21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«БЯРЭЗАНЬ-2007» — новы пункт на карце Сярэднявечча

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ДАНIЛУШКIНА.

Мiр, Навагрудак, Лiда... Назвы гарадоў, вымаўляючы якiя, здаецца, адразу чуеш удары рыцарскага мяча па даспехах працiўнiка альбо прызыўны гук старадаўняй блок-флейты. Амаль штогод сюды з’язджаюцца прыхiльнiкi гiстарычнай эпохi Сярэднявечча: хто — сябе паказаць, а хто — на iншых паглядзець. А гэтым летам спiс такiх гарадоў папоўнiўся новай назвай аднаго з раённых цэнтраў Мiнскай вобласцi — Беразiно. Менавiта тут 2—3 лiпеня прайшоў першы ў гiсторыi Бярэзiншчыны Фестываль сярэднявечнай культуры «Бярэзань-2007».

Арганiзатарам фэсту пры падтрымцы раённага выканаўчага камiтэта стаў мясцовы клуб ваенна-гiстарычнай рэканструкцыi «Белы лiс». Расказвае скарбнiк «Белага лiса» Аляксандр Пшанiчнiк:

— Iдэя правесцi фестываль на бярэзiнскай зямлi з’явiлася даўно, але не было нi матэрыяльных, нi фiзiчных магчымасцяў яе ажыццявiць. Сёлета ж райвыканкам падтрымаў нас: аддаў увесь стадыён для мерапрыемства i прылеглую тэрыторыю для лагера клубаў, аплацiў праезд i харчаванне ўдзельнiкаў. Фестываль запланаваны як мiнiфарматны, асноўная мэта — ацэнка рэакцыi гараджан, вызначэнне, цi будзе фестываль жыць далей. Таксама гэта ацэнка сваiх здольнасцяў. Восенню нашаму клубу спаўняецца пяць гадоў, таму мы вырашылi, што ўжо надышоў час прадэманстраваць свае дасягненнi i пазнаёмiць бярэзiнчан з iншымi беларускiмi клубамi.

На запрашэнне «Белага лiса» адгукнулiся чатыры клубы ваенна-гiстарычнай рэканструкцыi: мiнскi «Бастыён веры», «Магiлёўская дружына», старажыл рыцарскага руху на Беларусi — клуб «Вялiкае княства Лiтоўскае» (Мiнск) i зусiм малады Бярозаўскi клуб ваенна-гiстарычнай рэканструкцыi, якi ўзнiк у пачатку года i пакуль не мае афiцыйнай назвы.

Рыцарскi турнiр i розныя вiды бугуртаў, масавых бiтваў воiнаў, гульнi з гледачамi i сярэднявечны кiрмаш, танцы i жывая сярэднявечная музыка ў выкананнi музыкаў з «Магiлёўскай дружыны» — праграма фэсту была не горшай за праграму любога сталага беларускага фестывалю. Па вынiках турнiру лепшы воiн традыцыйна атрымлiвае рыцарскi меч — галоўную ўзнагароду фестывалю. На «Бярэзанi-2007» пасля больш як дзесяцi тураў перамог Гюнтэр — ваяр з «Бастыёна веры». Завяршыў афiцыйную частку ў пачатку адзiнаццатай гадзiны ночы спецыяльны госць «Бярэзанi-2007» тэатр танца агню «Гестрыён» грандыёзным агнявым шоў.

— Я наведваю ўсе фестывалi Беларусi, — гаворыць лэдзi Элен, спецыяльны госць «Бярэзанi», — i хачу сказаць, што фестываль прайшоў выдатна. Па-першае, вельмi добрая арганiзацыя — мясцовыя ўлады ва ўсiм iшлi нам насустрач. А па-другое — i гэта самае галоўнае! — нас вельмi цёпла прымалi самi бярэзiнчане. Людзi шчырыя, адкрытыя, многiя першы раз прысутнiчалi на такой дзеi, таму вельмi прыхiльна i з цiкавасцю ставiлiся да ўдзельнiкаў i ўсiх падзей. А гэта прыемна!

Цi стане фестываль у Беразiно традыцыйным, цi працягне сваё жыццё i надалей — на гэта пытанне адказвае загадчык аддзела па справах моладзi Бярэзiнскага райвыканкама, адзiн з iнiцыятараў правядзення свята Сярэднявечча Вiталь Пятровiч Адамовiч:

— Фестывальная пляцоўка сабрала вялiкую колькасць людзей, многiя падыходзiлi i дзякавалi мне, удзельнiкам клубаў за такое незвычайнае свята. Фестываль прайшоў добра, нiякiх праблем не ўзнiкала, усе засталiся задаволенымi, таму было б недарэчна адмовiцца ад iдэi зрабiць «Бярэзань» традыцыйнай. Я лiчу, што «Бярэзанi-2008» быць!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiр, Навагрудак, Лiда... Назвы гарадоў, вымаўляючы якiя, здаецца, адразу чуеш удары рыцарскага мяча па даспехах працiўнiка альбо прызыўны гук старадаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика