Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 23 мая 2007 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 11 чэрвеня 2007 года Гэты Закон устанаўлiвае прававыя асновы дзяржаўнай палiтыкi процiдзеяння арганiзаванай злачыннасцi ў мэтах абароны правоў i законных iнтарэсаў асобы, грамадства i дзяржавы. ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны i iх азначэннi, якiя прымяняюцца ў гэтым Законе У гэтым Законе прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi: арганiзаваная злачыннасць — грамадска небяспечная сацыяльная з’ява, якая выражаецца ў стварэннi арганiзаваных груп, уключаючы банды, злачынных арганiзацый, што ажыццяўляюць злачынную дзейнасць, якiя характарызуюцца прыкметамi, вызначанымi Крымiнальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь; арганiзацыя, якая аказвае садзейнiчанне арганiзаванай групе, злачыннай арганiзацыi, — арганiзацыя, у адносiнах да якой у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь (далей — заканадаўства) атрыманы дакладныя звесткi аб яўным прадастаўленнi дадзенай арганiзацыяй разлiковых рахункаў, вытворчых i iншых памяшканняў, транспартных i iншых тэхнiчных сродкаў удзельнiку (удзельнiкам) арганiзаванай групы, злачыннай арганiзацыi для падрыхтоўкi i (або) ажыццяўлення злачыннай дзейнасцi, а роўна арганiзацыя, якая садзейнiчае скрыванню слядоў злачыннай дзейнасцi арганiзаванай групы, злачыннай арганiзацыi; арганiзацыя, створаная на сродкi арганiзаванай групы, злачыннай арганiзацыi, — арганiзацыя, у адносiнах да якой у адпаведнасцi з заканадаўствам атрыманы дакладныя звесткi аб тым, што яе статутны фонд заведама сфармiраваны (павялiчаны) з прыцягненнем сродкаў, атрыманых у вынiку злачыннай дзейнасцi арганiзаванай групы, злачыннай арганiзацыi. Артыкул 2. Прававая аснова дзейнасцi па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю Прававую аснову дзейнасцi па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю складаюць Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, гэты Закон, указы i дэкрэты Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Канвенцыя Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый супраць транснацыянальнай арганiзаванай злачыннасцi ад 15 лiстапада 2000 года i пратаколы, якiя яе дапаўняюць, ратыфiкаваныя Рэспублiкай Беларусь, iншыя мiжнародныя дагаворы, што дзейнiчаюць для Рэспублiкi Беларусь (далей — мiжнародныя дагаворы), i iншыя акты заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. Калi мiжнародным дагаворам устаноўлены iншыя правiлы, чым тыя, якiя ўтрымлiваюцца ў гэтым Законе, то прымяняюцца правiлы мiжнароднага дагавора. Артыкул 3. Задачы барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю Задачамi барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю з’яўляюцца: абарона асобы, грамадства i дзяржавы ад арганiзаванай злачыннасцi; папярэджанне, выяўленне i спыненне злачыннай дзейнасцi арганiзаваных груп i злачынных арганiзацый (iх удзельнiкаў); выяўленне i ўстараненне прычын i ўмоў, якiя садзейнiчалi ўзнiкненню i развiццю арганiзаванай злачыннасцi; недапушчэнне пранiкнення арганiзаванай злачыннасцi ў сiстэму дзяржаўных органаў. Артыкул 4. Прынцыпы барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю Барацьба з арганiзаванай злачыннасцю асноўваецца на прынцыпах: законнасцi; павагi i выканання правоў i свабод асобы; сiстэмнасцi i паслядоўнасцi; непазбежнасцi адказнасцi; спалучэння публiчных i непублiчных метадаў дзейнасцi. Артыкул 5. Асноўныя накiрункi барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю Да асноўных накiрункаў барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю адносяцца: папярэджанне, выяўленне i спыненне злачыннай дзейнасцi арганiзаваных груп i злачынных арганiзацый (iх удзельнiкаў), якiя займаюцца: тэрарыстычнай дзейнасцю; процiпраўнымi замахамi на жыццё i здароўе чалавека; дзейнасцю, звязанай з гандлем людзьмi, у тым лiку сэксуальнай эксплуатацыяй або ўцягненнем у занятак прастытуцыяй; незаконнай мiграцыяй; крадзяжом або незаконным абаротам ядзерных матэрыялаў i радыеактыўных рэчываў; незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i iх пракурсораў, зброi i боепрыпасаў да яе, выбуховых устройстваў i выбуховых рэчываў; легалiзацыяй даходаў, атрыманых незаконным шляхам; процiпраўнымi замахамi на транспартныя сродкi; кантрабандай; вырабам, захоўваннем або збытам падробленых грошай або падробленых каштоўных папер, вырабам або збытам падробленых iншых плацежных сродкаў, а таксама iншай злачыннай дзейнасцю; развiццё мiжнароднага супрацоўнiцтва, накiраванага на папярэджанне, выяўленне i спыненне злачынстваў, якiя носяць транснацыянальны характар. Артыкул 6. Сiстэма мераў барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю Барацьба з арганiзаванай злачыннасцю ажыццяўляецца праз: забеспячэнне належнага прававога рэгулявання дзейнасцi па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю; сiстэмны аналiз працэсаў, якiя адбываюцца ў крымiнальным асяроддзi; планiраванне, арганiзацыю i каардынацыю дзейнасцi дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю; прадухiленне i спыненне фiнансавання арганiзаванай злачыннасцi; удасканаленне арганiзацыi i тактыкi дзейнасцi дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю; удасканаленне сiстэмы iнфармацыйнага, фiнансавага, матэрыяльна-тэхнiчнага i iншага забеспячэння дзейнасцi па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю; забеспячэнне кантролю i нагляду за дзейнасцю па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю. ГЛАВА 2 АРГАНIЗАЦЫЯ ДЗЕЙНАСЦI ПА БАРАЦЬБЕ З АРГАНIЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ Артыкул 7. Агульнае кiраўнiцтва дзейнасцю па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю Агульнае кiраўнiцтва дзейнасцю па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю ажыццяўляюць Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, а таксама Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у межах паўнамоцтваў, дэлегаваных яму Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 8. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю Барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю ажыццяўляюць органы ўнутраных спраў, органы дзяржаўнай бяспекi i органы пракуратуры (далей — органы ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекi i пракуратуры). Дзяржаўным органам, адказным за арганiзацыю барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю, з’яўляецца Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь. У мэтах забеспячэння арганiзацыi барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь: акумулюе iнфармацыю аб злачыннай дзейнасцi арганiзаваных груп i злачынных арганiзацый, у тым лiку якая ажыццяўляецца за межамi Рэспублiкi Беларусь; аналiзуе эфектыўнасць прымаемых мераў па процiдзеянню арганiзаванай злачыннасцi i ўносiць ва ўстаноўленым парадку прапановы па iх удасканаленню; ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне дзейнасцi спецыяльных падраздзяленняў па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю. Артыкул 9. Спецыяльныя падраздзяленнi па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю Спецыяльныя падраздзяленнi па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю ствараюцца ў органах унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекi i пракуратуры ў парадку, якi вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Спецыяльным падраздзяленням па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю пры выкананнi ўскладзеных на iх задач прадастаўляецца права: прыцягваць для ўдзелу ў спецыяльных мерапрыемствах супрацоўнiкаў праваахоўных, кантралюючых i iншых дзяржаўных органаў па ўзгадненню з кiраўнiкамi адпаведных органаў; прыпыняць з санкцыi пракурора або яго намеснiка поўнасцю або часткова на тэрмiн да дзесяцi сутак фiнансавыя аперацыi юрыдычных i фiзiчных асобаў, а таксама абмяжоўваць iх у праве распараджэння маёмасцю, калi маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што грашовыя сродкi i (або) iншая маёмасць атрыманы iмi ў вынiку злачыннай дзейнасцi арганiзаваных груп, злачынных арганiзацый; пачынаць да ўзбуджэння крымiнальнай справы з санкцыi пракурора або яго намеснiка праверку фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi, маёмаснага становiшча арганiзацыi, якая аказвае садзейнiчанне арганiзаванай групе, злачыннай арганiзацыi або створанай на сродкi арганiзаванай групы злачыннай арганiзацыi, а таксама маёмаснага становiшча фiзiчнай асобы, у адносiнах да якой у парадку, устаноўленым заканадаўствам, атрымана дакладная iнфармацыя аб яе прыналежнасцi да арганiзаванай злачыннасцi; бесперашкодна прыбываць у пункты пропуску праз Дзяржаўную гранiцу Рэспублiкi Беларусь i ў месцы, дзе ажыццяўляецца пагранiчны кантроль, па службовых пасведчаннях i пропусках, якiя выдаюцца Дзяржаўным камiтэтам пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь або камандзiрамi злучэнняў i часцей пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь; уносiць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, прапановы аб забароне ўезду ў Рэспублiку Беларусь фiзiчных асобаў, якiя маюць дачыненне да мiжнароднай арганiзаванай злачыннасцi, а таксама аб арганiзацыi кантролю за ўездам-выездам фiзiчных асобаў, якiя маюць дачыненне да арганiзаванай злачыннасцi; прыцягваць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, экспертаў i спецыялiстаў для правядзення экспертыз i даследаванняў; атрымлiваць бясплатна ад дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый неабходныя звесткi i дакументы ў парадку, устаноўленым заканадаўствам; уносiць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, у дзяржаўныя органы i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, упаўнаважаныя ажыццяўляць лiцэнзаванне асобных вiдаў дзейнасцi, прадстаўлення аб ануляваннi спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне адпаведных вiдаў дзейнасцi; звяртацца да адпаведнага пракурора з прапановамi аб прад’яўленнi iскаў аб прызнаннi здзелак несапраўднымi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Iншыя правы, а таксама абавязкi спецыяльных падраздзяленняў па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю вызначаюцца гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 10. Дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi, якiя ўдзельнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю Камiтэт дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь i яго органы, Дзяржаўны мытны камiтэт Рэспублiкi Беларусь i мытнi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўны камiтэт пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь i пагранiчныя войскi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь i яго iнспекцыi, Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь i яго тэрытарыяльныя органы, Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь i iншыя банкi, нябанкаўскiя крэдытна-фiнансавыя арганiзацыi, а таксама iншыя дзяржаўныя органы i iншыя арганiзацыi ўдзельнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю ў межах сваёй кампетэнцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Артыкул 11. Каардынацыя дзейнасцi па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю Каардынацыя дзейнасцi дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, ажыццяўляецца Мiжведамаснай камiсiяй па барацьбе са злачыннасцю, карупцыяй i наркаманiяй пры Савеце Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, а таксама органамi пракуратуры ў рамках каардынацыйных нарад па барацьбе са злачыннасцю i карупцыяй, якiя дзейнiчаюць у парадку, што вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 12. Садзейнiчанне дзяржаўным органам, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, дзяржаўным органам i iншым арганiзацыям, якiя ўдзельнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю Дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi i iх службовыя асобы ў межах сваёй кампетэнцыi абавязаны аказваць садзейнiчанне дзяржаўным органам, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, дзяржаўным органам i iншым арганiзацыям, якiя ўдзельнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, шляхам прадастаўлення неабходных iм звестак i дакументаў. Службовыя асобы дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый абавязаны неадкладна, а калi гэта немагчыма — на працягу трох рабочых дзён выканаць патрабаваннi дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, аб прадастаўленнi неабходных звестак i дакументаў. Прадастаўленне звестак i дакументаў, якiя ўтрымлiваюць дзяржаўную, банкаўскую або iншую тайну, што ахоўваецца законам, ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам. Фiзiчныя асобы маюць права на добраахвотных пачатках аказваць садзейнiчанне дзяржаўным органам, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, дзяржаўным органам i iншым арганiзацыям, якiя ўдзельнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю. Артыкул 13. Узаемадзеянне дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, з iншымi дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi Парадак i ўмовы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, з iншымi дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi вызначаюцца iмi сумесна. Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, абменьваюцца неабходнай iнфармацыяй з органамi замежных дзяржаў, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, на падставе мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 14. Iнфармацыйнае забеспячэнне дзейнасцi па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю У мэтах збору, захоўвання, абагульнення i аналiзу iнфармацыi аб асобах, якiя маюць дачыненне да арганiзаванай злачыннасцi, падзеях i фактах, што маюць адносiны да арганiзаванай злачыннасцi, дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, ствараюць i вядуць аператыўныя ўлiкi. У Мiнiстэрстве ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь вядуцца банкi даных аб стане барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю, якiя фармiруюцца на падставе iнфармацыi, што прадастаўляецца дзяржаўнымi органамi, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю. Прадастаўленне iнфармацыi з указаных банкаў даных ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Генеральнай пракуратурай Рэспублiкi Беларусь i Камiтэтам дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 15. Адказнасць арганiзацыi, якая аказвае садзейнiчанне арганiзаванай групе, злачыннай арганiзацыi або створанай на сродкi арганiзаванай групы, злачыннай арганiзацыi. Арганiзацыя, якая аказвае садзейнiчанне арганiзаванай групе, злачыннай арганiзацыi або створаная на сродкi арганiзаванай групы, злачыннай арганiзацыi, лiквiдуецца на падставе рашэння Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь. Заява аб лiквiдацыi арганiзацыi, якая аказвае садзейнiчанне арганiзаванай групе, злачыннай арганiзацыi або створанай на сродкi арганiзаванай групы, злачыннай арганiзацыi, падаецца ў Вярхоўны Суд Рэспублiкi Беларусь Генеральным пракурорам Рэспублiкi Беларусь або яго намеснiкам. У выпадку прыняцця Вярхоўным Судом Рэспублiкi Беларусь рашэння аб лiквiдацыi арганiзацыi, якая аказвае садзейнiчанне арганiзаванай групе, злачыннай арганiзацыi або створанай на сродкi арганiзаванай групы, злачыннай арганiзацыi, маёмасць, якая належала лiквiдаванай арганiзацыi i засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў (пры ўмове iх непрыналежнасцi да арганiзаванай злачыннасцi), накiроўваецца ў даход дзяржавы. Артыкул 16. Выкананне правоў i законных iнтарэсаў арганiзацый i фiзiчных асобаў У выпадку парушэння дзяржаўнымi органамi, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi, якiя ўдзельнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, правоў i законных iнтарэсаў арганiзацый i фiзiчных асобаў гэтыя арганiзацыi i фiзiчныя асобы маюць права абскардзiць дзеяннi (бяздзеянне) указаных органаў i арганiзацый у вышэйстаячыя органы (арганiзацыi), пракуратуру або ў суд. Iнфармацыя аб арганiзацыях i фiзiчных асобах, не звязаная з iх злачыннай дзейнасцю, атрыманая дзяржаўнымi органамi, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi, якiя ўдзельнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, не падлягае выдаванню, а дакументы i матэрыялы, у якiх яна змяшчаецца, знiшчаюцца не пазней чым праз тры месяцы з дня iх атрымання, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўчымi актамi. Шкода, прычыненая незаконнымi дзеяннямi (бяздзеяннем) дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць барацьбу з арганiзаванай злачыннасцю, дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю (iх службовых асобаў), падлягае вяртанню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. ГЛАВА 3 КАНТРОЛЬ I НАГЛЯД ЗА ДЗЕЙНАСЦЮ ПА БАРАЦЬБЕ З АРГАНIЗАВАНАЙ ЗЛАЧЫННАСЦЮ Артыкул 17. Кантроль за дзейнасцю па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю Кантроль за дзейнасцю органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекi i пракуратуры па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю ажыццяўляюць адпаведна Мiнiстр унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь, Старшыня Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 18. Нагляд за выкананнем заканадаўства ў сферы барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю Нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем заканадаўства ў сферы барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю ажыццяўляюць Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь i падначаленыя яму пракуроры ў межах iх кампетэнцыi. ГЛАВА 4 ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI Артыкул 19. Прызнанне страцiўшым сiлу заканадаўчага акта У сувязi з прыняццем гэтага Закона прызнаць страцiўшым сiлу Закон Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 1997 года «Аб мерах барацьбы з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1997 г., № 24, ст. 460). Артыкул 20. Меры па рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона: забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 21. Уступленне ў сiлу гэтага Закона Гэты Закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 20, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА 27 чэрвеня 2007 года, г. Мiнск № 244-З Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю |
|