УКРАСЦI — ЛЁГКА. ЯК АДДАЦЬ?
«Я жыву адна, сваiм мазалём зарабiла пенсiю i сабрала з яе трохi грошай на ўласнае пахаванне. Але аднойчы цыганка прабралася да мяне ў хату i скрала iх. Праз нейкi час зладзюжку злавiлi, быў суд. Сказалi, што цяпер яна будзе працаваць, а з заробленых грошай патрохi будуць вылiчваць i прысылаць мне. З той пары прайшло ўжо паўгода, а я дагэтуль нi рубля не атрымала... Цi не магла б «Звязда» даведацца, па якой гэта прычыне, i паведамiць мне, — з такой просьбай у рэдакцыю звярталася Т.П. Паляшчук з Капыльскага раёна.
Як паведамiў рэдакцыi намеснiк начальнiка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублiкi Беларусь па Гомельскай вобласцi сп. Лiтвiненка, у адпаведнасцi з артыкулам 102 Крымiнальна-выканаўчага кодэкса з заработнай платы i iншых даходаў асуджаных, пасля ўтрымання алiментаў, падаходных падаткаў, адлiчэнняў у фонд сацыяльнай абароны пагашаюцца выдаткi на пакрыццё кошту харчавання, адзення, камунальна-бытавых паслуг... Утрыманнi па выканаўчых лiстах праводзяцца з сумы, якая засталася i ў парадку, прадугледжаным Грамадзянскiм працэсуальным кодэксам... Асуджаная адбывае пакаранне ў папраўчай калонii № 24. У сувязi з адсутнасцю квалiфiкацыi, выконвае нiзкааплатныя работы. Таму рабiць адлiчэннi з яе заробку па выканаўчаму лiсту няма магчымасцi. ...Будзем спадзявацца, што гэта — пакуль? Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я жыву адна, сваiм мазалём зарабiла пенсiю i сабрала з яе трохi грошай на ўласнае пахаванне. Але аднойчы цыганка прабралася да мяне ў хату i скрала i |
|