Згарэлi аўто па дарозе
Аляксандр ПУКШАНСКI.
У Талачынскiм раёне згарэлi 6 з 8-i новых легкавых аўтамабiляў, якiя вадзiцель адной казахстанскай фiрмы перавозiў на аўто «Сканiя».
Як паведамiлi ў прэс-службе УУС Вiцебскага аблвыканкама, калi вадзiцель спынiўся на адпачынак па дарозе Брэст—Мiнск —мяжа Расiйскай Федэрацыi, машыны пачалi гарэць. Нават суправаджальныя дакументы згарэлi. Як лiчыць мiлiцыя, узгаранне адбылося па прычыне замыкання электраправодкi «Сканii». Кiроўца атрымаў ад агню апёкi 1-й i 2-й ступеняў i быў дастаўлены ў бальнiцу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Талачынскiм раёне згарэлi 6 з 8-i новых легкавых аўтамабiляў, якiя вадзiцель адной казахстанскай фiрмы перавозiў на аўто «Сканiя». |
|