Жыць у згодзе
Дзмiтрый АЛЬФЕР.
Мы ўсе — грамадзяне Беларусi, хоць прадстаўнiкоў розных нацый у нашай дзяржаве шмат. Таму створаны i актыўна працуюць разнастайныя нацыянальныя аб’яднаннi, якiя не толькi ўзбагачаюць i падтрымлiваюць сваiх прадстаўнiкоў, але ўзаемадзейнiчаюць з усiм культурным асяродкам нашай краiны. Напрыканцы мiнулага тыдня пад эгiдай «Саюза палякаў на Беларусi» ў Валожыне прайшлi Днi польскай культуры. Iх у Мiнскай вобласцi жыве каля 30 000 чалавек, а ўсяго палякi складаюць 2,4 працэнта ад усёй колькасцi насельнiцтва Беларусi.
У Валожын завiталi не толькi прадстаўнiкi ўладных структур краiны, палякi, якiя жывуць у раёнах Мiншчыны, але прыехалi i iх землякi з Польшчы. «Аб чым сведчаць гэтыя святы?» — спыталi мы ў намеснiка Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў Уладзiмiра ЛАМЕКI. — Спрадвеку ў Беларусi прадстаўнiкi розных нацыянальнасцяў жылi ў згодзе, — адзначыў спецыялiст. — Гэта сапраўдны прыклад таго, як у дзяржаве праводзiцца годная палiтыка мiжнацыянальных адносiнаў дзеля таго, каб кожны чалавек, незалежна ад веравызнання, адчуваў сябе раўнапраўным, каб быў сапраўдным грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь. Свята прадэманстравала, як на справе рэалiзуюцца правы нацыянальных супольнасцяў, законы аб якiх, паводле меркавання мiжнародных экспертаў, з’яўляюцца дасканалымi. Праграмы нацыянальных супольнасцяў, дабрачынныя, адукацыйныя акцыi выступаюць неад’емнай часткай развiцця беларускай культуры. — Гэта прыклад таго, як у незалежнай дзяржаве мы кансалiдуем нашае грамадства, як мы павiнны адраджаць нашу духоўнасць, традыцыi ўсяго беларускага супольнiцтва, — патлумачыў Уладзiмiр Ламека. — Да прыкладу, «Саюз палякаў на Беларусi» з’яўляецца самым разгалiнаваным i структураваным. У Беларусi ёсць польскiя дамы, якiя актыўна працуюць, ёсць нацыянальныя калектывы пры клубах, у школах вывучаецца польская мова, вядзецца плённая выхаваўчая работа. Днi польскай культуры праводзiлiся ў кожнай вобласцi, у час святочных мерапрыемстваў праходзяць канцэрты, выступленнi, дыскусii, удзельнiкi дзеляцца меркаваннямi. Так цудоўна супала, што ў гэты ж самы час у Валожынскiм касцёле святога Юзэфа прайшла святочная Iмша ў гонар з’яўлення каля сцен парафiяльнага касцёла помнiка Папу Рымскаму Iаану Паўлу II. Вышыня помнiка склала каля двух з паловай метраў, створаны ён пры фiнансавай падтрымцы пасольства Польшчы ў Беларусi. Iаан Павел II з’яўляўся адным з самых вядомых кiраўнiкоў Рымска-каталiцкай царквы, аўтарытэтам не толькi для католiкаў, але i для вернiкаў усяго свету. У Беларусi, дарэчы, гэта ўжо другi помнiк 264-у па лiку Пантыфiку, першы быў усталяваны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна. — Нi адно грамадства, я думаю, не iмкнулася жыць iзалявана. Кожны народ жадае быць крынiцай узбагачэння для iншых. Палякi здаўна на гэтай зямлi жывуць, агульныя лёсы знiтавалiся, пераплялiся нават на ўзроўнi радаводаў нашых сем’яў. Таму ўсё, што ўнеслi яны на працягу стагоддзяў, застанецца, i сувязь памiж беларускай i польскай культурамi iснуе непарыўная i двухбаковая, — зазначыў Уладзiмiр Ламека. Валожынскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы ўсе — грамадзяне Беларусi, хоць прадстаўнiкоў розных нацый у нашай дзяржаве шмат. Таму створаны i актыўна працуюць разнастайныя нацыянальныя аб’ядн |
|