi органамi ўлады на месцах. Неабходна ведаць стан спраў у рэгiёнах i аказваць рэальную дапамогу Саветам дэпутатаў у вырашэннi надзённых праблем нашых грамадзян.

У цесным узаемадзеяннi з iншымi ўдзельнiкамi заканатворчага працэсу нам трэба будзе таксама сканцэнтраваць свае намаганнi на далейшым удасканаленнi заканадаўства. Мы можам актыўна ўплываць на гэты працэс шляхам унясення адпаведных прапаноў па законапраектах ужо на раннiх стадыях iх разгляду. Плённай такую работу зробiць папярэдняе абмеркаванне заканадаўчых навацый з выбаршчыкамi. Ад гэтага ў многiм залежыць эфектыўнасць заканадаўчай дзейнасцi.

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

На заканчэнне дазвольце выказаць вам словы ўдзячнасцi за сумесную работу ў перыяд сёмай сесii Савета Рэспублiкi трэцяга склiкання!

Дзякую супрацоўнiкам Сакратарыята за паспяховае арганiзацыйнае i прававое забеспячэнне дзейнасцi Савета Рэспублiкi!

Выказваю таксама ўдзячнасць акрэдытаваным у Савеце Рэспублiкi журналiстам за аб’ектыўнае i своечасовае асвятленне нашай работы!

Напярэдаднi галоўнага нацыянальнага свята вiншую ўсiх з Днём Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь!

Дзякуй за ўвагу!


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Навiцкага Г.В. на закрыццi сёмай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика