СТУДЭНТЫ З «ЗОЛАТАМ» I «БРОНЗАЙ»
Беларускiя гандбалiсты сталi чэмпiёнамi Еўропы сярод студэнтаў на кантынентальным першынстве ў Польшчы: у фiнале наша каманда аказалася мацнейшай за партугальцаў — 38:34. У спаборнiцтве жаночых зборных беларускi занялi трэцяе месца.
КУБАК ЕЎРОПЫ Ў БЕЛАРУСАЎ Удалым выдаўся дэбют беларускiх лёгкаатлетаў у Суперлiзе Кубка Еўропы ў Талiне. Нягледзячы на адсутнасць лiдара зборнай Андрэя Краўчанкi, Аляксандр Пархоменка, Мiкалай Шубянок i Аляксандр Корзун выступiлi блiскуча: яны на 503 пункты апярэдзiлi французаў i сталi першымi ў мнагабор’i. У iндывiдуальных спаборнiцтвах Пархоменку не было роўных у дзесяцiбор’i, другое месца заняў Шубянок. АДЗIН БЕЛАРУС ВЫЙГРАЎ, АСТАТНIЯ — ПРАЙГРАЛI Салiгорскi «Шахцёр» прайграў адэскаму «Чарнаморцу» ў першым матчы другога раўнда Кубка Iнтэртота — 2:4 (Аляксей Рыас, 14, Мiхаiл Марцiновiч, 81 — Iгар Бугаеў, 13, 69, 89, Алег Вянглiнскi, 18). Сустрэча праходзiла ў гасцях (гульня ў адказ адбудзецца 15 лiпеня). У складзе «Чарнаморца» супраць гарнякоў выступаў паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусi Уладзiмiр Карыцька (быў заменены на 61-й хвiлiне), а яшчэ два беларускiя футбалiсты — галкiпер Уладзiмiр Гаеў i паўабаронца Павел Кiрыльчык — знаходзiлiся ў запасе. КЛIЧКО-МАЛОДШЫ АДПОМСЦIЎ ЗА АТРУТУ Украiнскi 31-гадовы баксёр Уладзiмiр Клiчко абаранiў тытул чэмпiёна свету па версii IBF у суперцяжкай вазе. Бой праходзiў у нямецкiм Кёльне i працягваўся шэсць раўндаў. Украiнец выйграў у амерыканца Леймана Брустара тэхнiчным накаўтам. Цiкава, што яны даўнiя знаёмыя на рынгу: тры гады таму Клiчко меў перавагу над Брустарам, але ў пятым раўндзе нечакана здаўся свайму сапернiку i амерыканец выйграў тэхнiчным накаўтам. Пасля паядынку ўкраiнскi бок заявiў аб тым, што бутэлькi з вадой у iх распранальнi былi атручаныя. СЯРЭБРАНЫЯ ШАБЛI На чэмпiянаце Еўропы ў Бельгii мужчынская зборная Беларусi па шаблi (Дзмiтрый Лапкес, Аляксандр Буйкевiч, Валерый Прыемка i Фёдар Немiровiч) сустрэлася ў фiнале з расiйскiмi спартсменамi. Лiк паядынку, на жаль, не на карысць нашых мушкецёраў — 30:45. У вынiку ў беларусаў — «срэбра» кантынентальнага першынства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя гандбалiсты сталi чэмпiёнамi Еўропы сярод студэнтаў на кантынентальным першынстве ў Польшчы: у фiнале наша каманда аказалася мацнейшай за п
|
|