«Звязда» была маёй любiмай газетай яшчэ да вайны...Да юбілею «Звязды» засталося 40 дзён Леў Мендалевiч Рудэрман прайшоў усю вайну, удзельнiчаў у Сталiнградскай бiтве, у вызваленнi Беларусi. Быў неаднаразова паранены...Ён расказаў: — Газета «Звязда» — гэта маё юнацтва. «Звязда» была маёй самай любiмай газетай яшчэ да Вялiкай Айчыннай вайны, я ж ужо быў сталым хлопцам... Вельмi рады, што ў Мiнску ёсць праспект газеты, якую з задавальненнем чытаю. Нядаўна зусiм нечакана ўбачыў сябе на «звяздоўскай» старонцы, на здымку мiтынгу-рэквiема каля помнiка «Яма». Дзякуй вам. «Звяздзе» — 90 гадоў! Дык яна, аказваецца, старэйшая за мяне! А мне 85, прайшоў вайну... Вайна — вельмi цяжкая рэч. Вельмi... Палову вайны я правёў у пяхоце, другую палову — у танкавых войсках... Так супала: у маi адзначалася 85-я гадавiна пiянерскай арганiзацыi. Гледзячы на хлопчыкаў i дзяўчынак, якiя дрыжэлi, калi мы павязвалi iм гальштукi — гэта я адчуў... — мне хацелася плакаць. Я сам быў акцябронкам, пiянерам, камсамольцам, потым членам партыi... I калi мне сёння скажуць: «Будзь гатовы!», я адкажу: «Заўсёды гатовы!..». Запiсала Таццяна ПАДАЛЯК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Леў Мендалевiч Рудэрман прайшоў усю вайну, удзельнiчаў у Сталiнградскай бiтве, у вызваленнi Беларусi. Быў неаднаразова паранены...
|
|