Савет Рэспублiкi ўхвалiў змяненне Працоўнага кодэкса
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
На заключным пасяджэннi сёмай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу члены верхняй палаты парламента ўхвалiлi праект Закона «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублiкi Беларусь».
Дакумент, у прыватнасцi, прадугледжвае павелiчэнне працягласцi асноўнага працоўнага водпуску з 21 да 24 календарных дзён i змяненне падыходаў да прадастаўлення сацыяльных водпускаў. Акрамя таго законапраект утрымлiвае норму аб магчымасцi прадастаўлення водпуску па догляду дзiцяцi да трох гадоў бацьку замест мацi ў выпадку, калi сям’я прыме такое рашэнне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На заключным пасяджэннi сёмай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу члены верхняй палаты парламента ўхвалiлi праект Закона «Аб унясеннi змянення |
|