21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Покліч крыві

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

З таго часу, як пастаўлена кропка ў адной з самых страшных i крывавых старонак гiсторыi — завяршылася Другая сусветная вайна — прайшло ўжо больш за 60 гадоў. Але i дагэтуль людзi, раскiданыя па розных кутках зямлi, ўсё яшчэ шукаюць адзiн аднаго. Вось ужо 14 гадоў iм дапамагае служба вышуку Беларускага Чырвонага Крыжа. Кожны год супрацоўнiкi службы разглядаюць каля 5 тысяч зваротаў, за час яе iснавання апрацавана больш за 50 тысяч пiсьмаў. Гэта служба шукае, дарэчы, не толькi ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай вайны, але i тых, хто згубiўся падчас нядаўнiх узброеных канфлiктаў у Афганiстане, Абхазii i Чачнi, а таксама тых, хто выехаў за мяжу на заробкi, i сувязь з iмi перарвалася. Якiм чынам Чырвоны Крыж шукае людзей, якiя патрэбна мець дакументы, каб туды звярнуцца, якiя шанцы на поспех — аб гэтым iшла размова падчас апошняй «прамой лiнii» на Беларускiм радыё, якая ладзiцца кожную сераду ў 9 гадзiн 10 хвiлiн. На гэты раз госцем праграмы, якую разам з Максiмам УГЛЯНIЦАЙ вяла журналiстка газеты «Звязда» Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, была кiраўнiк службы вышуку Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Алена ДАШКЕВIЧ.

— Алена Леанiдаўна, па часе мы ад Вялiкай Айчыннай вайны ўсё далей. Напэўна i тых, хто згубiў на ёй сваiх сваякоў, i яшчэ спадзяецца знайсцi нейкiя весткi, застаецца ўсё менш?

— У параўнаннi з сярэдзiнай 90-х гадоў, калi наша служба была створана, зваротаў i сапраўды менш. Тады было каля 6 тысяч за год. Зараз 4—4,5 тысячы — агульная колькасць нашай карэспандэнцыi, якая ўключае лiсты заяўнiкаў, адказы на звароты, запыты з нацыянальных камiтэтаў Чырвонага Крыжа. Маладыя супрацоўнiкi таксама пытаюцца: прайшло столькi гадоў, няўжо людзi яшчэ шукаюць адзiн аднаго? Тады я паказваю стосы пiсем i даю iх пачытаць. I ўзнiкае ўражанне, што вайна дагэтуль не скончылася. Раны па людскiх лёсах, радавых сувязях былi нанесеныя надта глыбокiя: загiнуў кожны трэцi, больш за паўмiльёна чалавек вывезена ў Германiю. Сёння шукаюць ужо не бацькi, не жонкi, не сёстры i браты, а дзецi i ўнукi тых, хто прапаў, нават праўнукi. I мы заўсёды рады, калi звяртаюцца маладыя, бо гэта сведчыць пра сувязь пакаленняў.

Наша работа ўнiкальная. Мы маем, напрыклад, такi напрамак, як высвятленне захаванасцi воiнскiх пахаванняў за мяжой. Да нас звяртаюцца не толькi людзi, але i арганiзацыi: Упраўленне па ўвекавечанню памяцi Мiнiстэрства абароны, ваенкаматы, мiлiцыя... I калi мы бачым вынiк, калi людзi праз дзесяцiгоддзi знаходзяць родную магiлку i едуць на яе, то разумееш, наколькi такая работа патрэбная.

— Напэўна, гэта той выпадак, калi i магiлу знайсцi — радасць?

— Канешне, асаблiва, калi знойдзена магiла чалавека, якi прапаў без вестак. Гэта вельмi сур’ёзная праблема для сям’i — поўная невядомасць пра некага з яе членаў. Яна нараджае не толькi крыўду, канфлiкты памiж сваякамi, але i непаразуменне памiж пакаленнямi.

— Праз шэсць дзесяцiгоддзяў пасля вайны яшчэ сустракаюцца памiж сабой жывыя людзi?

— Такiх выпадкаў не шмат, але яны ёсць. Як правiла, гэта ўжо людзi немаладыя. Нядаўна ў Брэсцкiм раёне мы расшукалi пляменнiц жыхара Англii. Падчас вайны гэты чалавек хлопчыкам быў вывезены ў Германiю i трапiў у брытанскую вызваленчую зону. Ён з’ехаў у Англiю, там вучыўся, стварыў сям’ю, нарадзiў дзяцей. Сваiх дачок i сына назваў iмёнамi сясцёр i брата, якiя засталiся ў Беларусi. Такiм чынам у Англii з’явiлiся Вольга, Марыя, Ганна... Вось гэтыя дзецi i звярнулiся ў Таварыства Чырвонага Крыжа, каб знайсцi беларускiх сваякоў i цёзак. I мы знайшлi iх стрыечных сясцёр. На жаль, бацька ўжо не мог прыехаць, але дзецi прыехалi, пазнаёмiлiся са сваiм беларускiм родам, знялi на вiдэа вёску, родныя магiлы, сцежкi, па якiх бегаў хлапчуком iх тата, каб паказаць яму, каб ён мог спакойна памерцi... Цяпер яны прыязджаюць у Беларусь штогод.

Iншы нядаўнi выпадак датычыцца Аўстралii, дзе пасля вайны апынуўся адзiн з братоў. Там у яго нарадзiлася дачка, якая падала заяўку ў Аўстралiйскае таварыства Чырвонага Крыжа аб пошуку беларускiх сваякоў. Мы перадалi ёй адрас стрыечных братоў i сясцёр.

Усе гiсторыi ў нашай картатэцы надзвычай цiкавыя, гэта каштоўны матэрыял для напiсання сцэнарыяў i раманаў...

Пытанне слухача:

— Пракаментуйце, калi ласка, сiтуацыю з нямецкiмi пахаваннямi. У нашым пасёлку i каля яго знаходзяцца нямецкiя могiлкi, i не адны. Калi я была дзяўчынкай, то яшчэ бачыла на iх бярозавыя крыжы. Канешне, там пахаваны захопнiкi, але ж i яны для некага бацькi i дзецi...

— Вось ужо пяць гадоў у Беларусi адкрыта прадстаўнiцтва Нямецкага народнага саюза па догляду ваенных могiлак. Яны якраз i займаюцца пошукам салдацкiх пахаванняў на тэрыторыi Беларусi. Можаце напiсаць iм. Можаце напiсаць i нам, мы перашлём лiст у гэту арганiзацыю. Яшчэ адзiн просты i хуткi спосаб абазначэння любых пахаванняў часоў вайны — праз райваенкамат па месцы знаходжання пахавання.

Я згодная з вамi, да любых магiл, чый бы прах там нi ляжаў, трэба ставiцца з павагай. Дарэчы, магiлы савецкiх салдат у той жа Германii i Польшчы вельмi дагледжаныя.

I мы павiнны адказваць тым жа. Не так даўно да нас звярнуўся грамадзянiн Германii, якi прыехаў сюды з паведамленнем аб смерцi бацькi ў лiпенi 1944-га пад Мiнс-кам. Ён пажадаў наведаць любыя нямецкiя могiлкi часоў апошняй вайны, каб ускласцi вянок у памяць пра бацьку. I мы яму парэкамендавалi такiя пад вёскай Тарасава, хутчэй за ўсё, там i ляжыць той, каго ён шукаў. I нам не сорамна было накiроўваць туды гэтага чалавека. Так i павiнна быць.

(Працяг будзе.)


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З таго часу, як пастаўлена кропка ў адной з самых страшных i крывавых старонак гiсторыi — завяршылася Другая сусветная вайна — прайшло ўжо больш за 60
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика