Сасiскi могуць выклiкаць рак?
Iнга МIНДАЛЁВА.
Паводле iнфармацыi IТАР-ТАСС, Еўрапейскае агенцтва па харчовай бяспецы (ЕАХБ) заявiла, што распаўсюджаны харчовы фарбавальнiк, якi дадаюць, напрыклад, у сасiскi i гамбургеры, можа прывесцi да ўзнiкнення ракавых пухлiн.
Як растлумачыў нашаму карэспандэнту загадчык аддзела гiгiены Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Анатоль КIЕНЯ, у дачыненнi да Беларусi, калi харчовы фарбавальнiк выкарыстоўваецца ў вытворчасцi сасiсак, значыць, папярэдне ён прайшоў усе патрэбныя лабараторныя iспыты, у тым лiку i таксiка-гiгiенiчную праверку на лабараторных жывёлах, i быў прызнаны бяспечным. — Якi канкрэтна фарбавальнiк мела на ўвазе ЕАХБ — сказаць цяжка, — адзначыла загадчыца аддзялення гiгiены харчавання памянёнага Рэспублiканскага цэнтра гiгiены Анжэла Скурановiч. — Тыя фарбавальнiкi, якiя выкарыстоўваюцца для вытворчасцi каўбасных вырабаў у нашай краiне, — натуральнага паходжання. Увогуле, усе харчовыя дабаўкi, у тым лiку i фарбавальнiкi, праходзяць абавязковую дзяржаўную гiгiенiчную рэгiстрацыю. Яна ажыццяўляецца на аснове дакладных лабараторных даследаванняў. Таму гаварыць аб тым, што яны спрыяюць узнiкненню раку, няварта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле iнфармацыi IТАР-ТАСС, Еўрапейскае агенцтва па харчовай бяспецы (ЕАХБ) заявiла, што распаўсюджаны харчовы фарбавальнiк, якi дадаюць, напрыклад, |
|