КААС З ТЭКIЛАЙ ПРЫЛЯЦЕЛI!
Аляксандр ПУКШАНСКI.
«Зорка» № 1 мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» Патрысiя Каас прыляцела ў Вiцебск на самалёце са сваёй камандай i любiмай белай балонкай па мянушцы Тэкiла.
Учора выступiла на канцэрце-прэзентацыi «Прывiтанне, фестываль», сёння ўвечары возьме ўдзел у канцэрце адкрыцця «базару». Што датычыцца ўмоў знаходжання Каас, i яе ганарару на «базары» — усё гэта не афiшуецца. Але ў дырэкцыi паведамiлi, што за канцэрт у краiнах СНД яе менеджары патрабуюць каля 55 тысяч умоўных адзiнак. Падчас сваiх выступленняў Патрысiя вельмi канкрэтная ў патрабаваннях ад арганiзатараў: балонка павiнна знаходзiцца побач, таму ёй патрэбна прасторная клетка. У грымёрнай Каас трэба каб быў апельсiнавы сок, камандзе — бутэлек 40 мiнеральнай вады, музыкантам — пiва i вялiкая бутэлька самай добрай гарэлкi. Яшчэ неабходны некалькi дзесяткаў мяккiх ручнiкоў. Як паведамiлi ў праваахоўных органах, асаблiвых мераў па ахове Каас не прымаецца, бо на ўсiх мерапрыемствах «базару» бяспецы надаецца самая высокая ўвага. Праўда, канкрэтнае месца пражывання Каас на «базары» ў мiлiцыi не рэкламуюць, «каб не было натоўпу»...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Зорка» № 1 мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» Патрысiя Каас прыляцела ў Вiцебск на самалёце са сваёй камандай i любiмай б |
|