21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВАДЫ МНОГА — ГРОШАЙ МАЛА

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ.

Сустрэцца з Мiкалаем Дамарадам вырашыў пасля iнфармацыi ў раёнцы. «У тым, што на карце раёна з’явiўся аграгарадок Гарадзiшча, ёсць i заслуга Баранавiцкага прадпрыемства мелiярацыйных сiстэм. Але, выканаўшы немалы аб’ём работы па добраўпарадкаванню, работнiкi прадпрыемства пакуль не дачакалiся аплаты за сваю працу — iм павiнны 130 мiльёнаў рублёў...», — паведамляў «Бягучы радок». Падумалася: а як выжывае ПМС у такiх умовах?

Мiкалай Дамарад узначальвае сваё прадпрыемства ўжо два дзесяткi гадоў i ў гэтым плане ён адзiн са старажылаў раёна.

Гаварыць пра нявыплачаныя грошы Мiкалай Андрэевiч адмовiўся, бо, як мне падумалася, уся прычына ў тым, што тыя мiльёны «вiсяць» на райвыканкаме. А на раённае начальства скардзiцца не выходзiць.

Сёння прадпрыемства не толькi падтрымлiвае ў парадку мелiярацыйную сiстэму раёна (а гэта 787 кiламетраў водных каналаў ды больш за 19 тысяч гектараў асушаных зямель), але i выконвае заказы, якiя да мелiярацыi нiякiх адносiнаў не маюць — жыццё прымушае.

Напрыклад, на 2007 год адпушчана 1330 мiльёнаў рублёў, а каб прадпрыемства нармальна развiвалася, неабходна мець не меней як два мiльярды. Вось i даводзiцца брацца за любую работу: разбiраць старыя будынкi, узводзiць навесы, займацца сянажнымi ямамi, рамонтам i будаўнiцтвам дарог, водазабеспячэннем ... i шукаць заказы за межамi свайго раёна. Вядзецца работа ў Карэлiцкiм, ёсць планы на Iў’е, i там ужо iншы падыход, чым дома. Перад выкананнем заказу бярэцца 50 працэнтаў авансу i гэта дае магчымасць адчуваць сябе больш-менш упэўнена.

А лепш за ўсё, калi заказчык мае грошы i тады няма праблем. Напрыклад, прадпрыемства ачысцiла сажалку ў Паўлiнаве пад Баранавiчамi i работу аплацiў «Атлант», але ж такi заказчык бывае не кожны дзень.

З Мiкалаем Дамарадам размова адбылася на лузе каля мелiярацыйнага канала. Ён ехаў у Мiнск на нараду i баяўся спазнiцца. I на апошняе пытанне, што для яго сёння самае важнае, адказаў: «Самае галоўнае — захаваць прадпрыемства, каб яно нягледзячы на ўсе пературбацыi выжыла».

I ад сябе. Аграгарадкi яшчэ неабходна ўзвесцi ў Гiрмантаўцах, Вольне, Карчаве, i тут неабходна зыходзiць з рэальнага стану справы. А ўсё вельмi проста. Ёсць грошы — робiм заказ, над якiм прадпрыемства будзе працаваць. Няма фiнансаў, то навошта, уключыўшы адмiнiстрацыйны рэсурс, рабiць цiск на прадпрыемства?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэцца з Мiкалаем Дамарадам вырашыў пасля iнфармацыi ў раёнцы. «У тым, што на карце раёна з’явiўся аграгарадок Гарадзiшча, ёсць i заслуга Баранавiц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика