21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЖОНКУ Ў РУКI I — НА РЭКОРД

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына АНАТАВА.

Якiя толькi вiды спорту не прыдумала чалавецтва! На званне самага арыгiнальнага чэмпiянату прэтэндуюць спаборнiцтвы па... пераносу жонак, якiя прыдумалi фiны. Паводле падання, гiсторыя новага вiду спорту пачынаецца з ХIХ стагоддзя, калi ў раёне фiнскай вёскi Санкаярвi дзейнiчала банда рабаўнiкоў: у яе, быццам, прымалi толькi тых мужчын, хто мог доўга несцi любую здабычу, у тым лiку жанчын, якiх у той час часта кралi з чужых вёсак.

Упершыню спаборнiцтвы па перацягванню жонак адбылiся ў 1992 годзе, а ў 1996-м яны набылi статус мiжнароднага турнiру. Правiлы ўдзелу простыя: патрэбна пераадолець дыстанцыю (каля 250 метраў) з некалькiмi бар’ерамi i воднай перашкодай як мага хутчэй, i пры гэтым несучы сваю жонку цi проста спадарожнiцу жыцця. Дама не павiнна быць маладзей за 17 гадоў i важыць менш за 49 кiлаграмаў: калi ўдзельнiца занадта худая, яе звычайна нагружаюць рукзаком.

На сёлетнiм, 12-м па лiку, чэмпiянаце свету сярод 44 пар з 12 краiн перамаглi эстонцы, якiя ўдзельнiчалi ў першынстве ў пяты раз. Вынiк спадара Мадзiса Уусорга i яго жонкi Iнгi склаў 61,7 секунды, але яны так i не змаглi паўтарыць сусветны рэкорд. Ён быў устаноўлены ў 2001 годзе (56,5 секунды) i належаў роднаму брату сёлетняга пераможцы. Дарэчы, стыль эстонскiх спартсменаў мае свае адметныя рысы: жанчына звычайна вiсiць унiз галавой, зачапiўшыся нагамi за шыю мужчыны (iншыя партнёршы звычайна сядзяць на спiне сваiх мужоў). У падарунак Уусорг атрымаў плазменны тэлевiзар i 49-кiлаграмовую бочку пiва (столькi ж важыць яго жонка).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Якiя толькi вiды спорту не прыдумала чалавецтва! На званне самага арыгiнальнага чэмпiянату прэтэндуюць спаборнiцтвы па... пераносу жонак, якiя прыдума
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика