ЧАЛАВЕК ГОДА — ЧАЛАВЕК «ДЕЛА»
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.
Гэтымi днямi рэдакцыя часопiса «Дело (Восток+Запад)» правяла фiнал чарговай штогадовай акцыi па вызначэнню i ўшанаванню «Человека Дела».
Традыцыйна па вынiках конкурсу ў самых разнастайных намiнацыях вызначаюцца кiраўнiкi айчынных i замежных прадпрыемстваў, якiя найбольш дынамiчна працуюць на беларускiм рынку. I ў гэты раз узнагародамi часопiса адзначылiся 12 самых паспяховых топ-менеджараў i ўладальнiкаў бiзнэсу. I так, лаўрэатамi конкурсу «Человек Дела-2007» сталi: 1) у намiнацыi «За паспяховае прымяненне новых тэхналогiй i метадаў кiравання» — генеральны дырэктар РУП «Беларускi металургiчны завод» Мiкалай АНДРЫЯНАЎ. Сёння наўрад цi каму трэба нагадваць, што Беларускi металургiчны завод — гэта адзiн з лакаматываў нацыянальнай эканомiкi. Толькi за 6 месяцаў 2007 года прадпрыемства адправiла на экспарт прадукцыi на суму 75 мiльёнаў долараў ЗША, што на 142 працэнты больш за адпаведны перыяд мiнулага года. Больш за тое, у мiнулым годзе БМЗ быў прызнаны самым эфектыўным прадпрыемствам у металургiчнай галiне СНД. Безумоўна, што самым вялiкiм прарывам, якi дазволiў Беларускаму металургiчнаму заводу выйсцi на новыя рынкi, быў запуск унiкальнага трубапракатнага комплексу — фактычна новага завода, на якiм будзе выпускацца прынцыпова новая прадукцыя — бясшоўныя гарачакатаныя трубы. Новая вытворчасць выйдзе на поўную магутнасць ужо праз паўтара года, а за 5 гадоў — поўнасцю акупiцца. Iншыя намiнацыi i iх уладальнiкi: 2) Сяргей РУМАС, старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» — «За iстотны ўклад у развiццё фiнансавага рынку краiны». 3) Юрый ТУМАХА, генеральны дырэктар групы прадпрыемстваў «Дарэлектрамаш» — «За стабiльную i эфектыўню работу на айчынным рынку». 4) Мiхаiл ЛIТВIН, генеральны дырэктар ААТ «Мазырсоль» — «За павышэнне прэстыжу маркi «Зролена ў Беларусi». 5) Аляксандр МIНЬКО, дырэктар ПУП «МАВ» — «За стварэнне высокатэхналагiчнага прадпрыемства, што падае прыклад iнавацыйнага шляху развiцця». 6) Павел КРУПНОЎ, генеральны дырэктар ААТ «Прамаралiзiнг» — За актыўнае садзейнiчанне развiццю аграрнага сектара Беларусi». 7) Барыс МЕДНIК, генеральны дырэктар ААСТ «Бi энд Бi iншурэнс» — «За бездакорныя паводзiны ў няпростых рынкавых сiтуацыях». 8) Уладзiмiр ЧАРНУШЭВIЧ, дырэктар Агенцтва нерухомасцi «Загарадны дом» — «За самую арыгiнальную бiзнэс-iдэю, якую ўвасобiў айчынны прадпрымальнiк». 9) Уладзiмiр РЫБАЛАЎЦОЎ, кiраўнiк прадстаўнiцтва кампанii Rоbеrt Bоsсh Gmbh у Беларусi — «За падтрымку высокага стандарту замежнай маркi на айчынным рынку». 10) Уладзiмiр ВАСIЛЕЎСКI, старшыня Савета дырэктараў групы кампанiй «Юнiтэр» — «За высокую якасць бiзнэс-паслуг». 11) Аляксандр ЯНОЎСКI, генеральны дырэктар ААТ «Амкадор» — «За важкi ўклад у знешнеэканамiчныя сувязi Рэспублiкi Беларусь». 12) Мiкалай ДУДКО, генеральны дырэктар ААТ «Пiўзавод «Алiварыя» — «За актыўнае прыцягненне i эфектыўнае выкарыстанне замежных iнвестыцый». Конкурс «Человек года-2007» праводзiўся ў 12-ы раз. Арганiзатарамi акцыi сталi галоўны рэдактар часопiса «Дело (Восток+Запад)» Віктар ЖУК i Пётр НIКIЦЕНКА, якi з’яўляецца старшынёй грамадскага рэдакцыйнага савета часопiса.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi днямi рэдакцыя часопiса «Дело (Восток+Запад)» правяла фiнал чарговай штогадовай акцыi па вызначэнню i ўшанаванню «Человека Дела». Традыцыйна п |
|