Так цi не?
Анатоль КЛЫШКА.
Званю аднаму свайму знаёмаму. I замест звычайнага ў адказ «Алё» цi «Слухаю» чую голас яго жонкi: «Так».
У мяне момант недаўмення, нейкай няўцямнасцi, бо званю не проста так, а хачу пагаварыць. I толькi праз хвiлю даходзiць: гэтае яе так нiшто iншае, як пераклад рускага «Да (Да, слушаю)». Для мяне, хто, кажучы Купалавым выразам, «слоў беларускiх наўчыўся ад мацi», адзiнкавае так, без падпоры iншымi словамi, заўсёды значыла: проста так. Памятаю з маленства: зойдзеш на вёсцы ў якую хату i ў цябе адразу ж спытаюцца (бо, можа, бацькi прыслалi з якое прычыны): «Чаго прыйшоў?» I ты адказваеш: «Так». Гэта значыць проста так, «без прычыны, патрэбы, выпадкова; без сур’ёзнага намеру, пэўнай мэты, падставы», як правiльна патлумачаць у слоўнiках гэтае прыслоўе знаныя мовазнаўцы. Слова так у беларускай мове шматаблiчнае (яно бывае, як вядома, i прыслоўем, i часцiцаю, i злучнiкам) i шматзначнае. Але цяжкасцяў з яго выкарыстаннем амаль не бывае. Ды ўсё ж хацелася б звярнуць увагу на пэўную ненатуральнасць, калi яно адно, без iншых слоў, робiцца рэплiкаю-адказам у значэннi пацвярджэння, згоды. Можа, хiба толькi на такое пытанне: «Так цi не?» ды «Цi так?» яно i адзiнкавае гучыць натуральна: «Так» (як i яго паплечнiкi-заменнiкi але, ага). Вядома, падчас могуць тут добра прыдацца i такiя словазлучэннi: а як жа, а ўжо ж, няўжо ж, няўжо ж не, дзiва што, чаму (ж) не, яшчэ (i) як i г.д. У iншых выпадках слова так пры выказваннi сцвярджэння, згоды любiць мець падтрымку яшчэ хоць бы аднаго слова i якраз таго, на якое падае лагiчны нацiск, якое падкрэслiваецца ў самiм пытаннi. Дарэчы, адказ можа абмежавацца i адным гэтым словам-паўторам без так. Параўнайма тры адказы на адно i тое ж пытанне: «Цi пойдзеш у кiно?». 1. Так. 2. Так, пайду. 3. Пайду. Пэўна ж, пагодзiцеся: толькi два апошнiя адказы з гэтых трох гучаць натуральна па-беларуску. А цяпер паслухайма такую размову: — Ты любiш чытаць газету «Звязда»? — Люблю. — «Звязду»? — «Звязду». — А цi падпiсаўся на яе? — Так, падпiсаўся. — На паўгода? — На паўгода! Цi ж не праўда: як правiльна ўсё тут па-беларуску!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Званю аднаму свайму знаёмаму. I замест звычайнага ў адказ «Алё» цi «Слухаю» чую голас яго жонкi: «Так». |
|