Беларусь — тэрыторыя якасцi
Валянцiна ДОЎНАР.
Адпраўленне лiстоў, бандэроляў альбо пасылак у краiны блiзкага цi далёкага замежжа для многiх жыхароў Беларусi справа звыклая. Прычым настолькi, што ўжо i ў думках няма, а чаму менавiта так яны павiнны быць запакаваны, менавiта так — адрасаваны... Нават пытанне, цi дойдзе, хвалюе чыста сiмвалiчна, бо пераконвалiся ж (i не раз!), што дойдзе.
Вось ужо 60 гадоў (з 5 чэрвеня 1947 года) паштовая адмiнiстрацыя краiны з’яўляецца членам Сусветнага паштовага саюза — старэйшай у свеце мiжнароднай арганiзацыi, якая амаль паўтара стагоддзя таму распрацавала адзiныя правiлы прыёму, афармлення, перавозкi i транзiту мiжнароднай пiсьмовай карэспандэнцыi. — Для ўсiх дзяржаў—членаў Саюза (а iх сёння без малога 200) агульныя абавязкi, агульная адказнасць, якую нясуць краiна-адпраўшчык, краiна-атрымальнiк. Агавораны тэрмiны... Iншымi словамi, з мэтай шырокага ўзаемнага абмену карэспандэнцыяй, забеспячэння свабоды перасылкi ўтворана адзiная паштовая тэрыторыя, — гаворыць начальнiк аддзела мiжнароднай пошты РУП «Белпошта» Алена Аляксееўна Васюцiна... Аб парадку, якi забяспечаны на нашым, беларускiм участку тэрыторыi, гаворыць той факт, што сёлета прадпрыемству быў уручаны залаты сертыфiкат Сусветнага паштовага саюза ў галiне кiравання якасцю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпраўленне лiстоў, бандэроляў альбо пасылак у краiны блiзкага цi далёкага замежжа для многiх жыхароў Беларусi справа звыклая. Прычым настолькi, што ў |
|