НАБЕГI НА МОГIЛКI
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Цэлая хваля крадзяжоў магiльных агароджаў «пракацiлася» днямi па Мiнскай вобласцi.
На Дзяржынскiх гарадскiх могiлках злодзей выкраў 6 агароджаў агульным коштам больш за 2 мiльёны рублёў. Супрацоўнiкам Дэпар-тамента аховы ўдалося затрымаць вандала. А вось у Пухавiцкiм i Мiнскiм раёнах, дзе былi здзейснены аналагiчныя злачынствы, зламыснiкаў пакуль не знайшлi. Увогуле, як паведамiлi ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнскай вобласцi, па фактах выкрадання агароджаў на могiлках апошнiм часам узбуджана 10 крымiнальных спраў. Пакуль дакладна невядома, якiм чынам зладзеi распараджаюцца нарабаваным: спрабуюць перапрадаць агароджы альбо проста здаюць iх на металалом. Мiлiцыя вядзе актыўны пошук зламыснiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэлая хваля крадзяжоў магiльных агароджаў «пракацiлася» днямi па Мiнскай вобласцi. |
|