21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ДАВЕДКА Ў ЭЛЕКТРОННЫМ ВАРЫЯНЦЕ

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ.

У Беларусi будзе распрацавана агульнарэспублiканская электронная база даных па абмену iнфармацыяй памiж рознымi дзяржаўнымi ўстановамi. З’яўленне такой базы дазволiць значна паскорыць атрыманне грамадзянамi краiны даведак i наладзiць дадатковы кантроль за выкананнем зваротаў.

Пяць тысяч. На кожнага

Фрунзенскi раён Мiнска можна назваць унiкальным, прынамсi, па дзвюх прычынах. Па-першае, дзякуючы шматлiкiм новабудоўлям, сярэднi ўзрост яго жыхароў складае ўсяго 34,5 года. А па-другое, раён з’яўляецца самым вялiкiм у краiне. Сёння яго насельнiцтва дасягае амаль 350 тыс. чалавек. Калi заўгодна гэта практычна адзiн з абласных цэнтраў. Або цэлы дзесятак сярэднiх «сельскагаспадарчых» раёнаў.

— У нас налiчваецца каля 2 тыс. ветэранаў вайны, 19,6 тыс. iнвалiдаў, больш за тысячу шматдзетных сем’яў i адразу 71 тыс. пенсiянераў, з якiх звыш 3 тысяч не маюць дзяцей i працаздольных сваякоў, а яшчэ 10 тысяч — пражываюць адны, — кажа намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна сталiцы Георгiй Козел. — Нарэшце, у свой час менавiта Фрунзенскi раён стаў адным з месцаў масавага перасялення «чарнобыльцаў». Прычым значнай частцы ўсiх гэтых людзей патрэбна дапамога. I да таго ж не сакрэт: у Мiнску жыве больш адукаваных людзей, якiя добра ведаюць свае правы. А значыць, тут гатовы нашмат часцей звяртацца ў тыя цi iншыя iнстанцыi.

Матэрыяльная дапамога, «гуманiтарка», кансультацыi, абслугоўванне на даму, бясплатнае харчаванне, а то i проста гурткi па iнтарэсах — усiм гэтым займаецца тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. Як, зрэшты, i даплатамi ў рамках гарадской праграмы сацыяльнай падтрымкi. Адначасова тут практыкуюць новыя напрамкi. Горад не вёска, дзе сусед ведае суседа, таму зараз у раёне з’явiлася новая iдэя — перыядычна абзвоньваць тых жа адзiнокiх пенсiянераў. Як кажуць, на ўсякi выпадак.

Вынiк? Ён ёсць. Дастаткова сказаць, што за апошнi час на сацыяльныя службы сталi менш скардзiцца, а любы падобны прэцэдэнт ужо разглядаецца як «надзвычайнае здарэнне». Праўда, разам з тым аказалася «на паверхнi» i адна праблема. Летась на кожнага супрацоўнiка тэрытарыяльнага цэнтра прыйшлося амаль... па 5,5 тыс. зваротаў. I кожны з iх — гэта паперы.

— Бяда ў тым, што сёння па сутнасцi не наладжаны поўны «закальцаваны» цыкл камп’ютарнай электроннай сувязi, не працуе механiзм электроннага дакумента i электроннага подпiсу, — працягвае Георгiй Козел. — Сапраўды, сёлета адзiную сетку плануецца стварыць у сталiцы, у блiжэйшы час да яе павiнны падключыцца адукацыя, мiлiцыя, ЗАГСы, ужо стаў рэалiяй агульны банк вакансiй. Аднак, каб хутка задаволiць просьбу чалавека, гэтага недастаткова. Мiнск — яшчэ не ўся Беларусь. Таму для збору звестак аб тым жа перасяленцы з чарнобыльскай зоны нам неабходна рабiць запыты ў Гомельскую, Магiлёўскую цi Брэсцкую вобласць. Па пошце цi па факсу. Але ўсiм зразумела, што такi варыянт больш працяглы па часе. I да таго ж у параўнаннi з электроннай сувяззю — больш дарагi.

Дзе зручна, там i попыт

1 дзень на выдачу даведкi аб памеры пенсii, аб рэгiстрацыi ў якасцi беспрацоўнага i пенсiйнага пасведчання, 5 рабочых дзён на атрыманне даведак аб перыядзе выплаты i памеры дапамогi на дзяцей, пасведчання аб праве на льготы для ўдзельнiка Вялiкай Айчыннай вайны, iнвалiда баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, пасведчання грамадзянiна, што быў узнагароджаны за самаахвярную працу ў тыле, пасведчання блакаднiка Ленiнграда, малалетняга вязня, чарнобыльскага лiквiдатара, даведкi аб праве на льготы для дзяцей, што атрымлiваюць пенсii па страце кармiцеля. Нарэшце, час прадастаўлення дублiкатаў пасведчанняў можа складаць ад 1 да 10 дзён. Як адзначаюць у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, гэтыя «рамкi» аказалiся нормай практычна паўсюль. Апроч таго, самi сацыяльныя службы краiны перайшлi на «падоўжаны» рэжым работы. I ў тым лiку — на работу па суботах.

Мiж тым, высокiя хуткасць i дадатковыя зручнасцi прывялi да росту зваротаў. Да слова, гэта датычыцца не толькi Фрунзенскага раёна цi горада Мiнска. Падобны малюнак назiраецца па краiне ў цэлым. Прычым сiтуацыя не зменiцца i надалей — у Беларусi застаюцца высокiмi паказчыкi iнвалiднасцi, паступова павялiчваецца колькасць пажылога насельнiцтва. А плюс да ўсяго, можа значна павялiчыцца «папулярнасць» адраснай сацыяльнай дапамогi — у прыватнасцi, пасля павелiчэння яе памеру з новага года.

— Выйсце ў такiх варунках — набыццё камп’ютарнай тэхнiкi i распрацоўка новага праграмнага забеспячэння, — лiчыць начальнiк галоўнага ўпраўлення комплекснага аналiзу i каардынацыi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Яўген Каспяровiч. — Так, гэта каштуе грошай. Аднак як сведчыць вопыт еўрапейскiх краiн, нiчога iншага не застаецца.

Хочаш хутка? Вывучай... камп’ютар

Распрацоўка дзяржаўнай праграмы «Электронная Беларусь» распачалася летась. Менавiта дзякуючы ёй плануецца «звязаць» розныя дзяржаўныя ўстановы. I стварыць агульную базу даных для абмену iнфармацыяй пасля звароту грамадзян.

— У вынiку для вырашэння сваёй праблемы кожны чалавек зможа звяртацца толькi ў адно месца, — лiчыць адзiн з распрацоўшчыкаў праграмы, вядучы iнжынер кампанii «Белсофт» Мiхаiл Лугавiер. — I да таго ж праграма забяспечыць цi не галоўнае — хуткую i якасную работу з любым зваротам.

Пакуль дзяржаўная праграма «Электронная Беларусь» знаходзiцца на стадыi тэхнiчнага праектавання. Аднак, як чакаецца, ужо да канца снежня да агульнай базы змогуць падключыцца некалькi мiнiстэрстваў. А да канца наступнага года праграма аб’яднае практычна ўсе службы. Прычым, заўважае Мiхаiл Лугавiер, у будучым магчымасць карыстацца ёй атрымаюць не толькi супрацоўнiкi ўстаноў, але i звычайныя грамадзяне. Апошнiя змогуць накiроўваць свае звароты напрамую — праз iнфакiёскi або хатнi Iнтэрнэт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фрунзенскi раён Мiнска можна назваць унiкальным, прынамсi, па дзвюх прычынах. Па-першае, дзякуючы шматлiкiм новабудоўлям, сярэднi ўзрост яго жыхароў с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика