21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

СЛАВЯНСКI ПАРЛАМЕНЦКI САЮЗ ЗВЯРНУЎСЯ ДА КIРАЎНIКА ЛIВII

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ.

з просьбай памiлаваць балгарскiх медыкаў

1—3 лiпеня ў Мiнску праходзiла першая пасля афiцыйнай рэгiстрацыi сесiя Мiжнароднай грамадскай арганiзацыi «Славянскi парламенцкi саюз». Удзельнiкi сесii прынялi зварот да кiраўнiка Лiвii палкоўнiка Кадафi з просьбай памiлаваць пяцярых балгарскiх медсясцёр i аднаго палесцiнскага ўрача, якiх улады Лiвii прызналi вiнаватымi ў наўмысным заражэннi дзяцей вiрусам СНIДу.

Паводле слоў кiраўнiка Славянскага парламенцкага саюза, дэпутата Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi i аднаго з лiдараў КПБ Сяргея Касцяна, з iнiцыятывай звярнуцца да палкоўнiка Кадафi выступiла дэлегацыя балгарскiх парламентарыяў i пасольства Балгарыi ў Мiнску.

Таксама падчас пасяджэння сесii Саюза быў разгледжаны праект мадэльнага закона аб развiццi турызму памiж славянскiмi дзяржавамi. У сесii прынялi ўдзел парламентарыi Беларусi, Расii, Украiны, Сербii, Боснii, Малдовы, Балгарыi, Чэхii i Славакii.

Выступаючы на адкрыццi сесii, Сяргей Касцян заявiў, што рэгiстрацыя сёлета Саюза была негатыўна ўспрынята ў свеце «славянскiмi непрыяцелямi». «У свеце створаны i працуюць больш за 10 мiжнародных i рэгiянальных парламенцкiх саюзаў i аб’яднанняў. I нiкога гэта не турбуе. Нiхто не гаворыць, што гэта перашкаджае будаўнiцтву агульнага дома. А вось створаны славянамi мiжнародны парламенцкi орган сустрэты са злосцю, абурэннем. Нам сталi навешваць усялякiя ярлыкi», — адзначыў Сяргей Касцян.

«Чаму ж так баяцца нашага яднання, братэрства i супрацоўнiцтва? Вiдаць, таму, што нашымi славянскiмi каштоўнасцямi з’яўляюцца прынцыпы мiру i супрацоўнiцтва памiж народамi i кантынентамi. Мы, славяне, не проста жадаем мiру i супрацоўнiцтва, мы настойваем на супрацоўнiцтве роўных сярод роўных. Мы адстойваем прынцыпы абароны i падтрымкi слабых. Мы выступаем за самастойнасць i цэласнасць славянскiх i iншых дзяржаў. Мы супраць умяшання ва ўнутраныя справы адзiн аднаго», — дадаў ён.

Пры гэтым старшыня Саюза дадаў, што негатыўнае стаўленне «не павiнна палохаць» парламентарыяў i «калi славянам спатрэбiцца i 300 гадоў, мы з пакалення ў пакаленне... будзем iсцi крок за крокам да славянскай еднасцi».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1—3 лiпеня ў Мiнску праходзiла першая пасля афiцыйнай рэгiстрацыi сесiя Мiжнароднай грамадскай арганiзацыi «Славянскi парламенцкi саюз». Удзельнiкi се
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика