«Даплаты» застаюцца без змяненняў
Сяргей ГРЫБ.
Як вядома, адной з асаблiвасцяў беларускага заканадаўства з’яўляецца магчымасць прадастаўлення павышэнняў i надбавак да пенсiй асобным катэгорыям грамадзян. Мiж тым, як сведчаць звароты ў рэдакцыю, зараз якраз тут i ўзнiкаюць шматлiкiя пытаннi. У прыватнасцi, хто на самай справе мае права на надбаўкi i павышэннi, што з’яўляецца падставай для iх прызначэння i цi застаюцца яны ў сувязi з прыняццем новага заканадаўства аб iльготах? Аб гэтым i iншым — наша гутарка з начальнiкам галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiнай Вiкенцьеўнай КАРАЛЁВАЙ.
КАМУ I КОЛЬКI? Пералiк катэгорый, якiм прадастаўлена права на павышэннi, вызначаны ў Законе «Аб пенсiйным забеспячэннi». I тут жа ўказаны канкрэтныя памеры «даплат». Але, як кажуць, аб усiм па парадку. Такiм чынам, па-першае, павышэннi ў памеры 500 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту атрымлiваюць Героi Беларусi, Савецкага Саюза i Сацыялiстычнай Працы, а таксама асобы, што ўзнагароджаны ордэнамi Славы трох ступеняў i ордэнамi Працоўнай Славы зноў-такi трох ступеняў. Па-другое, павышэнне на 400 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту робiцца iнвалiдам вайны I i II груп, i на 250 працэнтаў — iнвалiдам вайны III групы. Таксама 250 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту складаюць даплаты былым партызанам, вайскоўцам i супрацоўнiкам унутраных спраў, што ў вайну праходзiлi службу ў дзеючай армii або прымалi ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананнi iнтэрнацыянальнага абавязку, вольнанаёмным асобам, што праходзiлi службу або працавалi падчас вайны ў складзе дзеючай армii, асобам, што прымалi ўдзел у размiнiраваннi ў складзе спецыяльных фармiраванняў вызваленых тэрыторый i аб’ектаў на працягу 1943—1945 гадоў. Павышэнне ў 180 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту прадугледжана бацькам i жонкам, што не ўзялi новы шлюб, вайскоўцаў, супрацоўнiкаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных здарэннях, органаў фiнансавых расследаванняў, смерць якiх звязана з выкананнем службовых абавязкаў. Далей. «Прыбаўка» ў 100 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту вызначана блакаднiкам Ленiнграда, вязням фашысцкiх месцаў прымусовага ўтрымання, якiя не здзейснiлi ў гэты час злачынстваў супраць Радзiмы, дзецям-iнвалiдам з дзяцiнства вайскоўцаў, супрацоўнiкаў унутраных спраў, МНС i органаў фiнансавых расследаванняў, смерць якiх звязана з выкананнем службовых абавязкаў, а таксама бацькам, жонкам, што не ўзялi новы шлюб, i дзецям-iнвалiдам з дзяцiнства памерлых iнвалiдаў вайны. Апроч таго, «дадаткова» 50 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту могуць атрымлiваць iнвалiды з дзяцiнства ў вынiку ранення, кантузii цi знявечання, звязаных з баявымi дзеяннямi падчас Вялiкай Айчыннай вайны, асобы, што былi ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi за самаахвярную працу i бездакорную вайсковую службу падчас вайны ў тыле, грамадзяне, што былi неабгрунтавана рэпрэсаваны i затым рэабiлiтаваны ў 20—80 гадах мiнулага стагоддзя. На такую ж велiчыню павялiчваецца i пенсiя па ўзросту iнвалiдаў з дзяцiнства, iнвалiднасць якiм устаноўлена пажыццёва. I, нарэшце, даплата ў 40 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту здзяйсняецца донарам. Аднак пры дзвюх умовах — дасягненнi агульнага пенсiйнага ўзросту i наяўнасцi ганаровага знака. Гэта знакi «Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь», «Ганаровы донар СССР» i «Ганаровы донар Таварыства Чырвонага Крыжа БССР». — Пры гэтым варта мець на ўвазе, што ў выпадку, калi права на павышэнне ёсць адразу па некалькiх падставах, прызначаецца толькi адно з iх, — заўважае Валянцiна Каралёва. — У дадзеным выпадку выбар залежыць ад самога чалавека, аднак, зразумела, што такi выбар заўсёды робiцца на карысць большага памеру. Што ж да надбавак, то iх у нас усяго некалькi. Так, надбаўка ў памеры 100 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту ўстанаўлiваецца да пенсiй iнвалiдам I групы. А надбаўка ў 50 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту выплачваецца асобам, што дасягнулi 80-гадовага ўзросту, а таксама адзiнокiм пенсiянерам цi iнвалiдам II групы, якiя па заключэнню медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсii маюць патрэбу ў пастаянным пабочным доглядзе. ЗВАЖАЙ НА БПМ Няцяжка заўважыць, што ўсе пералiчаныя «даплаты» залежаць ад памеру мiнiмальнай пенсii па ўзросту. А ў сваю чаргу апошняя складае 25 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму, якi, як правiла, змяняецца 4 разы на працягу года — з 1 лютага, 1 мая, 1 жнiўня i 1 лiстапада. Да слова, на сёння бюджэт пражытковага мiнiмуму вызначаны ў 179 100, а, адпаведна, 100 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту — у 44 775 рублёў. ГАЛОЎНАЕ ПАЦВЕРДЗIЦЬ СТАТУС Права на надбаўкi i павышэннi маюць усе ўзгаданыя катэгорыi грамадзян незалежна ад таго, працягваюць яны працаваць або не. Аднак галоўная ўмова атрымання даплат — дакументальна пацвердзiць пэўны статус. — Нялiшне яшчэ раз заўважыць, што для пачатку выплаты павышэння цi надбаўкi неабходна самастойна прадставiць патрэбныя дакументы — да прыкладу, пасведчанне iнвалiда, донара, удзельнiка вайны цi медыцынскае заключэнне аб патрэбе ў доглядзе, — тлумачыць Валянцiна Каралёва. — Па сутнасцi «аўтаматычна» прызначаецца толькi надбаўка на догляд пенсiянеру, якi дасягнуў 80-гадовага ўзросту, — iнфармацыю аб гэтым нашы спецыялiсты бяруць самi з пенсiйнай справы. Варта таксама нагадаць, што павышэннi i надбаўкi выплачваюцца разам з «агульнай» пенсiяй. Iнакш кажучы, пенсiя атрымлiваецца як бы з дзвюх частак. Прычым цi робiцца прызначэнне часткi «дадатковай», лепш за ўсё пацiкавiцца ва ўпраўленнi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны свайго раёна. «IЛЬГОТНЫ» ЗАКОН — НЕ АБ ПЕНСIЯХ I ўсё ж цi не найбольш «папулярнае» на сёння пытанне — што будзе з «пенсiйнымi» павышэннямi i надбаўкамi пасля прыняцця новага Закона «Аб упарадкаваннi сацыяльных iльгот i гарантый»? — Увогуле ў любой страхавой сiстэме пенсiя павiнна залежаць толькi ад дзвюх акалiчнасцяў — стажу i заробку, з якога рабiлася выплата ўзносаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, — кажа Валянцiна Каралёва. — Бо не сакрэт, што пэўныя «прывiлеi», у тым лiку павышэннi i надбаўкi, сёння аплачваюцца з агульнага фонду, што ў сваю чаргу шмат у чым стрымлiвае рост пенсiй у цэлым. Магчыма, тыя ж 100 працэнтаў мiнiмальнай пенсii па ўзросту — няшмат. Але калi памножыць яе памер, скажам, на 54 тысячы былых вязняў, то атрымаецца ўжо значная сума — звыш 2,4 млрд рублёў у месяц. I гэта, заўважым, датычыцца толькi адной з катэгорый. Разам з тым нельга не адзначыць: пытанне аб скасаваннi надбавак i павышэнняў да пенсiй нiколi не ўзнiмалася, i, зразумела, яно не разглядалася «ў звязцы» з новым заканадаўствам па льготах. Таму, падкрэслiвае Валянцiна Каралёва, нiякiх падстаў для хваляванняў тут няма — правы на надбаўкi i павышэннi застаюцца без змяненняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, адной з асаблiвасцяў беларускага заканадаўства з’яўляецца магчымасць прадастаўлення павышэнняў i надбавак да пенсiй асобным катэгорыям грам |
|