21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бальзак i ўсе астатнiя

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.

Хутка-хутка наблiзiцца магiчная дата 7 лiпеня — 07.07.07, як прынята яе скарачаць. У сувязi з ёю ва ўсiх мiнскiх ЗАГСах чакаецца такi бум, што я нават рада, што правяду гэты дзень далёка ад сталiцы. Тры сямёркi запар лiчацца вельмi ўдалым спалучэннем; не ведаю, цi праўда, але мае знаёмыя набылi мо з дзесятак латарэйных бiлетаў на гэты дзень. А яшчэ ў гэтым месяцы 13-е чысло прыпадае якраз на пятнiцу. Дробязь як быццам, а непрыемна, халадок па скуры. Усяго дзве лiчбы, а якiя розныя адчуваннi!

05.07.2007

Толькi скажыце, што вас пакiдаюць раўнадушнымi гэтыя даты: 31 (снежня), 9 (мая), 8 (сакавiка), урэшце, уласны дзень нараджэння! Дарэчы, пра дзень нараджэння — гаворка асобная, бо гэта i карма, i пакаранне. Дакладней, натуральна, не сам дзень (нават калi гэта 29 лютага, што выпадае раз на чатыры гады), а ўзрост...

Сядзiм у кампанii былых аднакурснiц маёй прыяцелькi. Адна з захапленнем расказвае пра малога сына: «Нам паўгода ўжо стукнула, зусiм вялiкiя! У манежыку так скача, як будучы Шумахер!». Другая абмяркоўвае па тэлефоне меню будучага банкету — плануе справiць маме шыкоўны 60-гадовы юбiлей: «Усё ж такая дата — трэба, каб запомнiлася». Усё гэта цягнецца амаль без паўз. А калi адна ўсё ж выпадае, мая прыяцелька ўздыхае з выглядам лебедзя, памерлага яшчэ на пачатку балета: «А мне хутка будзе 30». У яе вачах i голасе — непадробная трагiчнасць. У мяне з гэтай нагоды маленькiх трагедый нават дзве: што падарыць дзяўчыне на юбiлей (калекцыю дыскаў з серыялам «Сэкс у вялiкiм горадзе» не прапаноўваць), i як правiльна падштурхнуць яе думкi i памкненнi ў накiрунку «жыццё яшчэ толькi пачынаецца».

Што яны з намi робяць, гэтыя абведзеныя чырвоным даты ў штодзённiку! Мне часам нават здаецца, што «востраў нешанцавання» без календароў быў не такiм ужо i нешчаслiвым. Якi сёння дзень? А нiякi — проста сёння! Колькi табе гадоў? А не ведаю — учора было 900, заўтра будзе 17. Прыгажосць! Не тое што ў рэальным жыццi.

...У сем гадоў вельмi крыўдна, калi дарослыя на якое-небудзь пытанне паблажлiва ўсмiхаюцца i кажуць «вырасцеш—зразумееш». Калi там будзе тое ваша «вырасцеш», а зразумець я хачу зараз! Сацыяльна-ўзроставую справядлiвасць адстаяць не ўдаецца — бацькi з сябрамi па-ранейшаму вядуць свае размовы на кухнi за зачыненымi дзвярыма i запрашаюць на святы малазнаёмых цётак з дзецьмi — «вы абавязкова пасябруеце». У знак пратэсту я сыходжу ў эмiграцыю ў куток за канапай, але гэтыя ўсюдыiсныя дзецi прыходзяць i туды, бо iм хочацца пагуляць у кампанii. Праз некалькi гадоў, калi «ўсюдыiсныя дзецi» былi даўнiмi сябрамi, мацi распавяла мне гэту гiсторыю, а я шчыра не паверыла. Маленькая была, што возьмеш.

У шаснаццаць, калi надышоў час атрымлiваць пашпарт, варыянтамi будучага подпiсу я распiсала практычна ўвесь сшытак, выбiраючы найлепшы — гэта ж як другое «я». А потым з гонарам цягала дакумент, куды трэба i не трэба — а раптам спытаюць. Праз колькi гадоў мы з сяброўкамi, смеючыся, але перажываючы патаемную радасць, пераказваем адна адной, што пры набыццi пiва ў кiёску строга запыталi: «А пашпарт ёсць?». Гэта ж трэба, якi камплiмент. Сёння гэта весела. А тады, у шаснаццаць, падобнае стаўленне абурала да глыбiнi душы. Я дарослая, мне можна, вось, пашпарт ёсць! А табе ў адказ з’едлiвае: 16 — гэта яшчэ не 18. А ў некаторых краiнах паўналецце ўвогуле адлiчваецца з 21 года...

На другiм курсе адна з нашых дзяўчат сустракалася з мужчынам за 30. Тады мы яшчэ не ведалi пра «бальзакаўскi ўзрост» — Бальзака праходзiлi толькi на трэцiм — iнакш прыдумалi б яго мужчынскi эквiвалент. А так толькi здзiўлялiся: ён жа стары-ы! Эх, сустрэла б я сёння сябе тагачасную, абавязкова сказала б колькi добрых слоў. Зрэшты, наўрад цi тагачасная я стала б слухаць «цётку», якой значна блiжэй да 30, чым да 20...

Толькi пасля гэтых самых дваццацi мы крыху ўцямiлi, што жыццё ёсць не толькi на Марсе, але i за кожнай узроставай мяжой. Проста яно зусiм рознае, са сваiмi пераацэненымi каштоўнасцямi i сферай iнтарэсаў. Бывае, канешне, што дарослы чалавек да сiвiзны «загразае» ў дзiцячых захапленнях, а падлетак-вундэркiнд абганяе сваiх аднагодкаў на пакаленне — але гэта, хутчэй, выключэннi. Я паступова звыклася з тым, што зварот на «ты» да 30-гадовай калегi — нармальная з’ява, i ацанiла хараство ўзросту, з якога нават бацькi прызнаюць цябе (з агаворкай «больш-менш») самастойным чалавекам. Але адначасова пачалi звiнець першыя трывожныя званочкi: адна былая аднакласнiца ўжо нарадзiла першынца, другая дык i развесцiся паспела, а бацькi гэтак ненавязлiва намякалi, што i мне — цi не пара па парах? А тыя ж самыя сяброўкi, якiя некалькi гадоў таму смяялiся са «старога 30-гадовага», цяпер здзiўлена пытаюцца: «Як? Ён маладзейшы за цябе?!». Пасля гэтага адчуваеш сябе апошняй распуснiцай, хочацца пасыпаць галаву попелам, а для вернасцi яшчэ засунуць у пясок, як стравус, i жыць у такiм стане да старасцi. Цi хоць бы да 30.

Чым блiжэй да гэтага ўзросту (ат, каб на цябе, Бальзак!), тым больш забаўнымi робяцца многiя рэчы. Напрыклад, калi апошнiм аргументам у спрэчцы iдзе рэплiка: «Ну, я ж старэйшы!». Мiжволi ўсмiхаюся. Але не больш. Гэта падлеткi няхай рагочуць як конi (за сцяной яны рагочуць трэцюю гадзiну — абкурылiся, цi што?), а мяне ўжо мала якiя рэчы смешаць да слёз, хiба толькi забаўляюць. Забаўляе катэгарычнасць першакурснiкаў, якiя «на сто працэнтаў ведаюць», кiм стануць i дзе будуць праз 10 гадоў. I той дзiўны 15-гадовы падлетак, якi жадае са мной сябраваць. «А калi б я быў старэйшы, то ажанiўся б з табой», — выдае ён у электроннай перапiсцы. Я адказваю, што жыццё ўвогуле несправядлiвая штука, i што да яго паўналецця мне якраз стукне 30 — па мерках яго пакалення, «старая вешалка». Карацей, вырасцеш — пагаворым...

А на подступах да гэтай мяжы, як магу, суцяшаю прыяцельку, якой 30 ужо праз месяц. Бо заўжды знойдзецца нехта — маладзейшы або старэйшы, патрэбнае падкрэслiць — за цябе. Будзе нехта мацнейшы, разумнейшы, прыгажэйшы, таленавiцейшы, здаравейшы або багацейшы. Але такога, як ты — не будзе. I Бальзак тут нi пры чым. А нацiск на словах «ужо» цi «яшчэ» паставiш самастойна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутка-хутка наблiзiцца магiчная дата 7 лiпеня — 07.07.07, як прынята яе скарачаць. У сувязi з ёю ва ўсiх мiнскiх ЗАГСах чакаецца такi бум, што я нават
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика